|
НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС
Літаратурны нумар ARCHE
Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага».

Поўны змест нумар можна пабачыць тут. Там жа пададзеныя каардынаты незалежных распаўсюднікаў часопіса ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі.
27.12.2009
Прабег між намі заяц несудьбы...
У маім новым вершы «Заяц несудьбы», які па стылістыцы нагадвае жорсткі гарадскі раманс, у чарговы раз закранаецца праблема любові і кахання ў кантэксце спакусаў інфармацыйна-кампутарнай цывілізацыі. Само жыццё, дзе віртуальная рэальнасць займае даволі вялікую частку, дыктуе падобнага кшталту лірыку. Да яе можна ставіцца хоць сур'ёзна, хоць паблажліва. Але ў ёй фіксуецца настраёвасць масы карыстальнікаў сеціва.
Сінгл «Пагоня» ад Svalbard
Гомельскі martial-праект SVALBARD і сеціўны часопіс Стигмата прэзэнтавалі інтэрнэт-сінгл, асновай якога стала кампазіцыя «Пагоня» на знакаміты верш Максіма Багдановіча. Другі трэк сінгла – англамоўная песня «Stalker».
 Даведацца больш пра праект і сцягнуць трэкі можна, клікнуўшы на банер, што змешчаны вышэй.
18.12.2009
Выйшаў CD праекту «Тузін. Перазагрузка»
Пабачыла свет складанка праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай ініцыятывы “Будзьма беларусамі!”. На дыску – 12 песняў айчынных небеларускамоўных выканаўцаў, якія пераспявалі свае хіты па-беларуску. Сярод іх – Atlantica, Tanin Jazz, Da Vinci, Дакота, Юры Дземідовіч. Болей інфармацыі пра дыск можна даведацца тут.
8.12.2009
Новый альбом «Пора» рок-группы NAKА выйдет в январе
Пришла пора для выхода нового альбома группы NAKA "Пора" (West Records, 2010). Материал для пластинки записывался в Москве на студии известного российского звукорежиссера Сергея Большакова. Вокалистка рок-группы Настя Шпаковская в интервью PR-отделу лейбла West Records выделила главные характеристики новой работы: альбом получился качественным и осмысленным.
30.11.2009
На смерць Міларада Павіча
Сёння на 81 годзе жыцця памёр выбітны прадстаўнік постмадэрнізму і магічнага рэалізму сербскі пісьменнік Міларад Павіч. Я не стрымаўся і прысвяціў яму верш «Спайманы сон», у якім паспрабаваў трымацца рытмікі нацыянальнага сербскага эпасу.
29.11.2009
«Морсам» у падарунак!
З нагоды дзесяцігоддзя гурта J:МОРС я зрабіў слайд-кліп на беларускую версію песні «Маё сонца». Паглядзеўшы яго, вы зразумецце, што лірычны герой мае вельмі асаблівую прафесію. Глядзіце кліп тут.
24.11.2009
Звышнатуральнае пачуццё
Для праекту кампаніі «Будзьма» паспрабаваў адказаць на пытанне: «Як я стаў беларусам?». Вынік чытайма тут.
23.11.2009
Руйнуючы межы эпохаў
Змяшчаю на сайце падборку з васьмі калялітаратурных баек, герямі якіх выступаюць беларускія пісьменнікі розных эпох. Пры тым нашы сучаснікі вельмі вольна камунікуюць з культурнымі героямі, напрыклад, ХІХ стагоддзя. У беларускай блогасферы (гары яна гарам!) гэтыя байкі ўжо былі неадназначна ўспрыняты. Здаецца, што гэта добра. Чытаем іх тут.
21.11.2009
Кракадзіл Гена запяяў па-беларуску (+mp3)
Пад настрой (а не на ўласны дзень народзінаў, як падумаў адзін расійскі пісьменнік ураджэнц і жыхар Беларусі) я пераклаў песню кракадзіла Гены. Пераклаў і паспрабаваў праспяваць на хатні мікрафон. Чытаць і цягнуць, каб слухаць можна тут.
15.11.2009
«Сноў шляхетных мне даруй...»
