КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ЛЮБОЎ НАРОДНАЯ: АРТЫКУЛЫ, ІНТЭРВІЮ, ГУТАРКІ

Балахонаў i правiнцыйны клуб

Прачытала на дзiва змястоўны артыкул пра свайго любiмага маладога пiсьменнiка Сяргея Балахонава, чыя кнiга «Iмя грушы» вельмi папулярная ў беларускай маладзёвай тусоўцы.

Трэба сказаць, што абсалютна згодная з агульным мэсiджам крытыка Макса Шчура. Цалкам пагаджуся з яго бачаннем цяперашняй лiтаратурнай «сiтуёвiны», як казалi ў 90-х.

Вось толькi параўнанне балахонаўскага апавядальнiка з «падвыпiлым канферансье ў засмярдзелым правiнцыйным клубе» мяне засмуцiла. Бо тыя канферансье даўно ўжо гакнулi, разам з тымi клубамi... Даўнавата iх не бачыла, няма як параўнаць.

Аднак жа цiкавая рэч — чаму ў нас самымi раскрытыкаванымi аказваюцца ўсё ж самыя любiмыя публiкай аўтары? Чаму менавiта iм выстаўляюць раз за разам гамбургскi рахунак... Такое ўражанне, што крытыкi ўсё ж трошачкi раўнуюць чытача да паэтаў i празаiкаў...

© Ганна КIСЛIЦЫНА. Чытанне як характар: Дзённiк бландзiнкi. «Звязда» [серада, 8 жніўня 2007 года, № 147 (26012)].

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.