КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС

Вялікі гадронны калайдэр пад канапай

Летась Алесь Аркуш зьмясьціў у сваім «жывым дзёньніку» прапанову стварыць ню-галерэю фатаздымкаў беларускіх паэтак. Аднак паэткі, якія былі «завочна» ўключаныя ў сьпіс прэтэндэнтак, ідэю збольшага адрынулі – з розных прычынаў. Хтосьці пасьмяяўся, хтосьці пасаромеўся, а то і ўвогуле палічыў праект сэксісцкім.

Надоечы перакладчыца і літаратарка Марыйка Мартысевіч нанесла «ўдар у адказ», прапанаваўшы стварыць Каляндар аголеных пісьменьнікаў. Мяркуецца, што каляндар будзе адмысловым арт-праектам, які будзе надрукаваны ў якасьці дадатка да №9 часопіса «Партызан» (відэа пра прэзэнтацыю папярэдняга нумара часопіса можна пабачыць тут).

Паэты выявіліся больш адкрытымі да супрацоўніцтва. Зрэшты, і ў іх шэрагах ёсьць такія, хто прынцыпова не жадае здымацца аголеным. Сярод іх – літаратар Сяргей Балахонаў. Ён нават зьмясьціў у інтэрнэце адмысловы відэазварот, у якім выказвае свае заўвагі наконт гэтай ідэі.

Цікава, што Сяргея Балахонава вымусіў здумецца не фармат календару, а сама праблема «літаратурнага піяру».

Здаецца, гэта першы выпадак у гісторыі беларускай літаратуры ды інтэрнэту, калі дыскусія набывае форму відэапалемікі. Паглядзець відэазварот Сяргея Балахонава можна тут:

Тэкст відэазвароту Сяргея Балахонава:

«Хацелася б выказацца з нагоды прапановы Марыйкі Мартысевіч зьняцца для эратычнага календара, таго самага, дзе мяркуецца разьмясьціць здымкі аголеных беларускіх літаратараў. Я ня буду крычаць гвалту, пратэстуючы супраць гэтай ідэі. Няхай яна ўвасобіцца – прафэсійна, прыгожа. Але – безь мяне. Ведаеце, мяне трохі прытаміла тое, што ў Беларусі цікавасьць да літаратуры падаграваецца рознымі спосабамі, апрача ўласна самой літаратуры.

Не, я ня супраць прэзэнтацыяў, слэмаў, размаітых вечарынаў, тонкага і тлустага піяру. Аднак ува мне напару закіпаюць і роспач і злосьць, калі прэзэнтацыя кнігі для чытача становіцца больш яскравым уражаньнем, чым прачытаньне самой кнігі. Атрымліваецца, што за спецэфэктамі мы спрабуем прыкрыць лядашчасьць айчыннага літаратурнага працэсу.

Яшчэ раз паўтару: я не зьбіраюся здымацца аголеным. Наступствы ўдзелу ў гэтым праекце непрадказальныя, як запуск Вялікага гадроннага калайдэру дзе-небудзь у мяне пад канапай. Любові, каханьня і міру вам, дарагія сябры».

Алесь Бондар, Наша Ніва, 15:36, 20 верасьня 2008

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.