КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Атракцыён "Літарацкія горкі": лімэрыкі пра беларускіх пісьменьнікаў

Андрэю Хадановічу
Ад мэтысак Андрэй Хадановіч
атрымаў раз тэкілы літровіч.
І натхніўся паэт -
залпам выдаў санэт,
у якім выліў радасьць і горыч.

Марыйцы Мартысевіч
Гадавала цмакоў Мартысевіч
і скарміла чызкейкаў ім безьліч.
Ніудачнег, павер -
цмокі ў чаце цяпер
услаўляюць Марыйчыну веліч!

Анцы Упале
Беларусачка Анка Упала
італьянскую піцу ваяла
па рэцэптах старых.
Дадала, праўда, штрых
проста ў сыр - сала, мяса і сала.

Віталю Рыжкову
На дакоры забыўся Рыжкоў,
прыкупіў колькі новых сачкоў
і падаўся на луг
сачкаваць ад падруг.
Для паэтаў - луг супэрскі схоў!

Сяржу Мядзьведзеву
У Маскву раз паехаў Мядзьведзеў
паглядзець на фафудзьдзі й мядзьведзяў.
А што нейкі кацап
распачаў быў fight club,
Сярж вэрлібрам яго праапгрэйдзіў.

Югасі Калядзе
Раз імчалася хутка Югася
Каляда ў камфартабэльным МАЗе.
Выціскала за сто
ўздоўж мянтоўскіх пастоў
і камэнтаў: "Ваў! Зоркі на трасе!"
ліпень 2008 г.

Дзьмітрыю Дзьмітрыеву
Магілёўскі пан Дзьмітрыеў Дзьмітры
не куляе гарэліцы літры,
мае іншую жарсьць –
гронкі літар куляць,
папярэдне зьвязаўшы іх хітра.
14.10.2008 г.

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.