КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ПРОЗА: АПАВЯДАНЬНІ, САГІ, ЭСЭ, АРТЫКУЛЫ

Слоўнік рэальнага вайсковага быцьця

з досьведу службы ва ўнутраных войсках

-Л-

ЛАЗЬНЯ (рас. "баня")
Гл.артыкул тут.

ЛАСІХА (рас. "лосиха")
Кшталт "выхаваньня". Тое ж, што і лось, але пры гэтым выхаванец мусіць круціць сваім азадкам.

ЛЕНІНСКІ ПАКОЙ (рас. "ленинская комната")
Састарэлае, але часьцяком ужыванае камандзірамі, найменьне інфармацыйнага пакою.

ЛІСТ АД ЛЮБАЙ ДЗЯЎЧЫНЫ (рас. "письмо от любимой девушки")
Любое пісьмо да саладата, дзе ў зваротным адрасе пазначана жаночае імя і прозьвішча (акром пісьмаў ад матулі). Можа быць ускрыты стараслужнікамі ў наступны спосаб: надрываецца куточак, праз атрыманую адтуліну капэрту надзімаюць, потым надарваны край сьлінявяць (склейваюць), а капэрта кладзецца атрымальніку ў акрсэсе між патыліцай і шыяй, каб урэшце чэрап ці дзед хлопнуў па ёй (капэрце) рукой (далоньню). Лічацца, што чым гучнейшы хлапок, тым болей дзяўчына любіць (ці кахае) свайго салдаціка. Згодна з зафіксаванай сагай у некаторых вайсковых частках па капэрце могуць стукаць гумавым дручком.

ЛОЖАК (рас. "кровать")
Прадмет інтэр'еру распалага, якім прыцягвае салдат да сябе ня горай за сталоўку. Вайсковы статут забараняе выкарыстоўваць ложак для ляжаньня ці сядзеньня да адбою. Звычаёвае права накладвае падобнае табу толькі на духаў і дзе-нідзе чэрапаў. У розных вайсковых частках ложак мае розны выгляд: мэталічныя двух- і аднаярусныя, вырабленыя з дрэва і мэталу аднаярусныя. Выкарыстаньне аднаярусных ложкаў ёсьць відавочным прагрэсам, як у побытавым сэнсе, так і ў сэнсе пазбыцьця элемэнтаў нестатуцыі. Звычаёвае права прадпісвае духам засьцілаць ложкі за дзядамі. У сыстэме нестатутных дачыненьняў гэта ня лічыцца ганебным. Ганебным лічыцца адмова ад выкананьня звычаёвых прадпісаньняў. Увогуле ж ложкі павінны быць засланы ідэальна. Крытэр ідэалу ў розных частках можа вар'іравацца, залежачы ад характару камандзіраў і прынятых спосабаў засьціланьня ложку.

ЛОСЕТЭРАПІЯ(рас. "лосетерапия")
"Выхаваньне" стараслужнікамі маладзейшага прызыву праз прабіваньне ім ласёў.

ЛОСЬ
Кшталт "выхаваньня" баявога духу ў целах прадстаўнікой маладзейшага прызыву. "Выхавальнік" камандуе: "Зараджай!" "Выхаванец" складвае на лобе корхі рук далонямі вонкі. Гэткі выгляд вельмі аддалена нагадвае рогі. "Выхавальнік" кулаком б'е па сярэдзіне "рагоў". Такое дзеяньне завецца прабіваньне лася. Катаваньне мулкае ня столькі фізычна, колькі маральна. Зрэшты, як каму.

ЛОСЬ КАНВОЙНЫ (рас. "лось конвойный")
Лось, які прабіваецца не кулаком, а прыкладам аўтамата Калашнікава.

ЛОСЬ КУХОННЫ (рас. "лось кухонный")
Лось, які прабіваецца не кулаком, а чарпаком.

ЛОСЬ СУТКАВЫ (рас. "лось суточный")
Лось, які прабіваецца не кулаком, а ніжняй часткай швабры.

2000 і 2006 г.

Cтаронкі слоўніка:
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л

Выказваньні чытачоў

buslovskas 19.12.2006. 0:36
быў яшчэ кніжны лось – дзеля таго, каб на далонях не заставалася сьлядоў, замест скрэшчаных рук дух прыкладваў якую-небудзь кнігу, "устав" напрыклад.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.