Сяргей Балахонаў «Імя грушы»: інфармацыйны сайт  
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 МЫ РЭКЛЯМУЕМ
 КАЛІСЬ ГЭТА БЫЛО НОВЫМ
30.12.2009

Літаратурны нумар ARCHE

Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага».
27.12.2009

Прабег між намі заяц несудьбы...

У маім новым вершы «Заяц несудьбы», які па стылістыцы нагадвае жорсткі гарадскі раманс, у чарговы раз закранаецца праблема любові і кахання ў кантэксце спакусаў інфармацыйна-кампутарнай цывілізацыі. Само жыццё, дзе віртуальная рэальнасць займае даволі вялікую частку, дыктуе падобнага кшталту лірыку. Да яе можна ставіцца хоць сур'ёзна, хоць паблажліва. Але ў ёй фіксуецца настраёвасць масы карыстальнікаў сеціва.
24.12.2009

Сінгл «Пагоня» ад Svalbard

Гомельскі martial-праект SVALBARD і сеціўны часопіс Стигмата прэзэнтавалі інтэрнэт-сінгл, асновай якога стала кампазіцыя «Пагоня» на знакаміты верш Максіма Багдановіча. Другі трэк сінгла – англамоўная песня «Stalker».

SVALBARD «Пагоня»

Даведацца больш пра праект і сцягнуць трэкі можна, клікнуўшы на банер, што змешчаны вышэй.
18.12.2009

Выйшаў CD праекту «Тузін. Перазагрузка»

Пабачыла свет складанка праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай ініцыятывы “Будзьма беларусамі!”. На дыску – 12 песняў айчынных небеларускамоўных выканаўцаў, якія пераспявалі свае хіты па-беларуску. Сярод іх – Atlantica, Tanin Jazz, Da Vinci, Дакота, Юры Дземідовіч.
8.12.2009

Новый альбом «Пора» рок-группы NAKА выйдет в январе

Пришла пора для выхода нового альбома группы NAKA "Пора" (West Records, 2010). Материал для пластинки записывался в Москве на студии известного российского звукорежиссера Сергея Большакова. Вокалистка рок-группы Настя Шпаковская в интервью PR-отделу лейбла West Records выделила главные характеристики новой работы: альбом получился качественным и осмысленным.
30.11.2009

На смерць Міларада Павіча

Сёння на 81 годзе жыцця памёр выбітны прадстаўнік постмадэрнізму і магічнага рэалізму сербскі пісьменнік Міларад Павіч. Я не стрымаўся і прысвяціў яму верш «Спайманы сон», у якім паспрабаваў трымацца рытмікі нацыянальнага сербскага эпасу.
29.11.2009

«Морсам» у падарунак!

З нагоды дзесяцігоддзя гурта J:МОРС я зрабіў слайд-кліп на беларускую версію песні «Маё сонца». Паглядзеўшы яго, вы зразумецце, што лірычны герой мае вельмі асаблівую прафесію.
24.11.2009

Звышнатуральнае пачуццё

Для праекту кампаніі «Будзьма» паспрабаваў адказаць на пытанне: «Як я стаў беларусам?».
23.11.2009

Руйнуючы межы эпохаў

Змяшчаю на сайце падборку з васьмі калялітаратурных баек, герямі якіх выступаюць беларускія пісьменнікі розных эпох. Пры тым нашы сучаснікі вельмі вольна камунікуюць з культурнымі героямі, напрыклад, ХІХ стагоддзя. У беларускай блогасферы (гары яна гарам!) гэтыя байкі ўжо былі неадназначна ўспрыняты. Здаецца, што гэта добра.
21.11.2009

Кракадзіл Гена запяяў па-беларуску (+mp3)

Пад настрой (а не на ўласны дзень народзінаў, як падумаў адзін расійскі пісьменнік ураджэнц і жыхар Беларусі) я пераклаў песню кракадзіла Гены. Пераклаў і паспрабаваў праспяваць на хатні мікрафон.
15.11.2009

«Сноў шляхетных мне даруй...»

