|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
КИНО па-беларуску
ЗЯЗЮЛЯ
Пераклад ахвярую Сяргею Скрабцу
Песьняў дагэтуль няствораных, колькі? Парай, зязюля, як сьлед: месьцічам мне быць ці жыць на хутары, крыцай ляжаць ці азараць сусьвет? Сусьвет.
Сонца маё – вачэй не хавай, Зірні, я сьціснуў далонь у кулак, І даўшы мне порах, рады дай, Што й як...
Хто памкне дарогаю самотнікаў? Волаты адважныя на нажы ўскіпелі ў полі ў баях. Мала хто, унікнуўшы бяспамяцтва, З розумам ясным здольны цярэбіць шлях. Той шлях.
Сонца маё – вачэй не хавай, Зірні, я сьціснуў далонь у кулак, І даўшы мне порах, рады дай, Што й як...
А дзе ж ты цяпер, воля вольная? У якіх краях золак залаты вітаеш і з кім? Хораша з табой, ды кепска безь цябе, голаў свой ды плечы шматпакутныя пад кій, пад кій.
Сонца маё – вачэй не хавай, Зірні, я сьціснуў далонь у кулак, І даўшы мне порах, рады дай, Што й як...
Пераклад: 2005 г.
ПАЧАК ЦЫГАРЭТ Я сяджу й назіраю з чужых
вокнаў чужы небакрай І ня бачу між зорак знаёмых сьвяціл. Я
блукаў па бездарожжы, шукаючы рай, Азірнуўся і агледзіў, што
не насьлядзіў. Але, як ё ў кішэні пачак цыгарэт, Дык жа ўсё
ня гэтак кепска, на цяперашні дзень. І квіток на самалёт, што
са срэбным крылом, Адлятае і кідае зямлі свой цень. І ніхто
не хацеў быць вінавайцам безь віна. І ніхто не жадаў рукамі
прысак цягаць. А бяз музыкі цяжка й на людзях канаць, А бяз
музыкі ня хочацца прападаць. Але, як ё ў кішэні пачак
цыгарэт, Дык жа ўсё ня гэтак кепска, на цяперашні дзень. І
квіток на самалёт, што са срэбным крылом, Адлятае і кідае зямлі
свой цень.
Пераклад: 1992-2004 г.
ГРУПА КРЫВІ Цёплае месца, ды вуліцам
мець Трэба водціскі нашых ног. Зоркавы пыл боты
нясуць. Добра ў фатэлі. Коўдра. Камін. Шчэ націснуць цынгель
не пасьпеў. Сонечны дзень перасычных сноў. Рэзус фактар,
група крыві, Мой парадкавы нумар на рукаве. Пажадай, каб
фартунным быў бой. Пажадай мне не застацца ў гэтай траве, Не
застацца на мураве. Пажадай мне фартуны. Ё, чым плаціць.
Ахвоты няма Да ўзмогі за кожны кошт. Прагі няма хоць
камусьці на грудзі ставаць. Я хацеў бы застацца з
табой, Проста застацца з табой, Ды высокая зорка
наноў Заве ваяваць. Рэзус фактар, група крыві, Мой
парадкавы нумар на рукаве. Пажадай, каб фартунным быў
бой. Пажадай мне не застацца ў гэтай траве, Не застацца на
мураве. Пажадай мне фартуны.
Пераклад: 1992-2004 гг.
СОНЦА-ЗАРА Белы сьнег.
Шэры лёд. Люты боль з ран зямлі імкне. Шматкалёрнаю коўдрай
на ёй Места ў дарожным вязьме. А над местам тым аблокі
плывуць, Захінаюць нябесны сноп. А над местам тым жоўты
дым. Месту аж дзьве тысячы год, Выжытых у промнях
зары, Імя якой СОНЦА. І дзьве тысячы год вайна, Вайна без
адметных прычын. Вайна – бава маладых а лекі супраць
маршчын. Чырвань-чырвоная кроў. Праз гадзіну проста
зямля. Празь дзьве на ёй кветкі ў траве, А праз тры яна
зноўку жыве У праменьні гарачай зары, Імя якой СОНЦА. І
вядома, што было так заўжды: Хто ня помніць ні чыноў, ні
імён, Той гатовы дацягнуцца да зор, Калі нават навокал
сон, І прапасьці, згарэўшы ў зары, Імя якой
СОНЦА.
Пераклад: 1992-2004 г.
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|