КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Гомельскія лімэрыкі

Бомж з-пад танку на плошчы Паўстаньня
Марыць з кубачкам кавы штораньня:
"Зробім танку рамонт,
і тады - поўны ход -
каралеўскае, блін паляваньне..."

Камуніст з Гаспадарчай Алеі
Падзабыўся, што значыцца "Ленін".
Ноч вагаўся бядун:
Ці тампон, ці шампунь,
Ці то якасны крэм для галеньня.

РНЕшнік смаркаты зь Сяльмашу
Летуціць пра вялікую Рашу.
Ды матуля ізноў
Яго кліча дамоў:
"Перастыне вячэра, Абраша!"

Чарнабровая girl з Хатаевіча,
Двох хлапцоў абяцанкамі цьвелячы,
Не рашыцца ніяк:
Любіць Шніпа й сабак,
Возіць сена дадому ізь лецішча.

Блізарукі кіроўца з Хмяльніцкага
Згледзеў дзеўку з харошымі цыцкамі.
Не ўпісаўся ў віраж
І цяпер пра пасаж
Баіць горку праўду мужыцкую.

Прадавачка марозіва з Пушкіна
Вельмі спрытна настройвае вушкі на
Любы камплімэнт
Ды ў адказны мамэнт
Кавалерам памахвае ручкаю.

Патрыёт з "40 год БССР"
Павагаўся й набыў нэсэсэр.
А цікаўны сынок,
Назву чуўшы ня ў толк,
У набытак банальна насер.

Адналюб літаратар з Прудка
Ад фартуна чакае квітка
На шчасьлівы цягнік,
Хоць, папраўдзе, прывык
Заставацца заўжды ў глумаках.

Запанелая панначка з Баўмана
Ў інтэрнэце шукала каханага.
Нашукалася ўшчэнт.
Хай жыве інтэрнэт!
Ды цяжарнасьць чамусьці рэальная.

Раз гісторык з Герояў Падпольшчыкаў
На заробках у братняй нам Польшчы быў.
Трохі грошай скапіў –
Два пярсцёнкі купіў,
Ды жаніўся адно толькі збольшага.

Экстрэмалка-бухгальтэрка зь Мільчы
У АБЭЗ  выслухоўвала спічы
Зь сініх воч яскрынёй
І з усьмешкай адно
Годнай пэндзля маэстра да Вінчы.

Будаўнік кінадуб з Рагачоўскай,
Паглядзеўшы блёкбастэр Вачоўскіх,
Быў узрушаны шмат
І ў тры ярусы мат
Клаў, як блёкі, на "Матрыцу" дзёрзка.

Акрабатка брыклівая зь Песіна
Крыж, як глянуць, някепскі павесіла
Паміж стрункіх грудзей.
"Гэй, а хто там ідзе?", -
Мужыкі азіраюцца весела.

Чыстакроўны расеец з Чангаркі
Любіць вельмі ад бульбы прыгаркі.
Ад сей странной любви
Ўсе запасы спаліў,
Дзьве патэльні, пліту й скараварку.

Марсыяначка з вуліцы Маркса
Есьць "Спартак", ненавідзячы "Марса",
І цукерак хатуль
Шле ў гасьцінчык адсюль
На плянэту радзімую факсам.

Прасталытка на Мельніцкім Лузе
Рэшту цноты змачыла ў калюзе.
Ды не ныла дарма,
Ёй жа гора няма,
бо кліент ейны быў, ёсць і будзе.

Бабадур і картыжнік з Працоўнай
Загуляў раз з мадамай цудоўна
Ў покер, віст, у любоў.
З глузду прочкі пайшоў –
джокер мела ў спадніцы князёўна!

Трансвэстыт дамарослы з Транзытнае
Паліць "West" і мяркуе пра бытнае:
"Тут – быцьцё, там – нябыт,
Іншым быць трэба спрыт.
Дык жа ў сукню скачу з порткаў спрытна я!".

Апэратарка пэйджынгу зь Пінскай
Па натуры была вельмі слізкай.
Ды знайшоўся хлапчук,
Які ўмеласьцю рук
Сьлізь прыбраў. Працавіты хлапчыска!

Маркетоляг тугі з Аўэрбаха
Для разводу набыў чарапахаў,
Жаб, вужоў, шчэ й казла.
Жонка ўміг задала
Драпака, лaхі ўзяўшы пад пахі.

Прадпрымальны чувак з Перамогі
Сваю жонку любіў да зьнямогі,
Сыпаў грошы ўвесь час,
А яна ж у адказ,
Яму з золата зладзіла рогі.

Рагвалодаў унук з Рагавога
Беларускай валодаў ці многа,
То ж і выйшаў канфуз:
Раз купіўшы гарбуз ,
Не кавун жор, а тыкву нябога.

Гістэрычка з праспэкту Кастрычніка
З малых год ненавідзела клічнікі.
А калі падрасла,
Зьнелюбіла ўдвая,
Бо ў іх бачыла знакі фалічныя.

Кветкавод шалапутлівы з Дынды,
Неаднойчы быў жонкаю біты
За віно і за шлюх,
Ды штодня нёс ёй – Зух! –
як не ружы, то хоць гіяцынты.

Маладая пясьнярка зь Сялянскай
Шанавала аральныя ласкі.
Толькі ейны дружбак
Штось араў абы-як,
Неласкава й зусім не па-наску.

Непрызнаны поп-ідал з Палескае
сабе пуза наеў ажно трэскае.
Вось жа кажа, што сэкс,
як музычны працэс
вымагае спанатры някепскае.

Сухапутны матрос з Касманаўтаў
Ведаў шмат пра славянаў і балтаў,
аб шрубах і балтах,
пра цугундэр і швах,
таму й верыў у сьветлае заўтра.

Языкаты выкладчык з Сухога
пачынаў дзень са шклянкі сухога
й дальш за градусам бег
ці то ў дождж, ці то ў сьнег,
пеў студэнтам, што ў бога дзён многа.

Кучаравы скінгед з Касьцюкоўкі
учыняў неймверныя бойкі.
Ды адзін піянэр
яго ўзяў за каўнер
і абстрыг каля барнае стойкі.

Чарнакніжнік бялявы з Чарнігаўскай
Меркаваў учыніць free fly in the sky.
Ды чароўны заклён
нечканы даў плён.
“Nevermore” – крук крычць зь тьмы кладбищенской...

2001-2009 гг.

Выказваньні чытачоў

Міхал з Хатаевіча 24.12.2006. 0:36
А дзе-ж гэта ў нас такая дзеўчына жывець?

Балахонаў 27.12.2006. 21:18
Ёсьць зьвесткі, што чарнабровая girl канчаткова здардзіла і двум сваім хлапцам, і пагатоў Шніпу з сабакамі, выйшаўшы замуж за канадца ды зьехаўшы за акіян :)

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.