КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Песні з кінафільма «Прыгоды Электроніка» па-беларуску

Юры Энцін
Крылатыя арэлі

Красавіцкаю парою
Ў даўнім парку тае снег
І арэлі, быццам мроі,
Пачынаюць свой разбег.

Ўсё забылася на свеце
Сэрца сціснула ў грудзях
Толькі неба, толькі вецер,
Толькі радасці абсяг.
Толькі неба, толькі вецер,
Толькі радасці абсяг.

Ялінкі затрымцелі,
Бо побач – не стрымаць! –
Крылатыя арэлі
Ляцяць, ляцяць, ляцяць.
Крылатыя арэлі
Ляцяць, ляцяць, ляцяць.

А дзяцінства ў кветак белі
Знікне колісь назаўжды,
І малыя пасталеюць,
Разляцяцца хто куды.

А пакуль мы толькі дзеці,
Перад намі доўгі шлях,
Толькі неба, толькі вецер,
Толькі радасці абсяг.
Толькі неба, толькі вецер,
Толькі радасці абсяг.

Ялінкі затрымцелі,
Бо побач – не стрымаць! –
Крылатыя арэлі
Ляцяць, ляцяць, ляцяць.
Крылатыя арэлі
Ляцяць, ляцяць, ляцяць.

Рух планета паскарае
Ад вясновай гаманы.
Птушак спеў паўсюль лунае,
І лунаем разам мы.

Ўсё забылася на свеце
Сэрца сціснула ў грудзях
Толькі неба, толькі вецер,
Толькі радасці абсяг.
Толькі неба, толькі вецер,
Толькі радасці абсяг.

Ялінкі затрымцелі,
Бо побач – не стрымаць! –
Крылатыя арэлі
Ляцяць, ляцяць, ляцяць.

1980 (?) г.

Пераклад на беларускую: красавік 2011 г.


Пераклад паводле: stihipro.ru

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.