Беларуская літаратура :: Тэзэй беларускага постмадэрнізму :: сайт творчасці Сяргея Балахонава
 КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ВЕРШЫ: ПЕСЕННАЯ ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Кино. Перамен!

Кино. Перамен! Пераклаў Сяргей Балахонаў

Зноў без цяпла матавасць шкла,
Зноў без агню дым.
З сеціва календара схоплены дзень.
Воплескі сонца з-пад шэрага тла,
Дзень занікае ў ім.
На расплаўлены горад падае цень.

Перамен! Сэрцаў мільёнаў біццё.
Перамен! Наша з табой пачуццё.
Нашы ўсмешкі і вільгаць вачэй,
І пульсацыя вен.
Перамен!
Дай бог перамен.

Электрычнасці рух наш працягвае дзень,
І запалак у пушцы няма.
Ды на кухні сінім вянцом гарыць газ.
Цыгарэты ў руках, чай на стале.
Звыклы самападман.
І больш нічога няма, усё лучыцца ў нас.

Перамен! Сэрцаў мільёнаў біццё.
Перамен! Наша з табой пачуццё.
Нашы ўсмешкі і вільгаць вачэй,
І пульсацыя вен.
Перамен!
Дай бог перамен.

Мы не станем хваліцца яснотай вачэй,
Дасканалымі жэстамі рук
Нам не трэба намёкаў
Каб сутнасць рэчаў спазнаць.
Цыгарэты ў руках, чай на стале,
Так замыкаецца круг.
І раптам становіцца страшна нешта змяняць.

Перамен! Сэрцаў мільёнаў біццё.
Перамен! Наша з табой пачуццё.
Нашы ўсмешкі і вільгаць вачэй,
І пульсацыя вен.
Перамен!
Дай бог перамен.

1986 г.


Арыгінал: slovapesni.ru

Фота: deviantart.com