КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Міхаіл Круг па-беларуску

УЛАДЗМІРСКІ ЦЭНТРАЛ
Пераклад прысьвячаю Вусатай Nаце

Вясна зноў надышла, і пробліскі цяпла
Трымцяць наіўныя ў маім вакне.
Зноў шчэміць у грудзёх, на сэрца смутак лёг
І памяць абуджае мне.

Абудзіць і насьмех раптоўна ўчыніць грэх
Зь дзяўчынкай той, што так даўно кахаў.
Зь дзяўчынкай той зыйшла, зь дзяўчынкай той прыйшла.
Мне не забыць яе й траха.

Ўладзімірскі цэнтрал! Сівер люты дзьме.
Этапам ізь Цьвяры. Вось я ў злым вязьме.
На сэрцы цяжар, змрочны друз.
Ўладзімірскі цэнтрал сівер люты дзьме.
Калісь я банкаваў, быў сабе наўме,
Ды не “ачко” зазвычай губіць
А пад адзінаццаць туз.

Там “зэкі” пад вакном. Менш сьнегу з кожным днём.
Вясна, вясна не для мяне ты ўсё ж.
Я цешуся адным – каханьнейкам тваім
Тут, дзе жыцьцё каштуе грош.

Ўладзімірскі цэнтрал! Сівер люты дзьме.
Этапам ізь Цьвяры. Вось я ў злым вязьме.
На сэрцы цяжар, змрочны друз.
Ўладзімірскі цэнтрал сівер люты дзьме.
Калісь я банкаваў, быў сабе наўме,
Ды не “ачко” зазвычай губіць
А пад адзінаццаць туз.

Пераклад: 2005 г.

Выказваньні чытачоў

vavan Saturday, June 6, 2009 12:53 PM
klova nasamre4, takoha nia sluxaju,ale pieraklad zawybienny

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.