КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ТРЫБУНА ЛЮДУ
 АКАВІТАЧКА

 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС
Глядзі ў архіве
2007
2006
2004-2005
27.12.2008

Айбалістыка онлайн

«Як яно ў сеціве бывае? У цябе добры настрой, і ты пакідаеш у блогах, форумах і сацыяльных сетках які-небудзь пазытыўны допіс. Табе проста хочацца падзяліцца сваім добрым настроем. Але насуперак чаканьням у камэнтарах цябе пачынаюць лячыць. "Табе б жаніцца!", "Табе б пасталець!", "Табе б на паветры прайсьціся!", "Табе б бабу паймець!" – пачынаюць раіць неспадзяваныя дактары. А ты ж яшчэ ў сярэдзіне 90-х мінулага веку пагадзіўся з патарбурцкім салаўём Аляксандрам Васільевым і дагэтуль паўтараеш, як заклён: "Я умираю от скуки, когда меня кто-то лечит"» Новае эсэ Сяргей Балахонава чытаць тут.

17.12.2008

Боскія рэбусы

«На пачатку нулявых гадоў Лявон Вольскі напісаў эсэ з уражаньнямі ад выпадкова сустрэтых людзей. Тады легендарны беларускі рокер прыйшоў да высновы, што ніякага голаса народа не існуе ў прыродзе. Гэтым самым ён агаліў сваю матэрыялістычную істу. Я ж, будучы ідэалістам, бачыў і працягваю бачыць у выпадкова сустрэтых людзях шыфраграмы лёсу ці, калі хочаце, боскія рэбусы...» Новае эсэ Сяргей Балахонава чытаць тут.

10.12.2008

А хто там крэкча?

«У адной патэльні смажу бульбу. У другой запякаю два кавалкі курынага мяса з сырам. Думаю пра сусьветны эканамічны крызіс. Думаю і разумею, што крызіс для мяне пакуль знаходзіцца ў сфэры ідэальнага. Усе інфармацыйныя паведамленьні аб крызісных зьявах у краінах сьвету, аб масавых звальненьнях і банкруцтвах не ўспрымаюцца чымсьці рэальным. Яны выглядаюць для мяне ня больш рэчаісна, чым казка пра Івана Сучкінага сына Залатыя пугавіцы або чародны фільм пра Джэймса Бонда...» Новае эсэ Сяргей Балахонава чытаць тут.

2.12.2008

Песьні вайны. Песьні каханьня

«Цэлы год мне нагадваюць пра вайну. Я і сам ня менш рэгулярна мушу казаць пра яе. Гэта прафэсійнае. Цэлы час мне кажуць пра каханьне. Я і сам пэрыядычна мушу нагадваць сабе пра яго. Гэта клінічнае. Іншым разам здараюцца мэнтальныя землятрусы, і мяжа між выпрабаваньнем вайной і каханьнем робіцца не зусім выразнай. Гэта чароўнае...» Новае эсэ Сяргей Балахонава чытаць тут.

26.11.2008

Шматкроп'е

Начны верш Сяргея Балахонава прысьвечаны акторцы Джульет Льюіс (Juliette Lewis), вядомай беларускаму гледачу найперш па фільму Квэнціна Таранціны "Ад зьмярканьня да сьвітаньня".

22.11.2008

Акт[у]альнае мастацтва

У чарговай відэкарацельцы Мыш сустракаецца з геніяльным пэрформэрам, якога завауць Ні Певень Ні Курыца Ні Бродзкі Ні Кустурыца.

15.11.2008

Мыш і Ўладзімірскі цэнтрал

Восьмая сэрыя гісторый з жыцьця ляляк па сутнасьці зьяўляецца кліпам: Мыш Культуртрэгерскі Шыш выконвае беларускамоўную вэрсію песьні Міхаіла Круга "Уладзімірскі цэнтрал".

13.11.2008

Каніфоляў родапачынальнік

Лялечны відэаэпас аўтарства Сяргея Балахонава выклікае розныя рэакцыі. Блогер volat зьняў парадыйны ролік, у якім галоўнымі героямі зьяўляюцца Паяльнік і Мядзьведзік.

