|
АРХІЎ НАВІН: 2010 год
2010 год
27.11.2010
Ты проста пытаеш пра справы
Змяшчаецца новы мой верш «Проста».
22.12.2010
Прагу жыць прышчапі мне
На сайце размешчаны пераклад тэксту песні расійскага гурта Deform «Зарази меня жизнью».
16.12.2010
«Паляванне на апошняга мінатаўра»
Вашай увазе прапануецца мой спробны альбом электроннай музыкі ў стылі dark ambient «Паляванне на апошняга мінатаўра».
8.12.2010
У стылі Заміроўскай
Публікуецца дзевяць парад, як напісаць снобскую музычную рэцэнзію ў стылі Тацяны Заміроўскай.
29.11.2010
Паразмаўляй са мной пра баскетбол (+mp3)
Публікуецца мой новы верш «Паразмаўляй са мной пра баскетбол» і падкаст з яго дэкламацыяй.
18.11.2010
«Я – подзаборник, циник и ёрник…»
Змяшчаецца рэакцыя lady_z_shalomam на артыкул Людмілы Сіньковай «Постмадэрнісцкая інтэртэкстуальнасць і яе роля ў сучаснай міжкультурнай камунікацыі».
17.11.2010
Пра постмадэрнісцкую інтэртэкстуальнасць
На сайце публікуецца навуковы артыкул Людмілы Сіньковай «Постмадэрнісцкая інтэртэкстуальнасць і яе роля ў сучаснай міжкультурнай камунікацыі». Даследчыца аналізуе асобныя пласты майго рамана «Імя грушы» і дапускае неверагодныя інтэрпрэтацыйныя памылкі.
13.11.2010
Гэй, саколы! (+mp3)
Змяшчаецца пераствараная мной на беларускую мову польска-украінская песня «Гэй, саколы!», аўтарства якой прыпісваецца Тамашу Падуру. Акром тэксту на старонцы публікуецца спасылка на падкаст з маім выкананнем гэтай песні па-беларуску.
7.11.2010
Ілья Мурамец паходзіць з Беларусі?
Тыя-сія даследчыцкія высілкі маіх землякоў іншым разам дужа нагадваюць містыфікацыі кшталту тых, аўтарам якіх з'яўляюся сам. Дазволю сабе змясціць тут артыкул Уладзіслава Кузьміна «Ілья Мурамец паходзіць з Беларусі?» пра росшукі аматара гісторыі Мікалая Чубрыка.
5.11.2010
У сучаснай медыяпрасторы
На сайце змяшчаецца навуковы артыкул Аксаны Бязлепкінай «Фарміраванне новай структуры беларускай літаратуры ў сучаснай медыяпрасторы»
4.11.2010
Спецыфіка выяўлення камічнага
на сайце змешчаны артыкул выпускніцы ГДУ імя Ф.Скарыны Наталлі Удодавай «Спецыфіка выяўлення камічнага пачатку ў прозе С. Балахонава».
4.10.2010
Давай з табой, Шаталава... (+mp3)
На сайце размешчаны мой новы верш «30 секунд да Снікерса» і адпаведны падкаст з аўтарскім чытаннем.
28.09.2010
Адкажы, хто прыдумаў заторы?
Публікую на сайце свой пераклад песні Земфіры Рамазанавай «Трафик».
21.09.2010
«Бабы били летописца...»
Змяшчаю трэцюю падборку старабеларускіх скамарошых прыпевак канца XVII–XVIII стст.
13.09.2010
Яму сказала ты: "Ўсяго найлепшага" (+mp3)
Пераклаў на беларускую і пераспяваў вядомую раійскую народную песню «Ромашки спрятались».
9.09.2010
За сіняй гарой (+mp3)
Верш «За сіняй гарой» адразу пісаўся і спяваўся як забытая народная песня. Цяпер гэту песню можна слухаць на маім сайце.
9.09.2010
Маркес і я (+mp3)
Змяшчаецца мой верш «Bosh», а таксама адпаведны падкаст з аўтарскім дэкламаваннем.
18.08.2010
Лямант няшчаснага Рыгора Осціка
На сайце змяшчаецца мой пераклад фрагмента паэмы Станіслава Лаўрэнція «Лямант няшчаснага Рыгора Осціка» (XVI ст.). Пераклад быў зроблены ў першыя гады ХХІ ст.
14.08.2010
Перламутравае порна
Публікую на сайце свой верш «Перламутравае порна».
3.08.2010
Конь у летнюю ноч (+mp3)
Змяшчаю на сайце свой новы верш «Конь у летнюю ноч» і падкаст з аўтарскім чытаннем.
30.07.2010
Такая ты
Змяшчаецца мой пераклад песні «Така, як ты» Святаслава Вакарчука.
