Гумовыя харомы(Резиновый домъ)
Пад'ём ды на працу ў рыгу зьбірацца.
Кастрыцой прапах крыж на плячах.
Воіны ў пранцах выгрызаюць шанцы.
Гадуй сабак, мой харчасмак.
Бліскучыя дзіркі, левыя прыдзіркі.
Чацьверты статут, ні ў запой, ні ў блуд.
Трупныя біркі, сем лыжак заціркі.
І вось жа я тут, завэдзганы вярблюд.
Трасца мне, гусі,
Трасца, з Дунаю,
Трасца мне, сонца пад вільчаком.
Гумовых харом люстэркі вакон.
Гумовая планіда пад вільчаком.
Пасьля забаў калыханкі ляжаць каханкі.
Марцовыя каты зь зёлкамі на “ты”.
Гуртам засранкі ідуць з гулянкі.
Лятуць масты, рыпяць глузды.
А што між харом затхнула лайном,
Дык то ж пэўны факт – пра люд клапоціцца ўрад.
Вычарпальны аб'ём, духоўнасьць набгом.
Замінтрэжыць чад, запіць сурагат.
Трасца мне, гусі,
Трасца, з Дунаю,
Трасца мне, сонца пад вільчаком.
Гумовых харом люстэркі вакон.
Гумовая планіда пад вільчаком.
Няздары муфлоны гоняць натхнёна.
Фальварковага пеўня выбітное семя.
Малпачка ў чырвоным – лётчык чароўны.
Сарна расьпеўна вярзе пра цюленяў.
Людзечкі добрыя, мудрыя, шчодрыя –
У словах брахня, гадоў парахня.
Героі кардонныя, асілкі шаблённыя
Прагнуць дня, якога няма.
Трасца мне, кветачкі,
Трасца, пралескі,
Трасца мне, сонца пад вільчаком.
Гумовых харом люстэркі вакон.
Гумовая планіда пад вільчаком.
Трасца мне, гусі,
Трасца, з Дунаю,
Трасца мне, сонца пад вільчаком.
Гумовых харом люстэркі вакон.
Гумовая планіда пад вільчаком.
1995 г. (?), пераклад 2007-2008 гг.