КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ПРОЗА: АПАВЯДАНЬНІ, САГІ, ЭСЭ, АРТЫКУЛЫ

Слоўнік рэальнага вайсковага быцьця

з досьведу службы ва ўнутраных войсках

-Н-

НАРЫК (рас. "нарик")
Наркаман. Звычайна аб усіх жаўнерах, што прызываліся са Сьветлагорску.

НЕПАЛАГЕН (рас. "непологен")
Табу, забарона, тое, што не дазваляецца ("неположено") саладату ў сыстэме нестатутных дачыненьняў. Адначасова гэта і той прадмет ці зьява, якая забараняецца, своеасаблівы забаронены плод. Зрэшты, салдаты імкнуцца ўсе забароны неяк абыходзіць, не афішуючы парушэньнем звычаёвага права. Існуе прымаўка: "На непаложана х... наложана". Парушэньне малодшымі прызывамі непалагену кваліфікуецца стараслужнікамі як залёт.

НЕСТАТУЦЫЯ (рас. "неуставняк")
Нестатутныя дачыненьні ў войску, парушэньне статутных дачыненьняў. Можа ўяўляць сабой 1) адзінкавыя індывідуальныя або групавыя скажоныя спосабы самасьцьвярджэньня, паводзінаў, узаемадзеяньня вайскоўцаў; 2) адмоўныя звычкі, ілжэтрадыцыі групаў вайскоўцаў; 3) нэрвовыя зрывы і рэактыўныя станы жаўнераў, якія вядуць да зьнявагі асабістае годнасьці або павадуюць небясьпеку здароўю і жыцьцю суслужыўцаў.

НЫЧКА
1. Нешта занычкаванае (схаванае) ад усіх. Звычайна харч, цыгарэты, грошы.

2. Месца для нычкаваньня, схованка.

3. Чалавек, які пастаянна нычкуе што-небудзь, або нычкуеццасам апынаецца на лёгкіх работах ці наагул нейкім спосабам унікае іх. З гэтай нагоды ёсьць устойлівы выраз: "Упасьці на нычку".

2000 і 2006 г.

Cтаронкі слоўніка:
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.