з досьведу службы ва ўнутраных войсках-М-
МАЗГАЁ*БСТВА
Асновасяжны прынцып армейскага быцьця. Рознымі сіламі робіцца ўсё мажлівае, каб
зая*аць мазгі жаўнерам. Ажыцьцяўляецца ён, зазвычай, праз даведзеную да абсурду работу або муштру.
МАЛПА (рас. "обезьяна")
Вайсковая забаўка: жаўнер сядзіць на кукішках на дужцы аднаяруснага
ложка. На старых двухярусных
ложках – вісеньне вайскоўца між двух
ложкаў, трымаючыся рукамі за дужкі.
МАЛЫ (рас. "малой", "малый", "малыш")
Традыцыйны зварот стараслужнікаў да салдат з маладога папаўненьня, не зважаючы на фізычны ўзрост некаторых з апошніх. То бок 19-цігадовы
дзед можа называць
малым 25-цігадовага
духа.
МАСЛА (рас. "масло")
Прадукт харчаваньня з адмыслова ўзьбітае сьмятаны. У войску падаецца на сьняданак і вячэру ў выглядзе шайбачкі, што ўтвараецца пры дапамозе спэцыяльнай фармоўкі. У сыстэме звычаёвых завядзёнак ёсьць традыцыя, паводле якой
дзяды цягам
стадзёнкі мусяць адмаўляцца да
масла на карысьць
духаў. Але для таго, каб атрымаць лішнія шайбы
масла,
духі павінны выковаць звычай забіраньня
масла ў
дзядоў, выкарыстоўваючы пэўную
віншавальную формулу.
2000 і 2006 г.
Cтаронкі слоўніка:
А Б В Г Д Е Ё Ж
З І Й
К Л М