10.11.2008

Правільны беларускі шансон

Блогер arshanski зьмясьціў у сваім сеціўным дзёньніку экспэрыментальны тэкст – узор беларускамоўнага шансону з адмысловым прысьвячэньнем.

9.11.2008

Очынна замячацельны фільм

У сёмай відэакарацельцы Зайчаня хваліць вялікі айчынны кінематограф, згадвае пра месца дыслякацыі спадароў і выконвае песьню Яна Фрэнкеля.

1.11.2008

Сьціплая зваба starых знаёмцаў

У шостай відэакарацельцы поп-зорка Ружовая Сьвіньня гутарыць з пісьменьніцай Сіняй Кветачкай пра раўнівага бой-фрэнда, Маскву і кніжкі-малышкі...

26.10.2008

Беллит дот ком

На сайце зьмяшчаецца агляд "Беллит дот ком", прысьвечаны сеціўнай літаратуры Беларусі, аўтарам якога зьяўляецца Алесь Сухадолаў.

25.10.2008

Тэма лялькавода

Новая відэакарацелька закранае праблему ілюзорнасьці быцьця лялек...

21.10.2008

Лялькі абсурду

Тэзэеўскія відэакарацелькі пра Мыша і кампанію трапілі ў поле ўвагі сайта "Нашай Нівы":
Літаратар Сяргей Балахонаў асвойвае новыя жанры новых мэдыяў. Ён адчыніў у інтэрнэце нешта накшталт абсурдысцкага віртуальнага лялечнага тэатру.
Нашаніўскай аўдыторыі былі прапанаваныя чатыры першыя сэрыі.

20.10.2008

Пракляцьце Вешчага Баяна?

Кароткая гісторыя ідэі беларускага літаратурна-эратычнага календара: ад невядомага менскага перапісчыка ХІ ст. да чырвоных беларусізатараў сярэдзіны 1920-х гадоў - у калянавукова-папулярным артыкуле "Пракляцьце Вешчага Баяна".

18.10.2008

Інтэлектуальныя войны

У чарговай відэакарацельцы Мыш Культуртрэгерскі Шыш дапытваецца, чаму Маленькі Прынц не ажаніўся зь вялікай інтэлектуалкай Кветачкай Адмысловай Какетачкай...

17.10.2008

Наўздагон дажджыстым коням

На сайце зьмяшчаецца пераклад культавай кампазіцыі расейскасьпеўнай гомельскай каманды Rainhorse "Слёзы и розы".

16.10.2008

Схованка файлаў на Літрадыё

Падборка сучасных сагаў і ўрыўкаў з эсэ Тэзэя разьмесьцілася на асобнай старонцы сеціўнага праекта Літрадыё. Кожны твор суправаджаецца ня толькі спасылкай для спампоўваньня ці праслухоўваньня, але і кодам для разьмяшчэньня флэш-прайгравальніка (з адпаведным гукавым файлам) на блогах лайвджорнала.

Прыклад такога прайгравальніка з запісам сагі "Пяшчота":



Шчырыя падзякі стваральнікам унікальнага ў белнэта сайта!

15.10.2008

Абмен лімэрыкамі

Надоечы магілёўскія творцы Віталь Рыжкоў і Дзьмітры Дзьмітрыеў падарылі таварышу Балахонаву лімэрыкі. Віталь як куртуазны паэт-мачо зрабіў удар у адказ на лімэрык, які Тэзэй прысьвяціў яму ўлетку:

Гамельчук Аляксандар Сяргеіч
распаўсюджваў з кнігамі герыч -
між старонак хаваў,
а пасьля прадаваў:
заслугоўваў рэспекты і веліч.

Дзьмітры, вядомы экспэрыментальнай слоўнай эквілібрыстыкай, вызначыўся ўдарам прэвэнтыўнага кшталту:

Балахонаў Сяржук зь місца Гомелю
Не хадзіў выкладаць непаголеным:
Паверх собскага "ню"
Апранаў шырыню
Сваіх ведаў - чым быў задаволены.

