Аляксандр ВерамчукМарш легіянераў1.Калоны рушаць у далёкі шлях.
Над кожнаю кагортаю свой сцяг,
І кожнаму ў паход без прамаруд,
Для кожнага акрэслены маршрут.
Прыпеў:Шыхтуйся ў кагорту, легіянер.
Можа, хтось зноў пагражае імперыі.
Валодаеш правам памерці за герб,
За светлую прышласць гетэр ў кафетэрыі.
2.Цягліцаў моц стальную мае раць,
І сківіцы выразныя блішчаць.
Правафлангоўцы ростам з Калізей,
Калючы бліск пранізлівых вачэй.
Прыпеў:Шыхтуйся ў кагорту, легіянер.
Можа, хтось зноў пагражае імперыі.
Валодаеш правам памерці за герб,
За светлую прышласць гетэр ў кафетэрыі.
3.Загад: забіць і тым перамагчы,
Жыццё ляціць пад трапныя мячы.
Мячы сякуць галовы наўзахват,
Ці ты жывы, не ведае Сенат.
Прыпеў:Шыхтуйся ў кагорту, легіянер.
Можа, хтось зноў пагражае імперыі.
Валодаеш правам памерці за герб,
За светлую прышласць гетэр ў кафетэрыі.
Пераклаў з украінскай у траўні 2010 г. Сяргей Балахонаў паводле: НАШЕ (тексти пісень).
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)