|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
Наутилус Помпилиус па-беларуску
КРЫЛЫ ты здымаеш убор вечаровы горнеш да сьценаў твар на тваіх плячох аксамітных мне бачны падвоены шнар я хочу заплакаць ад болю заснуўшы пазбыцца чар дзе твае крылы — спакмень былых лятункаў і мар?
дзе твае крылы — спакмень маіх колішніх мар? дзе твае крылы — спакмень маіх колішніх мар?
колісь нам часу ставала а сёньня клопатаў шмат даводзіць пра бель чорных варонаў і пра дужых пражэрлівы кшталт з нас кожны нештачка страціў — у полі з вар'яцтвам ваяр чуеш а дзе твае крылы спакмень маіх колішніх мар?
дзе твае крылы — спакмень маіх колішніх мар? дзе твае крылы — спакмень маіх колішніх мар?
не цікавяць мяне наагул твае грошы не хачу пра мужоў нават чуць баішся ты вышыняў, дый голых акон ня любіш ані чуць і можа заўтра ўсё дымам сядзе авалодае домам пажар не ўратуюць нас тыя крылы — спакмень маіх колішніх мар
дзе твае крылы — спакмень маіх колішніх мар? дзе твае крылы — спакмень маіх колішніх мар?
Пераклад: 2005 г.
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|