На гэта паляўнічы на мінатаўраў адказаў сваім пяцірадковікам:

Магілёўскі пан Дзьмітрыеў Дзьмітры
не куляе гарэліцы літры,
мае іншую жарсьць –
гронкі літар куляць,
папярэдне зьвязаўшы іх хітра.

А вы гавораце, самазакаханасьць...

13.10.2008

Наступит день некрашеных блондинок...

Верш Тэзэя "Надыдзе..." перакладзены на расейскую мову. На сайце гэты пераклад запачаткоўвае рубрыку "Чисто по-русски".

11.10.2008

Інтэрвію без канца

У чарговай відэакарацельцы журналіст Зайчаня Памаранчавая Мазгаўня бярэ інтэрвію ў пісьменьніка Зайчыка З Боку Банціка, пытаючы пра крыніцы творчасьці і іншую трасцу.

4.10.2008

Мыш і кампанія

"Тэзэй" распачаў аматарскі відэапраект, прысьвечаны болевым агмяням сучаснай беларускай літаратуры і культуры цалкам. Галоўным героем відэакарацелек зьўляецца наіўнае цацачнае мышаня па імені Мыш Культуртрэгерскі Шыш. Ён сустракаецца зь іншымі цацачнымі пэрсанажамі, задаючы ім каведныя, як ён сам уяўляе, пытаньні і атрымлівае вельмі зьедлівыя адказы.

Мяруецца, што відэакарацелькі пра наіўнага Мыша Культуртрэгерскага Шыша і яго суразмоўнікаў будуць зьмяшчацца ў сеціве штотыдзень. Сачэце за анонсамі. Першыя дзьве сэрыі ўжо зараз можна паглядзець на "Тэзэі": [1] і [2]

4.10.2008

Дзьве вайны Слота

Новае ўпадабаньне Тэзэя – расейскі гурт Слот. На сайце зьмяшчаецца пераклад-інтэрпрэтацыя песьні "2 войны".

3.10.2008

Аголенасьць цёмных бакоў

Абмеркаваньне ідэі Марыйкі Мартысевіч выдаць каляндар з фатаграфіямі аголеных беларускіх літаратараў спрычынілася да скандалу, агаліўшы ня самыя прывабныя моманты нораваў пэўнай часткі беларускага калялітаратурнага бамонду. Практычна ўсё, што мне хацелася сказаць беспасярэдне спадарычні Мартысевіч, было выказана на старонках майго блогу. Таму тут толькі даю магчымасьць наведнікам "Тэзэя" даведацца пункт погляду чалавека незаангажаванага ў скандал: матэрыял Алеся Бондара "Вялікі гадронны калайдэр пад канапай".

3.09.2008

Кніжная палата №6: full version

На сайце зьмешчана поўная вэрсія літаратурных замалёвак, аб'яднаных назвай "Кніжная палата №6".

1.09.2008
паводле: liankevich.com

Адбіткі веры пракаветнай

Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. І калі параўнаць узрост паганскіх вераваньняў і хрысьціянства, то апошняе ўплывала на цывілізацыю на працягу толькі дзьвюх тысяч гадоў. Паганства прысутнічае ў жыцьці сучаснага грамадзтва: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка.

Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць на Беларусі. Большасьць традыцыяў зьнікае альбо ўжо зьнікла ў 60—70-я гады мінулага стагодзьдзя, у некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.

Выстава Андрэя Лянкевіча "Паганства" у галерэі «Падземка» з 16 па 30 верасня 2008 года. Адкрыццё: 15 верасьня a 18-00.

12.08.2008

"Не аддацца мне прычын няма!"

