КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Рассякаючы межы

Калыханка для ЛізыСяргей Балахонаў - Калыханка для Лізы (песня), podcast, 1, 85 Мб
1.
Баю-баю, Ліза.
Скончацца капрызы.
Добры Мумі-троль
твой суцішыць боль.
Люлі-люлі, Ліза.
Пазбіраем гільзы.
Вось ён – месяц май.
Пісталет хавай!

Прыпеў:
У гэтых снах ні доння, ні прадоння.
У гэтых днях тунэлі і хады.
Там знікла ўчора, там загіне сёння,
і толькі заўтра ёсць амаль заўжды.

2.
Баю-баю, Ліза.
Спаляць пашпарт візы.
Будзе Мумідол
танчыць рок-н-рол.
Люлі-люлі, Ліза.
Нельга без сюрпрызаў
перайсці мяжу
з кветак і дажджу.

Прыпеў:
У гэтых снах ні доння, ні прадоння.
У гэтых днях тунэлі і хады.
Там знікла ўчора, там загіне сёння,
і толькі заўтра ёсць амаль заўжды.

вясна 2010 г.

Слухаць онлайн:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.