КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Старабеларуская літаратура

Станіслаў Лаўрэнцій
Лямант няшчаснага Рыгора Осціка
фргамент

Зямля мая, як ты мяне так доўгі час жывіла?
Нашто па свецейку мяне ты на сабе насіла?
Ляпей мяне было б у зеўру ўзяць, абы няславы
Такой не дачакаць, як за свае зазнаў я справы.
На розум наракаю свой, на ўласную глупоту,
Бо маладосць згубіў нікчэмнасцю й плюгой няцноты.
Магутны Божа, ад чаго ж ты Ты даў мне спору тога,
Дзеля якога мушу днесь дастацца кары строгай?
Дык жа чаму мяне раней не збрыў са свету прочкі,
Што гэткім чынам вось жыцця майго самкнуцца вочкі?
О, нешчаслівы час, якім на свеце я з’явіўся,
Уроджаны матуляю маёй жанкой памыснай.
Ляпей бы ўмёр, як быў пад сэрцам роднай сваёй маці,
Чым так цяпер у ганьбе найвялікшай паміраці.
Ляпей бы, матухна, ты не мяне – камень радзіла,
Чым сына вынасіць на ганьбу гэткай сілу.
Бядотнае цела, скажы, дачакалася як ты
Пахмурнага дня, што адправіў на здзек мяне катні.
І хто ж наважыцца цябе ў астатні шлях правесці?
Ніхто не рушыць, бо шукаць не схоча гэткай чэсці.
Сто другаў меў я ў час раскошы й маладых жаданняў.
Няма цяпер і чалядзіна мне ў паслугаванне.
Забыты й кінуты не маю побач анікога,
З кім у імпэце юным самаволіў надта многа.
О, немач, што калісь мяне душыла страх, як люта,
Што ж не абрынула жыццё ў астатнія пакуты?
Ляпей сканаў бы праз цябе, чым прычакаць той хвілі,
Што спатыкаю зараз я – самотнік найпанылы.
О, воля-волечка! Як кепска ўсё ж, калі хтось траціць веру,
Нікчэмна тор быцця цярэбіць да магільнай цемры,
Цямрэчы вечнай ганьбы і жыцця знікнення,
А заадно – ад гонару суцэльнага збавення.
Мяне ўсё гэта напаткала. Што дадаць шчэ варта?
Хіба адно: я сам ва ўсім, гаротнік, вінаваты.
Гляджу, агонь раскладзены спаліць мае ўшчэнт справы.
Ганебны трон гатовы ўжо да хуткае расправы,
Калі крывёю цела ўсё маё спрэс абальецца,
Калі аднімуць галаву мне… ах, так млее сэрца!

1580 г.

Пераклад выканаў Сяргей Балахонаў у пачатку ХХІ ст.

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.