Зьдзейсьнілася! У беларускім сеціўным чарце "Тузін Гітоў" вызначылася дванаццатка лепшых беларускіх песень 2007/2008 музычнага года. Сярод пераможцаў гэтага этапу гіт-параду супольнымі намаганьнямі прыхільнікаў рознага веку і полу апынуася і песьня "Чароўны мур" ( кавэр-вэрсія "Wonderwall" брытанскай каманды Oasis) у выкананьні гурту Termin X.

Нагадваем, што аўтарам беларускага ўвасабленьня тэкста песьні быў Сяргей Балахонаў. Яго камэнтар:
Лішне казаць, я ўсьцешаны з той нагоды, што "Чароўны мур" прызнаны беларускай інтэрнэт-супольнасьцю адной з найлепшых песень мінулага сэзону. Мае віншаваньні лідэру гурту Termin X і яго лідэру Кірылу Домнічу асабіста. Агромністая падзяка ўсім людзям, хто цягам трох апошніх сьпякотных тыдняў, знаходзіў магчымасьць аддаць свой голас у падтрымку "Чароўнага муру".
Між тым галасаваньне на сайце "Тузін Гітоў" пераходзіць у новую фазу. Ранейшая колькасьць галасоў за кожнага з дванаццаці пераможцаў былі абнуляваныя. Пачынаецца спаборніцтва за вызначэньне адной лепшай песьні. Заклікаем усіх падтрымаць Termin X з той самай песьняй, радок зь якой вынесены ў загаловак гэтага допісу!

5.08.2008

Культавыя сьненьні

Сваімі надзвычай дзіўнюткімі сьненьнямі падзяліўся homielanin: пачвара з рамана Любка Дэрэша раіць чытаць творы Балахонава. Чытаем допіс "Мае сьненьні" і дрыжым ад страху!

3.08.2008

Дзесятка старажытных жартаў

Навукоўцы брытанскога ўнівэрсітэта Валвэргемптан абвесьцілі сваю вэрсію дзесяці самых старажытных жартаў сьвету. Сяргей Балахонаў падрыхтаваў іх беларускамоўныя інтэрпрэтацыі, які можна прачытаць тут.

26.07.2008
паводле: nn.by

Літаратурнае радыё онлайн

Хадановіча, Глёбуса, Жыбуля, Балахонава, Сёмуху ды мноства іншых літаратараў цяпер можна слухаць хоць сярод ночы. У сеціве пачало вяшчаньне Літаратурнае радыё.

Колькасьць запісаў і аўтараў увесь час павялічваецца. На сёньня ў плэйлісьце Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Анка Упала, Яраслава Ананка, Юля Арцёмава, Сяргей Балахонаў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Вера Бурлак, Пятро Васючэнка, Лявон Вольскі, Адам Глёбус, Кірыл Дубоўскі, Віктар Жыбуль, Уладзь Лянкевіч, Наста Манцэвіч, Сяржук Мядзведзеў, Андрэй Пакроўскі, Віталь Рыжкоў, Уладзімір Сьцяпан, Васіль Сёмуха, Андрэй Хадановіч.

Фармат вяшчаньня — беларуская літаратура, агучаная самімі аўтарамі. Беларуская, але не абвавязкова беларускамоўная. Літаратары розных узростаў, моў ды аўтарытэтнасьцяў гучаць уперамешку, з сэкунднаю паўзай.

«Выканаўцам» з салідным запасам «трэкаў» змайстраваныя асобныя старонкі, творы адкуль можна запускаць адным клікам.

Дыхтоўнае радыё, дыхтоўны сайт. Дзякуючы інфармацыйным тэхналёгіям беларуская літаратура ажыла й сталася нясконцай у рэальным часе.

24.07.2008

Атракцыён "Літарацкія горкі"

Публікуецца падборка лімэрыкаў, прысьвечаных сучасным беларускім літаратарам, сярод якіх Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Югася Каляда, Анка Упала, Сярж Мядзьведзеў, Віталь Рыжкоў. Падборка атрымала назву Атракцыён "Літрацкія горкі".

