|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
Лімэрыкі пра ўсякіх ліцьвіноў
Князь Міндоўг, я скажу табе,
сябра, Адрахлеўшы, ня грэбваў віяграй. Мацаў жонак
чужых, Ды крутыя мужы Яго ўзялі канкрэтна за
жабры.
Войшалк-князь, меўшы статус
манаскі, Слухаў песенькі поп-групы “Краски”. А сваяк яго
Шварн Слухаў толькі “Rammstein”, З чаго пэўныя ўзьніклі
няснаскі.
Гедзімін, працай стомлены
пыльнай, Спаў, ды раптам забікаў мабільны. Ананімны званок
быў зусім незнарок, бо вялося ж,напэўна, пра
Вільню.
Князь Ягайла, харобрасьцю
слаўны, Быў аматарам добрае саўны, піва, лобстэраў,
дзевак, з дуба вецьця меў венік, што палякаў зьдзіўляў
пастаянна.
Княжа Вітаўт з княгіняю Ганнай Ў
Крэўскім замку чытаў Ватсяяну, І знайшоў той праход, што зь
вязьнічных гаспод Даў дазвол уцячы беззаганна.
Летапісцу Вялікага княства Ў
“Бум-бам-літ” закарцела падацца: далі тазік яму, шлянг
забойчы ад мух, з Бурачком адшукалі сваяцтва.
Жыгімонт №0 – цяжка верыцца!
– быў каханкам Вялікай Мядзьведзіцы. Слаў зьнічамі
сігнал, толькі чорт лысы гнаў самалёты з патрэбай
разьведчыцкай.
Міхал Глінскі быў князь ня бяз
понту, неаднойчы гразіў Жыгімонту: “Пакушуся, каролю, на
галоўную ролю пры падтрымцы Народнага Фронту!”
У бістро неяк Цяпінскі з
Будным лілі піва ў сябе штосэкунды, а Міхайла Ліцьвін, не
пазьбегнуўшы кпін, мінэралачку дзюбаў марудна.
Генрык-князь быў дурны, як
варона: не хацеў ні Літвы, ні Кароны, ліў абсэнт за
каўнер і ў Парыж свой папер, ўзяўшы том
“Дамавікамэрона”.
Нейк падсудак наваградзкі
Тодар, паспытаў трунак “Мятавы водар” і ў гатэлі
“Савой” быў зусім сам ня свой, ноч чытаўшы Таісію
Бондар.
Неяк Рымша Андрэй апынуўся у
савецкай такой Беларусі. Ледзь вярнуўся дамоў – выдаў
дзесяць тамоў: “Дэкатэрас, цібо Ў кіпцях НКУСа”.
У Маскве Ўладзіслаў (той, што
Ваза) гладкім тварам эліту абразіў. Меўшы добры
“Жылет”, ён галіўся, як сьлед, чым лякаў
масквіцян-дзікабразаў.
Раз было: на кагосьці з
Сапегаў нехта з Пацаў чагосьці наехаў, і разборкі былі на
чыёйсьці зямлі, і камусьці было не да сьмеху.
Кветкавод італьянскі нястрымны ў
прапрапрапрапрабабчынай скрыні адшукаў рарытэт – надпісаны
партрэт: “Мілай ясачцы. Пранціш
Скарына”.
2004 г. (?)
Выказваньні чытачоў
Мікіта 14.04.2007 12:02 Супэроўскія лімэрыкі! такіх стварэньняў-бы больш... Во як трэ папулярызаваць беларускую гісторыю.
Балахонаў 20.04.2007. 14:44
2Мікіта:
Дзякуй. Гэта грахі маёй апошняй маладосьці. Былі парывы пісаць працягі гістарычных лімэрыкаў, але на жаль ня болей за тое.
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 



|