КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС

Архіў навінаў 2004-2005 гг.

31 сьнежня 2005 г.
Сяргей Балахонаў віншуе ўсіх сваіх рэальных і патэнцыйных чытачоў з надыходам Новага 2006 году!

27 сьнежня 2005 г.
КНІГА "ІМЯ ГРУШЫ" ВЫДАДЗЕНА
Зборнік празаічных твораў Сяргея Балахонава "Імя грушы" зьявіўся кагадзе ў выдавецтве Ігара Логвінава. Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнсцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць.
Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: "Паляваньне на пачварнага парсюка" (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова), "Second Security" (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі), "Пятнаццаць лішніх хвілін" (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?), "Ня руш майго страху" (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны), "Сьмерць лютністы" (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).
Кніга распаўсюджваецца прыватным чынам. Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра гэта варта зьвярнуцца непасрэдна да Сяргея Балахонава (GSM 8-029-6232956 або праз э-пошту balachon@gmail.com) або да паслугаў сыстэмы "Кнігі поштай" (GSM: 8-029-6435733, э-пошта: exlibris@tut.by, традыцыйная пошта: п/с 333, г. Мінск, 220050). Каштуйма грушу!

18 лістапада 2005 г.
АЛЯРМ!
Першая беларуская газэта "Наша Ніва" выкінутая з падпісных каталёгаў "Белпошты". Неўзабаве, найхутчэй, будзе мусова скасаваная дамова і зь "Белсаюздрукам" (шапікі). Такім парадкам блякуецца нашае друкаванае слова.
Калі вы хочаце гарантавана атрымліваць "Наша Ніву" дадому, дашлеце на электронную адрэсу nn@promedia.by свае рэквізіты:
1) Прозьвішча, Імя, Імя па бацку;
2) Кантактны тэлефон (не абавязкова, але зручней і надзейней);
3) Паштовы адрас: вуліца, нумар дому, нумар кватэры, паштовы індэкс, населены пункт.

Калі ў вас на пад'езьдзе кодавы замок ці дамафон — пазначце код.
Цана альтэрнатыўнай падпіскі складае цяпер паводле папярэдніх разьлікаў:
Br 5 200 на месяц
ды
Br 31 200 на паўгады.
Як і калі плаціць — будзе абвешчана пазьней рэдакцыяй.
Для выжываньня "Нашай Нівы" ў звыклым аб'ёме з звыклай пэрыядычнасьцю неабходная хаця б тысяча новых падпішчыкаў. Будзе база адрасоў — справа стане непатапляльнаю.
Перадайце гэты тэкст каму толькі можна. Павесьце яго ў сваім інтэрнэт-дзёньніку, адпраўце па электроннай пошце альбо ICQ. Паведамце знаёмым, сябрам, родным. Дапамажыце, дашлеце іхныя дадзеныя на nn@promedia.by.
Калі хто меў — забудзьце свае прэтэнзіі да любімай газэты. Гэта момант ісьціны. Ня дзьміцеся і не скнарнічайце, бо заўтра можа быць позна, позна ў шырокім сэнсе. Пакіньце сабе шанц у будучыні лічыць сваё сумленьне чыстым.
Нас не забіць, не спыніць, не стрымаць!

5 лістапада 2005 г.
Сёньня сайту творчасьці Сяргея Балахонава споўніўся адзін год. Нельга сказаць, што ён стаў шалёна папулярным на тле іншых вэб-старонак, так ці інакш зьнітаваных зь беларускай літаратурай. Але ў рэйтынгу "Акавіты" сярод сваіх літаратурных субратоў "Тэзэй" выглядае досыць прыстойна, знаходзячыся амаль пастаянна ў першым тузіне. Хочацца спадзявацца, што за наступны год колькасьць наведнікаў значна ўзрасьце.