Гэтай восенню, калі лютуе свінны грып, а чортава нелюбоў кроіць сэрцы апошніх рамантыкаў, самы час паслухаць што-небудзь гатычнае. Я дык між іншага слухаю немцаў з Diary of Dreams. І цяперашніх варунках мне найбольш спадабалася іх песня «Giftraum». Назву можна перакладаць па-рознаму. Я пераклаў яе як «Абсяг атрутны». Зрэшты, не адну назву, а ўвесь тэкст з аглядкай на Skinner Mix. Справа не простая, гэта вам не розу в контакте нарисовать. Словам, чытаем пераклад і слухаем арыгінальны трэк. І будзе вам сапраўдны interlit тэзэеўскага разліву.
14.11.2009
«Ілжы цэлы плёс...»
Творчасць брытанскага гурта Placebo – гэта, безумоўна, не беларуская дзіцячая літаратура, але нешта інфантыльнае ў ёй ёсць. Аасбліва, калі тэксты песень Placebo перакладаць на беларускую мову. Пакуль што мной пераўвасоблены толькі тэкст песні «The Crawl». У перакладзе ён атрымаў назву «Каб поўз». Магчыма, што ён будзе нагадваць тыповае стихотоворение про любовь, але тэкст абавязкова трэба спалучаць з музыкай. Таму раю шукаць арыгінальны трэк і спрабаваць спяваць.
13.11.2009
Спроба беларускіх маскалікаў
Сучасная беларуская літаратура атрымлівае новы для сябе жанр – маскалікі. Ідэя з'яўлення гэтага жанру належыць польскай паэтцы Віславы Шымборскай і яе мужу. Я ж паспрабаваў іх ідэю перанесці на беларускую літаратурную глебу. Прапаную вашай увазе спробу беларускіх маскалікаў.
27.10.2009
«Ехаць, ехаць з асалодай...»
На сайце зяшчаецца мой пераклад песні гурта Rammstein «Pussy», якая вядомая, дзякуючы скандальнаму кліпу. Кліп на маім сайце вы не пабачыце, а вось іранічны пераклад, калі ласка.
23.10.2009
Змены руху транспарту на Ангарскай
Змяшчаю свой верш «За медыйным туманам», які ўяўляе сабой слоўна-сэнсавую гульню настаўніка гісторыі сярэдняй школы.
14.10.2009
У цесным і стракатым трэцім пакаленні
У газеце «Звязда» апублікавана інтэрвію з галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» паэтам Віктарам Шніпам. Між іншага гаворка пайшла і пра становішча, у якім знаходзіцца сучасная беларуская літаратура. Цікавым, але не бясспрэчным, уяўляецца і падзел сённяшніх пісьменнікаў на на пакаленні. Перапублікоўваю матэрыял тут у спадзеве на больш шырокі розгалас.
29.09.2009
«Мы шэрымі сталі ваўкамі...»
Публікую пераклад яшчэ адной песні гурта J:МОРС «Волки». Разам з тым на старонцы з перакладам можна паглядзець афіцыйны кліп на арыгінальную расійскамоўную версію песні.
26.09.2009
Баксёры з Дому Жыцця
Публікую свой новы верш, натхнёны старажытнаегіпецкай лірыкай і псеўдамадэрнісцкімі выдзышганнямі тых, хто мяркуе, што імі творыцца сучасная беларуская літаратура. Верш называецца "Белыя плямы «Кнігі памерлых»".
20.09.2009
«Многоточие? И что же...»
11.09.2009
Усмешкі далітоўскае пары
11.09.2009
Naka: Рускі рок па-беларуску (+mp3)
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» гурт Naka прадстаўляе сваю песню «Бяжы» ў беларускамоўным варыянце. Вакалістка гурта Наста Шпакоўская кажа: «Беларуская мова для мяне цікавая сваёй рамантычнасцю і спеўнасцю. Праўда, непасрэдна ў песні «Бяжы» мне падалося, што мова тут загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскай».
9.09.2009
«Нестандартны варыянт» зрабіў працяг «Паветранага шару» (+mp3)
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» гурт Нестандартны варыянт прадстаўляе сваю песню «У неба». У беларускім варыянце яна раптоўна стала асацыятыўным працягам рэп-версіі «Паветранага шару», запісанай колісь «Нестандай» разам з IQ48 і Лявонам Вольскім.
