ВОДГУКІ НА КНІГУ
 Arche
 Советская Белоруссия
 Дзеяслоў
 Літаратура і Мастацтва
С.Балахонаў не проста перайначвае гісторыю – яго «мастацкі здек» даходзіць часам да вычварэнняў, калі ў творах з'яўляюцца неверагодныя фантастычныя істоты.
 Роднае слова
Сяргей Балахонаў, гісторык па адукацыі, удала выкарыстоўвае свае прафесійныя веды для стварэння вобраза Беларусі ХІХ ст., між тым яго раман ніякім чынам не прэтэндуе на вызначэнне «гістарычны».
 Беларускае літаратуразнаўства
 Перья
 Невідочнае места
 Звязда

 ІНФА ПРА КНІГУ

Балахонаў Сяргей. Імя грушы: Раман. Апавяданьні. Мінск: ІП «Логвінаў», 2005.

Вокладка кнігі Сяргея Балахонава «Імя грушы»Зборнік празаічных твораў Сяргея Балахонава «Імя грушы» зьявіўся апошнімі днямі 2005 года ў выдавецтве Ігара Логвінава (Мінск).

Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць.

Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў:

  • «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова);

  • «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі);

  • «Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?);

  • «Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны);

  • «Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).

    Кніга выклікала вялікую цікавасьць чытачоў, прыцягнула ўвагу многіх беларускіх крытыкаў, у 2007 г. была ўключана ў шорт-ліст прэтэндэнтаў на атрыманьне літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес 2006».

    Пасьпяховыя прэзэнтацыі кнігі адбыліся ў Менску, Буда-Кашалёва, Магілёве.

    Калі Вы дасюль не набылі зборнік прозы Сяргея Балахонава «Імя грушы», але вельмі хочаце, зрабіць гэта можна тут, запоўніўшы паштовую форму, разьмешчаную ніжэй.

    Калі ласка, уводзьце максімальна карэктныя дадзеныя. Не пазьней, чым праз 24 гадзіны пасьля адпраўкі Вашае замовы, мы выйдзем на сувязь з Вамі.


    Імя, прозьвішча, імя па бацьку

    Афармленьне замовы


  •  ОРДЭН СЛАВЫ
    Ляўрэат 5-га нацыянальнага конкурсу кантэнт-праектаў
     ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

     ЖЖ-ЮЗЭРАМ
    Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования TUT.BY Коллекция минусовок в Интернете! Свежие книги, обзор софта, мелодии для мобил, мультимедиа
    Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
    Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
    Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.