14 кастрычніка 2005 г.
Да друку рыхтуецца зборнік прозы Сяргея Балахонава "Імя грушы". Кніга мае зьявіцца ў ведамым выдавецтве "Логвінаў", пра што падпісана адпаведная дамова. Назву зборніку даў дэтэктыўны раман у трох мэмуарах "Імя грушы". Таксама ў кнігу ўлучаны апавяданьні "Паляваньне на пачварнага парсюка", "Second security", "Ня руш майго страху", "Пятнаццаць лішніх хвілін" і "Сьмерць лютністы". Арыентаваны час выданьня — канец лістапада гэтага года. Чакайце!

17 верасьня 2005 г.
Пераезд Тэзэя
Puls.by - в ритме жизни! У сёньняшні, такі шматзначны з гістарычнага погляду, дзень сайт творчасьці Сяргея Балахонава пераехаў з POCHTA.RU на PULS.BY. Самыя шчырыя падзякі да спадара Valodka, які, уласна кажучы, і выйшаў з прапановай аб пераезьдзе.

23 жніўня 2005 г.
Салідарнасьць з Уладзімерам Каткоўскім
У выніку масіраванай дзесяцідзённай атакі размаітых фашызоідных сілаў на інтэрнэт-дзёньнік "Rydel #23 blog auf weissruthenisch" найвядомейшага ў сьвеце беларускага блоґера Ўладзімера Каткоўскага апошні быў вымушаны зачыніць гэты цікавы LJ-праект. На знак салідарнасьці зь ім Сяргей Балахонаў учыніў сымбалічнае выдаленьне свайго блоґу "Вяртаньне на крукі свая" на адны содні (24 гадзіны): зь 1900 23 жніўня да 1900 24 жніўня.

13-14 жніўня 2005 г.
Ціха-мірна быў ажыцьцёўлены рэдызайн сайту. Сайт стаў удзельнікам рэйтынгавых сыстэмаў "Рэйтынгавая сыстэма 911" (Беларусь), "MyTOP" (Украіна), "SpyLOG" (Расея).

11 жніўня 2005 г.
АГУЛЬНАПОЛЬСКІ ЛІТАРАТУРНЫ КВАРТАЛЬНІК „ПАЭТЫЧНЫЯ СШЫТКІ” у Гнезне і БЕЛАРУСКІ КУЛЬТУРНА-АСЬВЕТНІЦКІ ЦЭНТАР у Познані аб’яўляюць КОНКУРС для беларускіх паэтаў і перакладчыкаў сучаснай беларускай паэзіі Конкурс мае на мэце прэзентацыю выдатных паэтаў, і выяўленьне найцікавых паэтычных зьявішчаў, якія адбываюцца цяперачы ў Беларусі. Пакліканы арганізатарамі Капітул з прысланага матар’ялу плянуе стварыць двумоўную анталёнію. У анталёнгію вырашана уключыць творчасьць наступных паэтаў: Барадулін, Бураўкін, Караткевіч, Стральцоў, Купрэеў, Разанаў, Мінкін, Галубовіч, Хадановіч, Аркуш, Сыс, Дранько-Майсюк, Адамовіч, Някляеў, Гумянюк, Скобла, Жыбуль, Пацюпа, Акулін, Морт, Юхнавец, Артымовіч, Гапеева. Рашэньнем Капітула сьпіс можа яшчэ папаўняцца. Усіх зацікаўленых просіцца даслаць нізку з дзесяці да пятнадцаці, выбраных перакладчыкам, або самім аўтарам, вершаў у тэрміне да канца лістапада на адрас рэдакцыі:
„ZESZYTY POETYCKIE”
ul. 22 Lipca 77
62-200 GNIEZNO

Падрабязнасьці пад э-мэйлам: vital.voranau@gmail.com
альбо пад нумарам: Віталь Воранаў +48 600-460-130

5 жніўня 2005 г.
У №4 часопіса "ARCHE" апублікаваны артыкул Сяргея Балахонава "Там нехта ёсьць, або Ростані постсавецкай беларускай літаратуры". Гэта той самы артыкул, які ў чэскім перакладзе Алены Бегановіч быў зьмешчаны раней часопісам "Host" (гл. папярэднія паведамленьні).