8.09.2009
«Чароўны трусік» – меркаванне перакладчыка Сяргея Балахонава
Зорка беларускага сеціва 2009 Юра Дземідовіч з песняй «Волшебный кролик» выступіць у беларускім адборы на дзіцячае «Еўрабачанне» 10 верасня. З'яўленне песні проста скаланула беларускую інфармацыйную прастору. У юнага спевака з'явіліся дзесяткі тысяч прыхільнікаў. У супольным праекце «Тузін. Перазагрузка» песня запісаная ў беларускамоўным перакладзе. Карэспандэнт «Будзьма разам!» Таццяна Печанко апавядае пра аўтара перакладу «Волшебного кролика» – Сяргея Балахонава.
7.09.2009
«Кролік», які не пажадаў быць «трусікам» (+mp3)
У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Юры Дземідовіч прадстаўляе галоўны беларускі інтэрнэт-хіт у новай інтэрпрэтацыі. Дзякуючы літаратару Сяргею Балахонаву «Волшебный кролик» загучаў на роднай мове, толькі вось «кролик» застаўся «кролікам» і аніяк не пажадаў пераўвасабляцца ў «трусіка».
4.09.2009
Пад уплывам «Ганебных збяёдкаў» (+mp3)
Пад уражаннем ад фільма Квенціна Таранціны «Inglourious Basterds» («Ганебныя збяёдкі») і пад уплывам мелодыі Дзміртыя Цёмкіна «The Green Leaves of Summer», якой гэты фільм распачынаецца, я напісаў верш «Каруселі». Адразу ж паспрабаваў яго праспяваць. З гэтай спробы атрымаўся мой новы музычны падкаст.
1.09.2009
Garbage і зацесны свет
На сайце змяшчаецца пераклад тэксту песні гурта Garbage «The World is not Enough». У беларускай версіі ён атрымаў назву «А свет зацесны нам».
31.08.2009
«Серебряная свадьба»: пяшчотна, пранізьліва і па-беларуску (+mp3)
25.08.2009
«З падмосьця лезе гэты жах...»
23.08.2009
Балахон Балахонавіч і Злая Вавёрыца
21.08.2009
«Я порвал трыбунальский наказ...»
17.08.2009
Гомельскі вальс для чароўнага трусіка
Хтосьці збірае маркі, хтосьці — дыскі, а вось аўтар постмадэрнісцкага раману пра Менск сярэдзіны ХІХ стагоддзя «Імя грушы» Сяргей Балахонаў калекцыянуе пераклады поп-песняў. Да яго збору ўжо дадаліся беларускія версіі нашумелага «Чароўнага трусіка» Юрыя Дземідовіча, нарвежскай «Казка» Аляксандра Рыбака, а таксама расейска-шансоннай «Уладзімірскі цэнтрал» і савецка-класічнай «Не думай о секундах свысока» (бел. «З пагардаю секунды не ўспрымай»). Як празаік дакаціўся да перакладу поп-тэкстаў? Карэспандэнт НН заклікаў гомельскага літаратара да адказу. Карэспандэнт «Нашай Нівы» заклікаў гомельскага літаратара да адказу.
8.01.2009
Веляслава Менская – пісьменьніца Старое Беларусі
16.08.2009
«Пацалуй крадком...»
Тэкст знакавай песьни гурта J:МОРС «Прынцэса» перакладзены мной на беларускую і публікуецца на сайце.
15.08.2009
Чароўныя трусікі Заміроўскай
10.08.2009
«Зпочаткуй королевскую моц»
Паэтычная містыфікацыя на тэму верша Марыйкі Мартысевіч «Нарадзі прэзыдэнта» прапануецца ўвазе наведнікаў сайта.
10.08.2009
«Калі да губ тваіх...»
8.08.2009
Адмысловая вечарынка і інш.
7.08.2009
«А яна...» (+mp3)
На сайце зьмяшчаецца пераклад верша ўкраінскага паэта Канстанціна Маскальца «Яна». Арыгінал верша – «Вона» – шырока вядомы ва Ўкраіне, дзякуючы песьні гурта Плач Єремії. Спроба выкананьня мною беларускага варыянта песьні ўвасоблены ў чарговым падкасьце.
7.08.2009
Аўтамабільныя сагі
7.08.2009
Шматкроп'е з фоташэрагам
Верш «Шматкороп'е» у аўтарскім выкананьні спалучаны з фоташэргам...
6.08.2009
«Бо плакаць ня мусяць мужчыны...»
5.08.2009
«Ты кахала адно Брэда Піта...»
