***На каўчэг бы іх не пусьцілі, гэтую пару.
Марыйка МартысевічНа "Тытанік" яны не пасьпелі, гэтыя гейшы,
І селі на бронецягнік, дзе машыністам Сьвяты Мікола.
"Помніце званьне сваё і сэрца маё на далоні!" –
казаў рэпрадуктар, і нешта ў іхных улоньнях
зварухнулася, і досьвед Афінскай разьведшколы
зьеў лянгальер (прынамсі, панадкусваў),
хварэючы на настальгію па партызанскай вольніцы.
І гейшы нэрвова палілі. Пасьля падфарбоўвалі вусны.
Тупыя японскія школьніцы...
27 чэрвеня 2008 г.
Ты здалася...Я смактала
выключна чакаляду...
Валярына Кустава
...Ты смактала
выключна мой мозаг.
Буські ў пераносіцу
дарыла пад настрой.
Ты ня знала траянскіх коней,
ды пастырскі посах
палка хапала
й крычыла: "Марш у строй!"
Гэта ўсё было
... да н.э.
А потым
пачаўся звычайны адлік.
І ты адрасьціла касу
да самае попы,
нібыта Варвара,
каторая магутна гучна мкне,
каб урэшце замкнуцца
ў сьвятліцы з пазнакай "Сама",
хаця і неназаўжды.
Ах, як цябе хакнулі
рэпэрскія штанцы таго хлопца!
І ты адкрыцьцё зрабіла,
што ісьціна ў тых штанах...
Здалася ў 24 гадзіны.
Хулі, ён белы бог
нэгрыцянскіх рэчытатываў
і майстар начных паездак
па вушках наіўных красунь.
Захоплена вымавіць: "Лох!"
ты магла б,
калі б не ХХІ век на дварэ —
эпоха зьмененых сэнсаў
у шэйкеры звыклых здрад.
Там за дажджамі й вежамі Velcom'а
ў алмазным палацы юрлівых кроз
ты слухаеш музыку ўласнага цела.
На падыходзе альбом.
Дарма, што мікстэйп
і пахне папсой
за тры літоўскія вярсты,
яго ўжо ўзяла да сваіх гіт-парадаў ты
і старанна перапісала словы
ў "Чэцьці Мінеі" —
натанік з ружовай вокладкай
(о, колькі ж забітых руж!).
Ты думаеш гэта надоўга —
многія лета і ўся х*йня.
Цябе не стрымае ні Бэтмэн,
ні бацька з маці, ні я —
выпадковы папутнік
у супольным палёце да зор.
Скончыцца дождж,
але ты застанешся "там за",
у сваім пэрсанальным выраі
без балахонаў і лішніх згрызот.
Я ж усьміхнуся сонейку,
з бутэлечкай "Tuborg. Gold"
выйду на родны прастор —
сам сабе брат
і зусім малады Бог.
26 ліпеня 2007 г.
Schmerzwerk
Ты пытаеш мяне,
што такое Schmerzwerk?
Ну, канечне, у наш век
з мабільнымі спакусамі і слоўнікамі Lingvo
канкрэтна клініць
ад нязмогі знайсьці сэнс
незнаёмым словам і зьявам.
Не чараўнік я і не Калдун,
Трэк, пэкс, фэкс!
Быў бадун
і няма
(спэшл сэнкс то Акудовіч —
ёсьць пра што зранку паразмаўляць з Богам)
Firefox+Google ня вырашаць справы.
Колькі солі ня сып на інтэрфэйс
цудоўны,
як ні спрабуй зрабіць рух інтэрфэйсам аб тэйбл,
той, бляха-жэсьць,
усё роўна
ня скажа больш, чым хочаш ты —
прыхільніца лічбавага камунізму
і тэлефонных допытаў
у час, калі мышкі й стрыжы ўжо сьпяць...
Паміж прапановай і попытам
я застаюся злучком,
што ні кажы,
празь якую прызму ні глянь...
Опять двадцать пять,
ты са сваім Schmerzwerk'ам
быццам дзядзя Аверкаў
з ботамі для Counter Strike.
Значыць так,
Schmerzwerk — гэта твор паспоўнены болем,
Прыкладам, верш пра тое,
як я разьбіў кулаком далягляд,
і пабіты крышталь мне парэзаў далоні.
Ці раман пра тую, якую
шукай зь ветрам у полі
паміж нашай нівай
і доляй праўды ў маёй віне.
Schmerzwerk — гэта завод па вытворчасьці болю,
рэжымнае прадпрыемства,
Стоять на месте!
Предъявите пропуск!Opus dei і ЛяписDance
у адным фляконе —
апошні піск
а ля Жан-Бацiст Грануй.
Дык жа
зьбірай манаткі й трындуй
адсюль,
пакуль ня трапіла ў сьпіс
надушаных не па сваёй волі.
Тут Schmerzwerk!
Тут ня вернуць ніколі
ні мінулага лета,
ні пазалеташні мінэт!
Прайшоўшы паўсьвета,
зірні на разьбіты мной далягляд,
паўтары "О, май гад!"
для папарацы і мамы Чолі —
можа станеш "Міс Сьвет"
ці ачоліш "Байкалфінансгруп",
каб пад бокам быў зямлі пуп
і
Красное Солнышко (князь зь ліку аматараў рагнед).
2007 г.