КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС

«Нестандартны варыянт» зрабіў працяг «Паветранага шару»

Нестандартны варыянт
«У неба», 3,65 Мб У межах праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” гурт “Нестандартны варыянт” прадстаўляе сваю песню “У неба”. У беларускім варыянце яна раптоўна стала асацыятыўным працягам рэп-версіі “Паветранага шару”, запісанай колісь “Нестандай” разам з IQ48 і Лявонам Вольскім.

Вакаліст гурта “Нестандартны варыянт” Зміцер Міхневіч прызнаецца, што з уласна беларускага рэпу яму мала што даспадобы: “Нічога такога, што вельмі б мяне ўразіла, на беларускай мове я не чуў. Як правіла, усе беларускамоўныя рэп-тэксты – на палітычную тэматыку, а хочацца проста сацыяльных песняў”. Самі хлопцы па-беларуску не спяваюць: “Не тое каб мы кепска ведалі сваю мову, спакойна магу чытаць, з вымаўленнем праблемаў няма, але вось сачыняць – куды складаней”, – прызнаецца Міх.

Музыкі прызнаюцца, што сэнс іх песні “У неба” крыху змяніўся ў беларускай версіі, якую зрабіў літаратар Сяргей Балахонаў. “Яна набыла больш востры палітычны кантэкст, – апавядае Міх, – з’явіліся “людзі на пляцах”. Сапраўды, яе можна назваць асацыятыўным працягам “Паветранага шару”. Выйшла так, што мы працягнулі тэмытыку той песні, запісанай для трыб’юту N.R.M.”

Між тым, сам перакладчык дзівіцца такой трактоўцы: “Хочу прызнацца, што ніякага палітычнага кантэксту я прыўносіць і блізка не збіраўся. На пляцах людзі займаюцца не толькі палітыкай, але і набываюць бульбу падчас адмысловых восеньскіх кірмашоў. Пляц, плошча, майдан, торжышча – сімвалы людской прыземленай мітусні”.

Хлопцы з “Нестанды” задаволеныя вынікам – на 90 працэнтаў, як яны кажуць, бо лічаць, што рэдка калі можна дасягнуць максімуму. Музыкі не супраць працягнуць беларускамоўны эксперымент, калі “тэкст падгоніць хто”.

Слухаць песню:

Нестандартны варыянт – У неба (музыка – Зміцер Міхневіч, Андрэй Піражэнка, тэкст – Зміцер Міхневіч, Віталь Маркін, Уладзімер Стэцюк, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў).


Песня прадстаўляецца ў межах праекту «Тузін. Перазагрузка» парталаў music.fromby.net і www.budzma.org.

Паводле інфармацыі "Будзьма разам!" і блога Сяргея Балахонава "Вяртанне на крукі свая", 9.09.2009 г.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.