На сайце зьмяшчаецца жорсткі гарадзкі романс «Брэд Піт».
4.08.2009
«Ты сказала: "Хадзем на фрысьбі"»
На сайце зьмяшчаецца жорсткі гарадзкі романс «Фрысьбі».
30.07.2009
Чаруем зь «Нястандай»
Навіны праекту «Тузін. Перазагрузка». Праект «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» паступова падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня. Дакота запісала ўжо свой «фабрычны» гіт «Запалкі», «Нестандартны варыянт» чаруе разам зь Сяргеем Балахонавым над прыпевам трэку «Да неба».
29.07.2009
«У вырай ледаколамі...»
26.07.2009
«Здаць Ватэрлоо...»
25.07.2009
«Мела ложе з паном войтом...»
Другая падборка старабеларускіх чатырохрадкоўеў (прыпевак) канца XVII–XVIII стагодзьдзяў. Чытаем і цешымся тут.
21.07.2009
Між новым мастом і чароўным трусікам
Навіны праекту «Тузін. Перазагрузка». Гурт «Серебряная свадьба» выбралі ўрэшце час між пастаяннымі гастролямі і канцэртамі, каб запісаць сваю песьню «Новы мост», якую перакладалі сумеснымі высілкамі вакалістка гурта Сьвета Бень і літаратар Сяргей Балахонаў.
18.07.2009
Перавагі акупацыйнага рэжыму
15.07.2009
І мы не ў адной пасьцелі.
13.07.2009
Жыць паза сцэнарам
Зьмяшчаецца пераклад апавяданьня брытанскага пісьменьніка Стыва Айлета "Jawbreaker". Беларуская назва твора "Крышадзюб".
3.07.2009
10 прыказаньняў скамароха
Як ці не апошні беларускі скамарох прапаную дзесяць скамарошых прыказаньняў (запаведзяў). Можа камусьці спатрэбіцца. Вось тут.
1.07.2009
Падарожжа ў ХІХ стагодзьдзе
Прапаную дзесяць лімэрыкаў, героямі якіх сталі дзеячы культуры ХІХ стагодзьдзя. Прачытаць можна тут.
26.06.2009
Дзяўчынка, што падасьць гранатамёт
Новы, так бы мовіць, верш называецца "Яркая". Прысьвечаны вельмі добрай дзяўчынцы. Як ня верыце, то пачытайце.
22.06.2009
Паўстань, краіна волатаў!
Ці не ўпершыню пераасэнсоўваецца па-беларуску знакамітая "Священная война" у сваёй пашыранай вэрсіі. Беларускі тэкст чытаем тут.
20.06.2009
Голая праўда мужыцкая
Ну, вось і выйшаў "Канец словаў" – каляндар з выявамі сучасных беларускіх літаратараў, якіх Марыя Мартысевіч, Дар'я Сітнікава, Максім Жбанкоў і яшчэ нехта спакусілі скінуць зь сябе вопратку і паўстаць перад фотааб'ектывам. А я выказваю колькі заўваг з нагоды ўсёй гэтай "дыскатэкі". Чытаем тэкст тут.
20.06.2009
Мастацтва зьнятых штаноў
Дзясятая відэакарацелька апавядае пра сустрэчу Мыша зь дзіўнаватым Цмачком. Глядзець тут.
20.06.2009
Анёлы ядравага апакаліпсісу
Прэзэнтую тэкст "Анёльскай песьні" – варыяцыі на постядравую тэматыку паводле савецкай школьнай "Журавлиной песни".
19.06.2009
Перамогамі ўсьцешвайся ўласнымі
Прапануецца вашай увазе пераклад тэкста песьні "Говори" расейскай групы Звери. У беларускай інтрэпрэтацыі тэкст атрымаў назву "Прамаўляй".
19.06.2009
А «Чароўны трусік» на 10!
Адзін з галоўных прэтэндэнтаў на ўдзел ад Беларусі ў «Дзіцячай Эўравізіі» Юры Дземідовіч перасьпявае сваю песьню «Волшебный кролик» па-беларуску. Хлопчык разам з сваім настаўнікам прынялі прапанову «Тузіна Гітоў» узяць пераклад літаратара Сяргея Балахонава. Падрабязнасьці чытаем тут.
