КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ЛЮБОЎ НАРОДНАЯ: АРТЫКУЛЫ, ІНТЭРВІЮ, ГУТАРКІ

Пяцьдзесят кілябайтаў жыцьця

Калісь дзёньнікі заводзілі, каб іх ніхто ня ўбачыў. Цяпер іх заводзяць, каб убачылі ўсе. У сеціве існуе ўжо не адна сотня беларускіх інтэрнэт-дзёньнікаў (па-ангельску — блогаў), большасьць зь якіх гуртуецца на партале «Livejournal.com». Пяцьдзясят кілябайтаў — столькі ў сярэднім займае адна старонка блогу. У рэальным жыцьці гэта адпавядае цэламу тыдню.
Інтэрнэт-дзёньнікі – віртуальная забаўка для рэальных людзей.


Balachon
Сяргей Балахонаў салодка пацягваецца — ажно косьці хрусьцяць. Сёньня адна з тых раніц, калі ня трэба сьпяшацца на працу. Ён усьміхаецца, і заспаны манітор, які атабарыўся на раскладным стале эпохі Машэрава, паволі расплюшчвае сваё электроннае вока. Мадэм верашчыць, спрабуючы прабіцца ў сеціва праз павуціньне гомельскага тэлефоннага дроту. Але «пан настаўнік» не нэрвуецца і не сьпяшаецца. Навокал — працоўны вэрхал. Справа — кубак з гарбатай, зьлева — сподачак з «вычварэнскімі бутэрбродамі» (белы хлеб з маслам, кілбасой, сырам і крабавымі палачкамі). А яшчэ чырвоны нататнік, дыск з антывіруснымі праграмамі, кніга Хадановіча «Старыя вершы», 18-ты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», нямецка-расейскі слоўнік, старонкі гомельскіх газэт, шпулька з капронавымі ніткамі, пустая піяла, бутэлечка з клеем ПВА. Давяршае карціну тоўсты сшытак зь незавершаным творам.

Нарэшце, злучэньне наладжана. Сяргей Балахонаў зьнікае — замест яго зьяўляецца Balachon, аўтар дзёньніку «Вяртаньне на крукі свая».

Папяровы дзёньнік Сяргей Балахонаў пачаў весьці яшчэ ў 1995 г. Летась даведаўся ад Тасі, сяброўкі па ліставаньні, пра інтэрнэт-дзёньнікі, якія можа прачытаць хоць мільён чалавек. «Гэтага немагчыма дасягнуць, ведучы дзёньнік папяровы», — скеміў Сяргей Балахонаў. Так нарадзіўся Balachon. Ён ідзе па жыцьці нясьпешна, прыглядаючыся. Убачыў, падумаў, запісаў. Вось, напрыклад, суботнік правялі. Чым не нагода для разваг? «Як на добры розум, талака магла б стаць часткай беларускага карнавалу: з ранку работы на карысьць дзяржавы, а пазьней — сьвяточныя шэсьці, гульні, карагоды».

Сталы аўтар «НН», Сяргей Балахонаў інтуітыўна падзяляе ўражаньні: «Гэта — для чарговага эсэ ў «Нашу Ніву», а гэта — у «Вяртаньне на крукі свая». Самацэнзура? Не — дыфэрэнцыяцыя.

Алесь Кудрыцкі, "Наша Ніва", 14 красавіка 2005 г.
Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.