29.07.2010
Ты ды я, ды мы з табой... (+mp3)
На сайце змешчаны пераклад песні Міхаіла Пляцкоўскага «Ты ды я, ды мы з табой» з кінафільма «Ціхія троечнікі», а таксама падкаст, на якім песня гучыць па-беларуску ў маім выкананні.
19.07.2010
Танечкі
Танечкі – злыя недзіцячыя вершыкі, якія пішуцца па ўзору хрэстаматыйнага верша Агніі Барто «Мячик». На сайце змяшчаецца мая першая падборка танечак.
13.07.2010
Другая спроба беларускіх маскалікаў
На сайце змяшчаецца другая падборка каротких вершаваных твораў у жанры маскалікаў.
12.07.2010
Многоточье
На сайце змяшчаецца аўтарскі пераклад майго верша «Шматкроп'е» на расійскую мову.
10.07.2010
Дождж на дождж
Змяшчаю свой новы верш «Дождж на дождж».
9.07.2010
«Воды многи не могли суть угасити любви…»
На сайце размяшчаецца мой артыкул 1999 г. «"Воды многи не могли суть угасити любви…", альбо Нататкі пра каханне у Вялікім Княстве Літоўскім».
8.07.2010
Усвядомленая закінутасць
На сайце размяшчаецца мой артыкул 1999 г. «Усвядомленая закінутасць. Быццёвыя падставы краёвага патрыятызму беларускае шляхты».
2.07.2010
Кірмашыкі
Яшчэ ў пачатку 1990-х, дзякуючы размоўніку, складальнікам якога быў Арнольд Міхневіч, я пазнаёміўся з некаторымі беларускімі прыказкамі і прымаўкамі. Найбольш з іх мне запомнілася такая: "Дзе Андрэй і Тамаш, там цэлы кірмаш". Менавіта яе я і вырашыў цяпер узяць за ўзор для пераймання, ствараючы ўласныя рыфмаваныя фразачкі з той ці іншай ступенню дасціпнасці, фрывольнасці ды іншых спецыфікацыйных рысаў.
1.07.2010
Па полі панцыры імчалі (+mp3)
На сайце зараз можна знайсці беларускую адаптацыю савецкай ваеннай песні «По полю танки грохотали», а таксама спаслыку на падкаст з выкананнем адатаванай песні.
26.06.2010
Як лісічка да хворай сястрычкі бегала (+mp3)
Публікую казку «Як лісічка да хворай сястрычкі бегала». Адначасова на старонцы з казкай можна будзе знайсці спасылку на падкаст з аўтраскім чытаннем гэтага твора.
26.06.2010
Чымсікі сямі смяротных грахоў
На сайце змяшчаецца 49 чымсікаў – дасціпных і нядужа двухрадкоўеў, тэматычна звязаных з сям'ю смяротнымі грахамі.
26.06.2010
«Кулі свішчуць па стэпу адно...»
Публікую свой пераклад тэкста вядомай франтавой песні «Тёмная ночь» Уладзіміра Агатава
26.06.2010
Сяргей Балахонаў: «Я пішу, не азіраючыся на модныя кірункі»
На сайце публікуецца інтэрвію, якое я даў газеце «Літаратура і Мастацтва».
12.06.2010
Сны – свет рэчаісны мой
Змяшчаю пераклад тэксту песні Рычарда Сандэрсана «Reality», якая вядомая многім беларусам, чый падлеткавы век прыпаў на другую палову 1980-х гадоў, па французскаму фільму «Бум».
31.05.2010
Шкандальны шлейф «Еўрапісання»
На сайце зараз даступная мая пародыя на жарсці вакол Еўрабачання». Пародыя вытрыманая ў стылі наўмыснай містыфкацыі.
26.05.2010
Аўтарская дэкламацыя (+mp3)
На сайце размешачаныя спасылкі на аўдыёзапісы шэрагу маіх вершаў сезону 2009/2010.
25.05.2010
Баю-баю, Ліза...
Публікую на сайце верш «Калыханка для Лізы», які, спадзяюся, стане калі-небудзь песняй.
25.05.2010
А што там далей? Гомельскі варыянт
Дацэнт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта Ала Брадзіхіна, падхапіўшы ідэю мінскай калегі Лады Алейнік, апытала сваіх студэнтаў пра імаверную будучыню беларускай літаратуры.
21.05.2010
Пра легіянераў і гетэр
На сайце публікуецца пераклад тэксту песні «Марш Легіонерів» з рэпертуару ўкраінскага гурта «Легіонер».
15.05.2010
«Будзе што прыпомніць нам з табою»
Змяшчаю на сайце пераклад украінскай народнай песні «Буде нам з тобою що згадати», актуалізаванай праектам «Наші Партизани».
6.05.2010
Хто лепш пераклаў «Dolce Vita»?
