Многія з маіх знаёмцаў дэманстратыўна адмовіліся ад чытаньня часопісу
"ARCHE". Маўляў, з культурнага фэномэну ён ператварыўся ў анталёгію
скандалаў і штомесячныя разборкі паміж варагуючымі інтэлектуаламі. А я
вось чытаю.
Чэрвеньскі нумар упершыню прымусіў мяне пашкадаваць, што
"ARCHE" выходзіць амаль без ілюстрацыяў. Бо артыкул Сяргея
balachonава
"WC-літаратура альманаху «Тэксты»" скарыў маю душу сваёй мэтафорыкай.
Прынамсі, зачын артыкулу быў такі моцны, што рукі часаліся выправіць
памылку дызайнэраў і скласьці да яго візуальны шэраг. За што я неадкладна і ўзялася.
Для тых, хто ня ў тэме: артыкул пачынаецца зь пераказу даўніх непанятак паміж пісьменьнікам Сяргеем Балахонавым у правым куце рынга і літаратурным крытыкам Данілам Жукоўскім у левым. Па новай завядзёнцы, гэтыя разборкі, проста як п'яныя дракі, часта выліваюцца з кабакоў на вуліцу – з ЖЖ ў хе-хе, салідную пэрыёдыку.
Вось жа:
[...] Падыйшла цяжкая артылерыя...
Даніла Жукоўскі пачаў крытыкаваць не мае погляды на становічша сучаснай літаратуры, а ўласна мае літаратурныя творы.
Давялося сьціснуць сківіцы і праседзець бальшыню артылерыйскіх залпаў у зямлянцы.
Нельга сказаць, што зусім ніводны аскепак не закрануў мяне – іншым разам усе грудзі былі ў сечаных ранах.
Але чульлівыя мэдсёстры нашага прагрэсіўнага літаратуразнаўчага батальёну (Ганна Кісьліцына, Аксана Бязьлепкіна) лячылі, пялегавалі, даглядалі мяне, адгаворваючы ад зваротных дзеяньняў*.
Таму я маўчаў, калі расстрэльвалі маіх аднарогаў і фэніксаў.
Таму я не выраніў ні слова, калі палілі маю грушу.
Бо пэўна ж так было патрэбна для ачышчэньня беларускай літаратуры і яе далейшага шляху ў сьветлую будучыню [...] ARCHE 2007-6, с. 209-210.
Па-мойму, гэта сіла.
balachonе – так трымаць! Ня ў сэнсе сварыцца з Жукоўскімі і псэўда-Жукоўскімі, а цешыць нас шыкоўнымі мэтафарамі!
* photo by algizzz
Комікс апублікаваны ў блогу Марыйкі Мартысевіч 4 ліпеня 2007 г. На "Тэзэі" разьмяшчаецца з ласкавай згоды аўтаркі.