КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

 MP3: МУЗЫЧНЫЯ ЭКСПЕРЫМЕНТЫ

Cяргей Балахонаў запісаў кампазіцыю «Мінск. Метро 2011» (+mp3)

Беларускі пісьменнік і перакладчык адгукнуўся на трагічныя падзеі 11 красавіка ўласнай кампазіцыяй, запісанай у жанры эмбіент. Літаратар з нядаўняга часу эксперыментуе ў музыцы і быў настолькі ўзрушаны навіной пра выбух у мінскім метро, што ў ноч з 11 на 12 красавіка стварыў кампазіцыю, якую ён прэзэнтуе на «Тузіне Гітоў» на знак спачування і салідарнасці.

Мінск. Метро 2011. Ambient

Сяргей Балахонаў прызнаецца, што мінскія падзеі 11 красавіка яго моцна ўсхвалявалі. Літаратар працуе настаўнікам у школе, але пэўны час не мог прымусіць сябе нешта зрабіць — ні пісаць, ні рыхтавацца да ўрокаў. Выйсце эмоцыям Сяргей знайшоў у музыцы. Апошнім часам ён пачаў музычныя эксперыменты і заснаваў уласны праект, што працуе ў рэчышчы эмбіенту (ambient).

«Я быў вельмі ўзрушаны трагедыяй, што здарылася ў мінскім метро. І гэтае ўзрушанне шукала свайго выйсця, знайшоўшы яго ў кампазыцыі «Мінск. Метро 2011». Я стварыў яе ў ноч з 11 на 12 красавіка, перабываючы ў шоку ад здымкаў і відэа з месца трагедыі», — кажа аўтар.

Сваю кампазіцыю Сяргей Балахонаў прэзентуе на інтэрнэт-партале «Тузін Гітоў» на знак спачування і салідарнасці.

Спампаваць кампазіцыю:
Сяргей Балахонаў — Мінск. Метро 2011

Альтэрнатыўныя спасылкі:
sites.google.com
diveshare.com

Паводле: «Тузін Гітоў» і «Тэзэй беларускага постмадэрнізму», 13.04.2011



Выказацца з нагоды прачытанага


Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.