18 траўня 2005 г.
Інфармацыя пра артыкул Сяргея Балахонава "Ne(kdo tam je, aneb Rozcesti' nove be(loruske' literatury" (гл. папярэднюю навіну) зьявілася на чэскім вэб-рэсурсе "Kremlin": "Spisovatel, litera'rni' kritik a str(edos(kolsky' uc(itel Sjarhej Balachonau v kra'tkostipr(edstavuje souc(asnou be(loruskou literaturu, jak se vyvi'jela od poc(a'tku 90. let".

Травень 2005 г.
У №4 чэскага літаратурнага часопіса "HOST" надрукаваны артыкул Сяргея Балахонава "Ne(kdo tam je, aneb Rozcesti' nove be(loruske' literatury", які знаёміць чэхаў з асноўнымі напрамкамі развіцьця беларускай літаратуры канца ХХ — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

18 красавіка 2005 г.
Артыкул Алеся Кудрыцкага "Пяцьдзясят кілябайтаў жыцьця" спадобіў пана Слэйвара напісаць у Беларускую Вікіпэдыю артыкул "Блоґ", дзе віртуальны дзёньнік Сяргея Балахонава названы ў шэрагу "самых вядомых беларускамоўных блоґаў".

15 красавіка 2005 г.
У сёньняшнім выпуску газэты "Наша Ніва" (№14) зьмешчаны артыкул Алеся Кудрыцкага "Пяцьдзясят кілябайтаў жыцьця", прысьвечаны некаторым беларускамоўным віртуальным дзёньнікам. Не ўнікнуў увагі і блог Сяргея Балахонава "Вяртаньне на крукі свая".

14 красавіка 2005 г.
Камэнтар сяргея Балахонава з нагоды 12 туру інтэрнэт-чарту "Тузін гітоў" апублікаваны ў расейскамоўным скарочаным перакладзе на старонках "Музыкальной газеты" (№14 за 14 красавіка). Аўтар перакладу невядомы.

11 красавіка 2005 г.
З 25 сакавіка па 7 красавіка Сяргей Балахонаў у якасьці экспэрта сачыў за зьменамі ў 12 туры беларускага інтэрнэт-чарту "Тузін гітоў". Ягоныя камэнтары па выніках туру "Пад сьцягамі й проста так".

У чарговым нумары часопіса ARCHE (№ 2, 2005 г.) надрукаваны артыкул Данілы Жукоўскага "Аднарог і кола", у якім шаноўны крытык з Гародні разглядае асноўныя містыфікаты Сяргея Балахонава і прыходзіць да высновы, што напісаньне гэткіх тэкстаў ператвараецца ў замкнёнае кола, якое вярэдзіць чытача прагнага да больш вытанчаных літаратурных ласункаў.

Досыць млява працягваецца абмеркаваньне містыфікату Балахонава "Зямля пад крыламі Фэнікса" на адпаведным форуме "Беларускай палічкі".

1 сакавіка 2005 г.
Сайт дададзены ў каталёг Беларускага рэйтынгу.

10 лютага 2005 г.
Сайт улучаны ў каталёг вэб-рэсурсаў Беларускага парталу TUT.BY. Не мінула і паўгады!

25 студзеня 2005 г.
Пра Балахонава пішуць.

