КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС

Naka: Рускі рок па-беларуску (+mp3)

Naka «Бяжы»
3,10 Мб У межах праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” гурт Naka прадстаўляе сваю песню “Бяжы” ў беларускамоўным варыянце. Вакалістка гурта Наста Шпакоўская кажа: “Беларуская мова для мяне цікавая сваёй рамантычнасцю і спеўнасцю. Праўда, непасрэдна ў песні “Бяжы” мне падалося, што мова тут загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскай”.

Вакалістка гурта Наста Шпакоўская перакананая ў тым, што яны граюць рускі рок. “Мы пяем па-расійску, а таму звацца беларускім рокам неяк зусім няёмка, – кажа яна. – Да ўсяго, паняцце “рускі рок” – гэта яшчэ і вызначэнне жанру, пэўны стан душы. Таму не ўяўляю іншага наймення ў дачыненні да нас”. Беларускую версію сваёй песні “Бяжы” Наста таксама вызначае як “рускі рок”, няхай сабе і па-беларуску: “Дух яе застаўся нязменным. І менавіта дзеля яго захавання і была такая руплівая праца, бо змяняць дух спеву, не змяняючы пры гэтым яго змест, немагчыма”, – упэўненая спявачка.

Беларускі тэкст “Бяжы” меў ажно тры рэдакцыі. Канчатковы варыянт прапанаваў літаратар Сяргей Балахонаў, якому сам трэк прыйшоўся да душы. “Як толькі з’явіўся добры і якасны пераклад, што атаясамліваўся са зместам песні, мы прыйшлі ў студыю і запісаліся”, – тлумачыць Наста. Яна не шкадуе, што ўзяла ўдзел у праекце. “Беларуская мова для мяне цікавая сваёй рамантычнасцю і спеўнасцю. Праўда, непасрэдна ў песні “Бяжы” мне падалося, што мова тут загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскай”.

Наста кажа, што гурт Naka запіша яшчэ не адну песню па-беларуску. “У мяне было і ёсць імкненне пісаць па-беларуску, няхай гэта і вымагае больш высілкаў. Мяркую, што ў нас з’явіцца яшчэ нямала такіх твораў”.

Слухаць песню: Naka – Бяжы (муз. гурта, сл. – Наста Шпакоўская, бел. тэкст – Сяргей Балахонаў)


Песня прадстаўляецца ў межах праекту «Тузін. Перазагрузка» парталаў music.fromby.net і www.budzma.org.

Паводле інфармацыі "Будзьма разам!", 11.09.2009 г.

Выказваньні чытачоў

сергій Tuesday, October 27, 2009 11:28 PM
молодці! так тримати!
гарна музичка, і молодці, що мають білоруський варіант!

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.