|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
Таранцінаманія па-беларуску
МОЙ ДРУГ ЗАБІЎ МЯНЕ лірыка Нэнсі Сінатра (Nancy Sinatra)
Мне пяць год, яму шэсьць год.
Драўляных коней шпаркі лёт.
Ў белым я, а ў чорным ён.
Ён ва ўсім быў чэмпіён.
Бах, бах, стрэл у мяне.
Бах, бах, я долу ўпаў.
Бах, бах, той гук жахаў.
Бах, бах, мой друг забіў мяне...
Час зьмяніў шмат лет ды зім,
І я назваў яго “маім”.
Быццам чую словы й сьмех:
“Згадаем гульняў нашых мех?”
Бах, бах, стрэл не міне.
Бах, бах, ты долу ўпаў.
Бах, бах, той гук жахаў.
Бах, бах, друг згінуў празь мяне...
Сьпевам людзкім наўздагон
Звон гучыць, царкоўны звон.
Ён пайшоў. Зь якіх прычын?
Адкуль мне знаць? Хоць ты крычы.
Разьвітацца ён ня змог.
Не хацеў, ды ў вечнасьць зьлёг.
Бах, бах, стрэл у мяне.
Бах, бах, я долу ўпаў.
Бах, бах, той гук жахаў.
Бах, бах, мой друг забіў мяне...
Пераклад: 2005 г.
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|