16.06.2009
Напалм культурнага фаст-фуду
Аглядальніца газэты «СБ-Беларусь Сегодня» Людміла Рублеўская сьцьвярджае, што пэўныя прагнозы Рэя Брэдбэры спраўдзіліся. Вы спытаеце, пры чым тут беларуская літаратура? Адказ атрымаеце, прачытаўшы артыкул "Сухие письма".
16.06.2009
Варажба на літаратурнай гушчы
Літаратуразнаўца Аксана Бязлепкіна ў сваім артыкуле спрабуе адшукаць чароўныя зёлкі для актуалізацыі беларускай літаратуры ў сучасных умовах, а таксама для зьяўленьня мастоў паміж статычным і дынамічным складнікамі беларускай літаратурнай традыцыі. Чытаем артыкул "Праблемы трансляцыі традыцыі ў беларускай літаратуры" і атрымліваем інтэлектуальную асалоду.
4.06.2009
Чароўны трусік
На сайце зьмяшчаецца пераклад песьні "Волшебный кролик", выканаўца якой беларускі падлетак Юры Дземідовіч стаў шалёна папулярным у вашых і нашых інцярнэтах. Цяпер гэта "Чароўны трусік".
2.06.2009
Анталёгія дзівосных супадзеньняў
Дзівосныя супадзеньні ў беларускай гісторыі розных часоў я зьбіраю ў адмысловую анталёгію. На сайце публікуецца першая яе частка.
30.05.2009
Апошні аднарог
На сайце зьмяшчаецца мой верш "Апошні аднарог". Дзесяцігодзьдзе трагедыі на Нямізе.
28.05.2009
У Евы
На сайце зьмяшчаецца мой верш "У Евы". Бядоты і шчасьлівошчы Евы Браўн.
21.05.2009
"Fairytale" стала "Казкай"
Ці ня самым першым перакладам тэкста песьні нарвэскага беларуса пераможца Аляксандра Рыбака стаў мой варыянт пад назвай "Казка".
20.05.2009
Яшчэ пяць гомельскіх лімэрыкаў
Новыя лімэрыкі дадаліся ў гомельскую падборку. Чатаем іх вось тут.
19.05.2009
Ад князя Ігара да Валянціны Г.
Кажуць, што ў англамоўным сьвеце набіраюць папулярнасьць інтэрпрэтацыі клясычнай літаратуры для мікроблогу Twitter, дзе памер паведамленьня абмяжоўваецца 140 знакамі. Сьцьвярджаецца, што на Twitter ушчыльнілі нават 1000-старонкавага «Уліса» Джойса. Вось і я, натхніўшыся магчымасьцямі мікраблогінгу, вырашыў ушчыльніць колькі твораў літаратуры Беларусі розных эпохаў. Чытаем міні-анталёгію "Ад князя Ігара да Валянціны Г.".
18.05.2009
Верш "Дачка" (+ mp3)
На сайце зьмяшчаецца мой верш "Дачка" і хатні аўдыёзапіс (1,04 Мб) з дэклямацыяй гэтага верша.
14.05.2009
Усе аквамарынавыя героі
Праслухаўшы адзінаццаць асноўных песень і тры бонус-трэкі альбому J:МОРС "Аквамарин", мы пастанавілі тэрмінова адшукаць іх галоўных герояў. Справа гэта была не зусім простай, але вельмі цікавай. Пра вынікі пошукаў і роспытаў чытайце ў матэрыяле "Усе аквамарынавыя героі".
22.04.2009
Новы мост Серебряной Свадьбы
У праекце «Тузін. Перазагрузка» бярэ удзел гурт «Серебряная Свадьба». За пераклад паэтычнай часткі кампазіцыі «Новы мост» узяўся літаратар Сяргей Балахонаў. Падрабязнасьці можна пачытаць тут.
20.04.2009
Перазагрузка Нестандартнага Варыянта
У праекце «Тузін. Перазагрузка» бярэ удзел гурт «Нестандартный вариант». За пераклад камапзіцыі «В небе» узяўся літаратар Сяргей Балахонаў. Падрабязнасьці можна прачытаць тут.
Птушыным шляхам
На сайце зьмяшчаецца мой стары тэкст да музыкі Дзяніса Міхасёва і мая цяперашняя спроба прасьпявацьпесьню, што атрымала назву "Птушыным шлахам". Тэкст можна прачытаць тут, а хатняе аўдыёўвасабленьне (1,48 Мб) сьцягнуць - адсюль.