22.07.2008

"Чароўны мур" і мэгатур

Стартаваў мэгатур беларускага інтэрнэт-чарта "Тузін Гітоў". У выніку экспэртнага адбору ў агульны сьпіс была ўключана і песьня "Чароўны мур" гурту Termin X. Гэтая песьня з'яўляецца кавэр-версіяй славутай камапазіцыі "Wonderwall" брытанскай каманды Oasis. Да зьяўлення кавэра спрычыніўся і Сяргей Балахонаў.

Падтрымаць Termin X і песьню "Чароўны мур" можна вось тут.

Галасаваць можна адзін раз на суткі. Вызначэньне пераможцы адбываецца па алімпійскай схеме.

Дзякуй.

9.07.2008

Спакушэньне Трышчана

"Спакушэньне Трышчана" – новы верш Сяргея Балахонава.

8.07.2008

Гульня ў Альбарутэнію

Пісьменьніца Людміла Рублеўская ў творы "Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію" вуснамі галоўнай гераіні прыгадала раман "Імя грушы". Зьмяшчаем адпаведны ўрывак.

6.07.2008

Mp3 – хадзі і бяры!

На сайце зноў адкрыты разьдзел "Mp3", дзе можна спампаваць запісы асобных твораў Сяргея Балахонава, а таксама песьні, у стварэньні якіх пісьменьнік браў удзел.

27.06.2008

Канструктар "Тытанік"

На сайце разьмяшчаецца колькі недапаэтычных твораў Сяргея Балахонава, якія ўзьніклі як рэакцыя на творчасьць і творчыя погляды некаторых беларускіх аўтараў. Падборку можна знайсьці тут.

26.06.2008

Гумовыя харомы

Сяргей Балахонаў пераўвасобіў песьню "Резиновый домъ" гурту NeuroDubel. Нашамоўнае ўвасабленьне завецца "Гумовыя харомы".

24.06.2008

Сэрца Жыве

З 24 чэрвеня і цягам усяго лета на сайце serca.tut.by беларускія рок і поп музыкі разьмяшчаюць свае эксклюзіўныя запісы. Спампаваць іх можна абсалютна. Наўзамен музыканты просяць тольі пра адно: "Дапамажыце Міхасю Ларыну!" Міхась Ларын - юнак, якому патрэбна апэрацыя па перасадцы сэрца. Грошы на апэрацыю зьбіраюцца ўсёй грамадой. Калі ты неабыякавы, то можаш дапамагчы хлопцу, зрабіўшы свой пасільны ўнёсак. Пералічэньне робіцца вельмі проста. Трэба завітаць у любую філію "Беларусбанка", маючы пры сабе рэквізіты рахунка (гл. на serca.tut.by). Квітанцыяў запаўняць ня трэба, пашпарт прад'яўляць не папросяць.

21.06.2008

Пра Бахарэвіча і Балахонава

Музыка Макс Івашын у сваім блогу дзеліцца рэфлексіямі з нагоды прачытаньня кніг Альгерда Бахарэвіча і Сяргея Балахонава. Зьмяшчаем тут цалкам яго допіс "Belarusian Literature".

6.06.2008

А я недарэчнасьць...

Тэкст знакамітай песьні "Creep" культавага гурту Radiohed перакладзены на беларускую мову. Знайсьці пераклад магчыма тут.

11.05.2008

"Пятля зацятасьці" цяпер і тут

Аповесьць С.Балахонава "Пятля зацятасьці" нарэшце разьмяшчаецца на гэтым сайце.

10.05.2008

Пятля перамогі

Аповесьць Сяргея Балахонава "Пятля зацятасьці" перамагла ў літаратурным конкурсе "Адзін дзень у БНР".

30.04.2008

Ой, ты полечка-trashуха!

Што такое "трэш" і ці ёсьць ён у беларускай літаратуры, сайт Uff-by.org дапытваўся ў некаторых айчынных літаратараў. Надзвычай цікавая падборка меркаваньняў. Сярод апытаных быў і Сяргей Балахонаў. Але найбольш займальным, з пункту гледжаньня спадара Сяргея, падаецца рэпліка гомельскага пісьменьніка Сяргея Сыса, які аднёс да трэшавай літаратуры нядаўнюю аповесьць С.Балахонава "Пятля зацятасьці".

