КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Linkin Park па-беларуску

З ТАБОЙ
Прачнуўся я ў палоне мар,
у нерушы сьцюдзёнай, халодны пад нагамі дол.
Урок мяне туманны чар.
Згадаю ўсё, каб быццам быць паўсюдна, дзе ня буду больш.
На вуснах смак ад крывадушша.
Маруджу я ў астачы сноў, ізноў глюк глюкам б'е.
І нават блізка ля мяне
ты ўсё ж далёка, не вярнуць ніяк.

Так ёсьць —
я помню ўсё,
што абяцаў твой твар,
чым вабіў голас твой.
Памяць зноў тчэ відарыс.
Нат калі ты безь мяне,
Я з табой.

Ты!
Я гляджу,
прыхаваўшы ўсё ў сабе.
Ты!
Я гляджу,
на'т калі ў вачах туман.

Двубой з табою — мах-на-мах.
Ляцім далавах, рэшта дня ў цішы,
на мяжы між тым і сім.
Калі ўсё швах, па швах рву мінуўшчыну
і, прыдумаўшы згадкі, жыву.
Маруджу я ў астачы сноў, ізноў глюк глюкам б'е.
І нават блізка ля мяне
ты ўсё ж далёка, не вярнуць ніяк.

Так ёсьць —
я помню ўсё,
што абяцаў твой твар,
чым вабіў голас твой.
Памяць зноў тчэ відарыс.
Нат калі ты безь мяне,
Я з табой.

Ты!
Я гляджу,
прыхаваўшы ўсё ў сабе.
Ты!
Я гляджу,
на'т калі ў вачах туман.
Ты!
Я гляджу,
прыхаваўшы ўсё ў сабе.
Ты!
Я гляджу,
на'т калі ў вачах туман.

Так, мы яўна зайшлі за край.
А мне б новы дзень прычакаць.
Мы яўна зайшлі за край.
Мне б новы дзень прычакаць
З Табой!

Ты!
Я гляджу,
прыхаваўшы ўсё ў сабе.
Ты!
Я гляджу,
на'т калі ў вачах туман.
Ты!
Я гляджу,
прыхаваўшы ўсё ў сабе.
Ты!
Я гляджу,
на'т калі ў вачах туман.
Ты!
Я гляджу,
прыхаваўшы ўсё ў сабе.
Ты!
Я гляджу,
на'т калі ў вачах туман.

Пераклад: 2006 гг.

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.