2.04.2009
Маўчаньне. Радзіма. Свабода
Публікуецца мой стары верш пра свабоду і кардонныя мячы. Чытаць - тут.
30.03.2009
З пагардаю сэкунды не ўспрымай
Зьмяшчаецца пераклад верша Роберта Раждзественскага "Імгненьні".
27.03.2009
Іншыя шматкроп'і
У скарбонку падкастаў дадаецца хатні аўдыёзапіс Натальлі Пуцёвай, якая чытае мой верш "Шматкроп'е" (1.08 Мб).
18.03.2009
Творчыя пляны нашых майстроў
Маленькае апытаньне майстраў нашага краснага пісьменства канца першай чвэрці XVI стагодзьдзя. Нашаму карэспандэнту адказваюць Ян Вісьліцкі, Мікола Гусоўскі і Францішак Скарына. Чытаць - тут.
15.03.2009
Пачварнасьць, мэсіянства і раса божая
Мой парадыйны адказ на эпатажныя выказваньні западнорусского писателя Цима Скарэнкі.
14.03.2009
Ставіў кропку нечакана...
У падкаставую скарбонку дададзена хатняе аўдыё: аўтадэклямацыя верша "Шматкроп'е" (1,09 Мб), прысьвечаны амэрыканскай акторцы і сьпявачцы Джульет Льюіс.
Кракадзілы ў Валатаве не жывуць
Зь 1 па 8 сакавіка ў маім блогу публікаваліся разьдзелы з альтэрнатыўнага фантастычнага раману "Кракадзілы ў Валатаве не жывуць". Далейшая нэт-публікацыя адбудзецца для абмежаванага кола прыхільнікаў, зарэгістраваных у сыстэме Livejournal.com. Падрабязныя тлумачэньні і магчымасьць зьдзейсьніць падпіску на наступныя разьдзелы раману - тут. Таксама можна прачытаць кароткі іранічны водгук Аксаны Бязлепкінай на пачатак публікацыі "Дураслівае жаданне адарыць... поўхай!"
4.03.2009
Сьпісы, маркшэйдэры, падкасты
14.02.2009
Казка пра дзяўчынку звычайную
"Жыла на сьвеце адна дзяўчынка. Прыгажосьцю не вылучалася, але і пачваркаю не была. Розумам не блішчэла, але гэтага ў казках і не патрабуецца. Вучылася яна ў школе чараўнікоў. Вучылася безь яўнай мэты. Школа бо толькі па назьве павінна была рыхтаваць чараўнікоў. Але з прычны чысьленных рэформаў ейныя выпускнікі максімум маглі правільна напісаць "трэкс-пэкс-фэкс" і пасаліць..." Мая дзіўная казка тут.
2.02.2009
«J:морс» узяліся за старое
Упершыню за апошнія два гады гурт «J:морс» вырашыў раскруціць расейскамоўную песьню. Трэк «Серебром» з новага альбома, што выйдзе ў сакавіку, у панядзелак зьявіўся ў інтэрнэце. Аднак прыхільнікі гурта мамэнтальна пераклалі яе на беларускую. Падрабязнасці ад партала "Тузін гітоў" тут.
31.01.2009
Срэбны дым
На сайце зьмяшчаецца пераклад новай песьні групы J:МОРС "Серебром". У беларускім ператварэньні аўтарства С.Балахонава тэкст атрымаў назву "Срэбны дым". Чытаць тут.
10.01.2009
«Кожнаму б такую Беларусь...»
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч пра кнігу прозы С.Балахонава тут.
8.01.2009
«День подойдьот белянок-тех...»
На сайце зьмяшчаецца пераклад на сыбірскую мову верша С.Балахонава "Надыдзе". Чытаць тут.
6.01.2009
Скамарошы эпас. Фрагмэнты
Старабеларускія чатырохрадкоўі (прыпеўкі) канца XVII–XVIII стст., выбраныя С.Балахонвым з розных крыніц, чытаць тут.
5.01.2009
«Мы не памыліліся»
«А пазаўчора я прачытала "Імя грушы". Прыступала да чытаньня з падазрэньнем, мушу прызнацца, нават шукала спачатку хібы». Паэтка Ксенія Брэчка пра зборнік прозы С.Балахонава тут.
4.01.2009
Культура пераступнага года
|