29.04.2008
Паводле: Вяртаньне крукі свая

Яшчэ трохі wiki

Нечакана ў другой беларускай Вікіпэдыі (той, што трымаецца афіцыйнага правапісу) зьявіўся артыкул пра Вашага пакорлівага а найніжэйшага служку. Як высьветлілася, з гэтым расстараўся maximlitvin і зрабіў гэта 24 красавіка, то бок на мой дзень народзінаў. Вялікі дзякуй за сюрпрыз!

27.04.2008

Трапеча плоць Эманюэль

Тэкст песьні з клясычнага эратычнага фільма "Эманюэль" перакладзены на белларускую мову і зьмешчаны на сайце творчасьці Сяргея Балахонава (гл. пераклад).

Фільм "Эманюэль", зьняты францускімі кінематаграфістамі ў 1974 годзе стаў адынм з сымбаляў сэксуальнае рэвалюцыі. Песьня зь фільма сталася вядомай і папулярнай ва ўсім сьвеце, мае мноства кавэр-вэрсіяў. Ці будзе хто сьпяваць песьню "Эманюэль" па-беларуску, застаецца адкрытым пытаньнем. Аўтар перакладу не выключае магчымасьць звароту да аднаго зь беларускіх гуртоў з адпаведнай прапановай.

25.04.2008

І аб большым ня мару я

На сайце зьмешчаны пераклад тэкста песьні "Супермарио" з рэпэртуару групы J:МОРС.

24.04.2008

Чысты чацьвер

23 красавіка, напярэдадні дня народзінаў Сяргея Балахонава, пісьменьніца і літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна апубліквала ў сваім блогу жартаўлівае эсэ "Чысты чацьвер", якое, нібыта, ня мае ніякага дачыненьня да асабістага сьвята Тэзэя. Але толькі "нібыта"...

14.04.2008

Красавіцкае паспалітаваньне

Цягам двух апошніх красавіцкіх тыдняў (з 14 па 27 красавіка) Вы можаце задаць Сяргею Балахонаву свае каведныя і падступныя пытаньні. Зрабіць гэта будзе магчыма на адмысловай старонцы сайта "Тэзэй беларускага постмадэрнізму" (тут) або ў адпаведным допісе на блозе "Вяртаньне на крукі свая" (тут; толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў). Пытаньні і адказы будуць апублікаваны на гэтым сайце пасьля 29 красавіка.

Нагоды для пытаньняў: інтэрнэт-публікацыя аповесьці "Пятля зацятасьці", чарговая вясна, працяг жыцьця і ўсё тое, што палічаце для сябе цікавым.

3.02.2008

Улез у “Пятлю зацятасьці”

Блогер retshyz рэфлексуе з нагоды прачытаньня аповесьці С.Балахонава "Пятля зацятасьці". Яго допіс мае назву "Улез у «Пятлю зацятасьці»".

1.04.2008

У палоне сацыяльных сетак

Цяпер Сяргея Балахонава можна знайсьці ў папулярных сёньня сацыяльных сетках. Пісьменьнік мае сталыя акаўнты на сэрвісах "У кантакце" і "Аднаклясьнікі.ру". Ён зазначае наступнае:
На "кантактах" я апынуўся выпадкова: можа сказаць, што мяне трохі падманулі. Доўгі час я туды не зазіраў, аж пакуль на маю электронную скрыню не сталі прыходзіць розныя паведамленьні пра тое, што розныя людзі мяне дадалі да сьпісу сяброў. Рэгістрацыя на "аднаклясьніках" адбылася пасьля даволі працяглых ваганьняў. Урэшце адна мая знаёмая журналістка пераканала зрабіць гэты крок.
Калі і Вы маеце свае старонкі ў названых сацыяльных сетках, спадар Сяргей ня будзе супраць узаемна дадаць Вас у сьпіс сяброў.

