Канстанцін Маскалец
Яна
Прыйдуць заўтра ў твой пакойчык тыя, хто быў неаднойчы,
Вып’еце халоднага віна.
Хтось зь сяброў прыцягне астраў, назаве жыцьцё прыўкрасным.
Так, усё прыўкрасна, а яна...
А яна, а яна ня кіне сум аднак,
Будзе піць і не сп’янее ад звычайнага віна.
Буду для яе сьпяваць я, зазьвініць ажно крышталь,
Ды ці голасу магчыма перасіліць гэты жаль.
Гэты сьвет мне стаў цікавым ад валос яе яскравых,
Ад трымценьня на яе губах.
Восень прыйдзе незабавам, зьнікне кожны з нас па справах
Ў зрусіфікаваных гарадах.
Зноў яна, зноў яна ня кіне сум аднак,
Будзе піць і не сп’янее ад звычайнага віна.
Мая сумная дзяўчынка, лёс мой любы, залаты,
Не стрымаюся ад крыку... Ноч бязьмежжа й пустаты.
Гэты сьвет мне стаў цікавым ад валос яе яскравых,
Ад трымценьня на яе губах.
Восень прыйдзе незабавам, зьнікне кожны з нас па справах
Ў зрусіфікаваных гарадах.
А яна, зноў яна ня кіне сум аднак,
Будзе піць і не сп’янее ад звычайнага віна.
Мая сумная дзяўчынка, лёс мой любы, залаты,
Не стрымаюся ад крыку... Ноч бязьмежжа й пустаты.
1995 (?) г.Пераклаў на беларускую Сяргей Балахонаў у 2009 г. паводле сайту "Плач Єремії".