Містыфікацыя "Зямля пад крыламі Фэнікса" (ARCHE.2004.№5) выклікала такі пэўную рэакцыю літаратурнай і блізулітаратурнай публікі. Розгаласу, улічваючы пэўныя звычкі гэнай грамады, ня так шмат, але ж ён ёсьць. На форуме Літары.net "Зь якой чытачкай АРХЭ вы жадалі б рашыць рад вапросаў? Блін!" сталы наведнік зь нікам STANOUCHY адхарактарызаваў твор як "чудовішчна захапляльную рэч". Пра Балахонава ім сказана litaraльна наступнае: "На праўду Тэзэй. Эка ды й годзе. Мы ў афігеньні! Шчыра". Аналягічна выказаўся літаратар Зьміцер Лапцёнак у сваім віртуальным дзёньніку: "Arche № 5 2004. [...] найцікавейшы аповед Балахонава пра птушку Бацян. цьвік нумара!". Усплыла згадка пра "Фэнікса" і на радыё "Свабода" у перадачы "Прыватны дзёньнік", дзе гучалі запісы пісьменьніка, рэдактара часопіса "Дзеяслоў" Барыса Пятровіча. "У “АRCHE”, хай і запозьнена, прачытаў “Зямлю пад крыламі Фэнікса” Сяргея Балахонава. Адразу і не зразумеў, што гэта містыфікацыя, літаратурная правакацыя... А ўвогуле — гэта клясны тэкст, якіх у нашай літаратуры няшмат. Сам некалі хацеў падобным займацца, але, пэўна, не хапіла гістарычнай адукацыі..." — аддзеясловіў спадар Барыс, за што яму наш шчыры дзякуй. Вострых крытычных водгукаў пакуль зафіксаваць не ўдалося.

24.01.2005 г.
24 студзеня адбыўся рэдызайн сайту. У выніку "Тэзэй" набыў радыкальна новае аблічча.

24.12.2004 г.
22 сьнежня сайт быў улучаны ў каталёг "Беларускай Палічкі - беларускай электроннай бібліятэкі".

8.12.2004 г.
Учора была пацьверджана рэгістрацыя сайта ў вэб-каталёгу "POISK.COM".

29.11.2004 г.
Выйшаў пяты сёлетні нумар часопіса ARCHE. Спаміж іншых тэкстаў надрукаваны літаратурны містыфікат "Зямля пад крыламі Фэнікса". Раім набыць! Пытайцеся ў прыватных распаўсюднікаў, а таксама паспрабуйце ў шапіках "Белсаюздруку" (прынамсі, сам аўтар прыдбаў асобнік часопіса менавіта ў шапіку ў Гомелі).

23.11.2004 г.
Кагадзе на сайце была заўважана "ўсплывальная" рэкляма ад pochta.ru. Спадзяемся, што вялікіх нязручнасьцяў у карыстальнікаў гэта ня выклікала, але на ўсялякі выпадак перапрашаемся.

20.11.2004 г.
Прамінулымі днямі ў родным Гомелі пачалося нешта накшталт зімы, а ўраганны вецер нашкодзіў людзям. Паламанае дрэва забіла жанчыну, якая вярталася ў кампаніі сяброў з рэстарацыі. Пэўныя раёны Гомеля пазбавіліся на нейкі час электрыкі.

16.11.2004 г.
На сёньняшні дзень "Тэзэй" унесены ў вэб-каталёгі інфармацыйна-забаўляльнага рэсурсу "EveryDay" ды забаўляльна-інфармацыйнага маладзёвага парталу "EXE.BY"

10.11.2004 г.
У панядзелак, то бок 8 лістапада, "тэзэеўскі" вэб-майстар (ламайстар! :) атрымаў у косьці ад Балахонава за тое, што не ўлічыў патрэбу адаптаваньня сайту да памераў экранаў імаверных наведнікаў. За два няпоўных дні сытуацыя была падпраўлена. Адначасна былі зьменены некаторыя элемэнты дызайна. Выкажыце свае думкі  ў гасьцёўні!

8.11.2004 г.
Пацьверджана рэгістрацыя гэнага вэб-рэсурсу ў рэйтынгава-уліковай сыстэме "Акавіта" ды ў каталёгу беларускіх сайтаў "OPEN.BY"

5.11.2004 г.
Пачаў сваю работу ў Сеціве сайт творчасьці беларускага літаратара Сяргея Балахонава "Тэзэй беларускага постмадэрнізму". Спадар Сяргей прапануе наведнікам добрую частку собскага пісьменьніцкага даробку: проза, лірыка, публіцыстыка.





Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.