29.03.2008

Выхаваньне дзяўчат у БНР

Ці ня самай першай публічнай рэакцыяй на новую аповесьць С.Балахонава "Пятля зацятасьці" стаўся водгук пісьменьніцы і дасьледчыцы літаратуры Аксаны Бязлепкінай. Ён называецца "Выхаванне дзяўчат у БНР, альбо Альтэрнатыўная гісторыя чатырнаццаткі".

27.03.2008

У бой з новай аповесьцю

Новая аповесьць Сяргея Балахонава "Пятля зацятасьці" бярэ ўдзел у конкурсе "Адзін дзень у БНР".

1.03.2008

Усьмешкі зь цені анёла

У №2 часопіса "Маладосць" працягваецца публікацыя прыгодніцкага рамана "Цень анёла", аўтарамі якога зьяўляюцца Максім Клімковіч і Уладзімер Сьцяпан. На старонках чарговай часткі твора нечакана ўсплыло прозьвішча Балахонаў:
На экране паверх сайт "пошукавіка" выскачыла акенца. – Пошта мая прыйшла, – прымружыўся сівавалосы супрацоўнік Інтэрпола, колькі разоў шчоўкнуў клавішай, раскрыў паведамленне. – Хе... усе архівы на мой запыт паведамляюць адно і тое ж. Значыцца, яно і праўда. Падраздзяленне гвардыі сяржанта Сокала ў поўным складзе – у колькасці дванаццаці байцоў загінула, такога-та такога-то... Усе пахаваныя ў брацкай магіле. Загадам камандзіра дывізіі генерала Балахонава пасмяротна прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод...
Генэрал Балахонаў узьнік у рамане невыпадкова: ужо некалькі гадоў таму Уладзімер Сьцяпан абяцаў перадаць літаратару Балахонаву прывітаньне такім вось нестандартным чынам.

25.02.2008

Бліц-апытаньне Міі Ўоляс

Пасьля даволі доўгай паўзы працягваю пераклад сцэнару "Pulp Fiction". Вашай увазе прапануюцца 15-17 эпізоды, якія ўвайшлі ў фільм толькі часткова.

17.02.2008

Нацыянальна чысты прадукт

Аніякага пастмадэрну, шалберства і адвядзеньня зроку! 21 лютага а 18-00 (чацьвер). Плошча Свабоды, 5, заля Саюза Кампазітараў (Менск). Прэзэнтацыя кінарамана. Уладзіслаў Ахроменка і Максім Клімковіч запрашаюць пакаштаваць нацыянальна чысты прадукт "Янкі, альбо астатні наезд на Літве". Вядоўцы: Сяргей Вераціла і Аксана Спрынчан. У праграме: Юрась Жыгамонт, Віктар Манаеў, Зьміцер Сідаровіч, Андрэй Хадановіч, а таксама іншыя беларускія буржуазныя літаратары, артысты, музыкі, нацдэмы, заакіянскія найміты, агенты спэцслужб.

