|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСНІ
2009
Каруселі
Міргнуць не паспелі, І ўсе каруселі Дашчэнту згарэлі У летніх баях. Першы восеньскі вецер Заручыў смоль і смецце, І крывавым дасвеццем У шэрані шлях. Ля касавай будкі Ляжаць незабудкі, Амаль нічагуткі не помнячы ўжо. Толькі восеньскі вецер Нагадаў ім аб смерці. На крывавым дасвецці Час плача імжой. Цяпер, а не потым, З вялікай ахвотай Салдацкія боты Па бруку ідуць. Хітры восеньскі вецер Ім шапоча аб леце, А ў крывавым дасвецці на дне каламуць. 2009 г.
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|