У простым эфіры Euroradio.fm назваў пераможцу слухацкага конкурсу на лепшы пераклад песні Океана Ельзи «Dolce Vita».
28.04.2010
Рэдкасная лухта, або Гісторыя аднаго перакладу
«Днямі Валеры Гапееў стаў шукаць беларускі пераклад песні "Город" ("Под небом голубым..."), якая найбольш вядомая ў выкананні гурта Аквариум. У каментарах да ягонага допіса міжволі ўзніклі здагадкі, што такі пераклад можа зрабіць Сяргей Балахонаў, то бок я, калі хто не ведае. Гэта была праўда».
28.04.2010
Шосты анёл
Змяшчаю на сайце тэкст песні «Шосты анёл»: дзіўны, інфантыльны, цытатны і за крок да постядзернасці.
28.04.2010
Рэха апошняй вайны
«Людзі не верылі, што Масквы больш няма. Капітаны першага рангу проста ў эфіры румзалі, як дзеці. Дзіўна гэта, ведаеце – калі прасмаленыя марскія афіцэры, якія за ўсё жыццё і слова аднаго цэнзурнага не сказалі, плачуць, просяць пашукаць, ці няма сярод уратаваных іх жонкі, дзетак…». На сайце змяшчаецца ўрывак з раману расійскага пісьменніка Дзмітрыя Глухоўскага «Метро 2033» у маім перакладзе на беларускую мову.
27.04.2010
«Што дае нам магчымасць дыхаць»
У Сеціве прэзентаваны альбом мінскага гурта Termin X «Што дае нам магчымасць дыхаць». У часе працы над альбомам я кансультаваў гурт па моўна-стылістычных пытаннях.
26.04.2010
Тэзэй і грушавае дрэва
На сайце змяшчаецца інтэрвію, якое ў мяне ўзяла літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь Сегодня» Людміла Рублеўская.
12.04.2010
Будучыня беларускай літаратуры
На сайце публікуецца матэрыял, які падрыхтавала Ала Алейнік, апытаўшы выпускнікоў філалагічнага факультэту БДУ пра лёс беларускай літаратуры.
11.04.2010
Смаленскі трэнас
На сайце змяшчаецца верш «Трэнас» — водгук сэрца на трагічныя падзеі 10 красавіка 2010 г. пад Смаленскам, дзе ў авіякатастрофе загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і амаль усё вышэйшае кіраўніцтва польскай дзяржавы.
31.03.2010
Польскі погляд на «пакаленне Бум-Бам-Літу»
На сайце публікуецца рэцэнзія літаратуразнаўцы Аксаны Бязлепкінай на кнігу польскай даследчыцы Катажыны Бартноўскай «Białoruski postmodernizm: Liryka
„pokolenia Bum-Bam-Litu”».
25.02.2010
«Немцы вялі свой рэй...»
Змяшчаю на сайце мой новы верш «Рамштайн».
14.02.2010
Дзяўчо і Клуні
Змяшчаю мой новы верш «Дзяўчо і Клуні», прысвечаны асблівасцям выхавання пачуццяў ва ўмовах экстрэмальнай зімы.
31.01.2010
Literaturlandschaft Belarus
На сайце змешчаны артыкул Змітра Вішнёва на нямецкай мове «Literaturlandschaft Belarus».
26.01.2010
Naka зрабіла кліп на «Бяжы»
Адзін з удзельнікаў праекту ТГ «Перазагрузка» гурт Naka зрабіў новую версію відэа на кампазіцыю «Бяжы». Нагадаем, што «Бяжы» нарадзілася ў выніку супрацоўніцтва лідэра каманды, аўтара слоў і музыкі гурта Настассі Шпакоўскай і літаратара, перакладчыка Сяргея Балахонава.
16.01.2010
Трыялет з нетраў сацыяльных сетак
Трохі жартоўны, трохі сумны трыялет пра залішні пафас адных і бязмежную тугу ўсіх чыста
9.01.2010
Крыштальны шар балахоністай суб'ектыўнасці
Публікую на сайце вялікую падборку культурных вынікаў 2009 г. у розных напрамках: ад песень і кніг да сэксуальных дзяячак беларускае культурнае прасторы. На ўсе з'явы дэманструю ўласны погляд, які многім здасца суб'ектыўным.
8.01.2010
«Я дзівосы прэч ганю...»
Змяшчаю пераклад галоўнай кампазіцыі з саўндтрэку да фільма «Черная молния», якую выконвае нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак.
4.01.2010
Красавік ў студзені (+ mp3)
У канцы 2009 года Алесь Аркуш прапанаваў перастварыць на беларускую мову тэкст песні магілёўскага гурта Waria «Где-то там». Я пераклаў. Гурт пераспяваў. Што з гэтага атрымалася, меркаваць вам.
|