16.02.2008

Цярэшка і пацалункі

Моладзевы партал Uff-by.org у дзень сьвятога Валянціна зьмясьціў тэкст "Зеўсава пакаранне, ці Як любяць цалавацца вядомыя беларускія мужчыны". Сярод апытаных "вядомых мужчын" быў і Ваш пакорлівы а найніжэйшы служка, які мусіў адказаць, калі пацалаваўся ўпершыню і якім пацалункам (францускім, сьціплым і г.д.) аддае перавагу зараз. Рэдакцыя Uff-by.org апублікавала толькі частку майго адказу, таму лічу патрэбным падаць на "Тэзэі" сваё выказваньне цалкам:
Дзень сьвятога Валянціна я працягваю адзначаць па інэрцыі. Можа быць таму, што гаворка пра каханьне, я ня занатоўваю гэты дзень у чорны сьпіс штучных для Беларусі сьвяткаваньняў, накшталт гелоўіна ці дня студэнтаў у Тацянін дзень. Аднак нашым традыцыям больш адпавядала б Купальле. А калі ўжо так хочацца мець падобнае сьвята ўзімку, то цудоўна прыдалася б абраднасьць "Жаніцьбы Цярэшкі", якая зараз амаль забытая. Ведама, што падобных поглядаў трымаецца ня так багата людзей, таму вельмі рызыкуеш натрапіць на неразуменьне, не падарыўшы сваім сяброўкам-каханкам-упадабанкам кардонныя сэрцайкі і чакалядныя цукеркі.
Што да пацалункаў, дык баюся схлусіць, бо дакладнай даты памятаць ніяк не магу. Калі мне было гады чатыры, я жыў у бабулі ў вёсцы Рудня Гулева на Веткаўшчыне і сябраваў з адной вясковай дзяўчынкай. Вельмі шмат часу бавілі мы зь ёй, гуляючы то ў дактароў, то ў мужа з жонкай... Цікава было б даведацца, дзе яна зараз.
Ніколі не ўсталяўваў нейкіх градацыяў пацалункаў, і словазлучэньне "францускі пацалунак" для мяне гучыць гэтак жа анэкдатычна, як фраза "съешь ещё этих мягких французских булочек". Падабаецца ж любое дакрананьне жаданых вуснаў. І каб узаемнае жаданьне было. Лішне казаць, што даганяючы не нацалуешся.
Параўнайце, адным словам.

12.02.2008

Сьпіс Вішнёва

"Наш король постмодернизма" Зьміцер Вішнёў разьмясьціў у сваім дзёньніку аглядны артыкул, прысьвечаны сучасным тэндэнцыям у беларускім літаратурным жыцьці. Не прамінуў ён узгадаць, між іншым, і пра ўзрастаньне ролі сеціва:
У выніку ў беларускай Інтэрнет-прасторы ўтварыўся новы паралельны свет. Тут жывуць свае героі, утвараюцца цэлыя кантыненты і планеты. Большасць літаратараў старой генерацыі ставяцца з падазрэннем да Інтэрнету, сцвярджаючы, што гэта шкодзіць распаўсюду кнігі. Усё, аднак, якраз наадварот. Дзякуючы новым тэхналогіям узрастае роля і кнігі, і самаго літаратурнага тэкста. Актыўна прысутнічаюць у Інтэрнет-прасторы Адам Глобус, Юрась Барысевіч, Альгерд Бахарэвіч, Яўген Лёсік, Віка Трэнас, Валерыя Кустава, Алесь Аркуш, Ігар Бабкоў, Ганна Кісліцына, Аксана Бязлепкіна, Сяргей Балахонаў, Сяргей Дубавец...
Пабачыць сябе ў гэтым сьпісе я зусім не чакаў.

18.01.2008

Ордэн жоўтага дзятла

Гэтым разам я бяруся падзяліцца з Вамі, мае родненькія, уласным бачаньнем пэўных зьяваў культуры Беларусі 2007 года, якія – круці, не круці – маюць налёт жаўціні, бульварнасьці, скандалёзнасьці. Жоўтыя вынікі прамінулага году на "Тэзэі".

12.01.2008

Буш аб'еўся груш

У разьдзеле альбомнай лірыкі апублікаваны экспромт volat, прысьвечаны ўсім, хто ў ружовым празрыстым танку. У творы ўзгадваецца Буш як перакладчык кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы" на мову ідыш.

7.01.2008

Кагадзе

Адзіны на сёньня беларускі пераклад ці ня самай знакамітай бітлоўскай песьні "Yesterday" зроблены Сяргеем Балахонавым.

3.01.2008

Фэнтэзійна-фантастычныя густы

Можна пераглядзець “Салярыс” ці перачытаць “Уладальніка пярсцёнкаў”. Што яшчэ можна пачытаць-паглядзець-паслухаць, журналістка Uff-by.org запыталася ў пісьменьнікаў, паэтаў, крытыкаў. Поўны тэкст адказаў “Фэнтэзійна-фантастычныя густы” публікуецца на "Тэзэі".





Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.