Гэтай восенню, калі лютуе свінны грып, а чортава нелюбоў кроіць сэрцы апошніх рамантыкаў, самы час паслухаць што-небудзь гатычнае. Я дык між іншага слухаю немцаў з Diary of Dreams. І цяперашніх варунках мне найбольш спадабалася іх песня «Giftraum». Назву можна перакладаць па-рознаму. Я пераклаў яе як «Абсяг атрутны». Зрэшты, не адну назву, а ўвесь тэкст з аглядкай на Skinner Mix. Справа не простая, гэта вам не розу в контакте нарисовать. Словам, чытаем пераклад і слухаем арыгінальны трэк. І будзе вам сапраўдны interlit тэзэеўскага разліву.
14.11.2009

«Ілжы цэлы плёс...»

Творчасць брытанскага гурта Placebo – гэта, безумоўна, не беларуская дзіцячая літаратура, але нешта інфантыльнае ў ёй ёсць. Аасбліва, калі тэксты песень Placebo перакладаць на беларускую мову. Пакуль што мной пераўвасоблены толькі тэкст песні «The Crawl». У перакладзе ён атрымаў назву «Каб поўз». Магчыма, што ён будзе нагадваць тыповае стихотоворение про любовь, але тэкст абавязкова трэба спалучаць з музыкай. Таму раю шукаць арыгінальны трэк і спрабаваць спяваць.
13.11.2009

Спроба беларускіх маскалікаў

Сучасная беларуская літаратура атрымлівае новы для сябе жанр – маскалікі. Ідэя з'яўлення гэтага жанру належыць польскай паэтцы Віславы Шымборскай і яе мужу. Я ж паспрабаваў іх ідэю перанесці на беларускую літаратурную глебу.
27.10.2009

«Ехаць, ехаць з асалодай...»

На сайце зяшчаецца мой пераклад песні гурта Rammstein «Pussy», якая вядомая, дзякуючы скандальнаму кліпу. Кліп на маім сайце вы не пабачыце, а вось іранічны пераклад, калі ласка.
23.10.2009

Змены руху транспарту на Ангарскай

Змяшчаю свой верш «За медыйным туманам», які ўяўляе сабой слоўна-сэнсавую гульню настаўніка гісторыі сярэдняй школы.
14.10.2009

У цесным і стракатым трэцім пакаленні

У газеце «Звязда» апублікавана інтэрвію з галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» паэтам Віктарам Шніпам. Між іншага гаворка пайшла і пра становішча, у якім знаходзіцца сучасная беларуская літаратура. Цікавым, але не бясспрэчным, уяўляецца і падзел сённяшніх пісьменнікаў на на пакаленні. Перапублікоўваю матэрыял тут у спадзеве на больш шырокі розгалас.
29.09.2009

«Мы шэрымі сталі ваўкамі...»

Публікую пераклад яшчэ адной песні гурта J:МОРС «Волки». Разам з тым на старонцы з перакладам можна паглядзець афіцыйны кліп на арыгінальную расійскамоўную версію песні.
26.09.2009

Баксёры з Дому Жыцця

Публікую свой новы верш, натхнёны старажытнаегіпецкай лірыкай і псеўдамадэрнісцкімі выдзышганнямі тых, хто мяркуе, што імі творыцца сучасная беларуская літаратура. Верш называецца "Белыя плямы «Кнігі памерлых»".
20.09.2009

«Многоточие? И что же...»

На сайце размяшчаецца альбомны верш інтэрнаўта з нікам Vedmo4ka.
11.09.2009

Усмешкі далітоўскае пары

Укладальнік кароткай анталогіі старабеларускага гумару «З дазволу караля і вялікага князя» (1992 г.) Леў Казлоў цалкам праігнараваў жарты, якія паходзяць з часоў да ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
11.09.2009

Naka: Рускі рок па-беларуску (+mp3)

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» гурт Naka прадстаўляе сваю песню «Бяжы» ў беларускамоўным варыянце. Вакалістка гурта Наста Шпакоўская кажа: «Беларуская мова для мяне цікавая сваёй рамантычнасцю і спеўнасцю. Праўда, непасрэдна ў песні «Бяжы» мне падалося, што мова тут загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскай».
9.09.2009

«Нестандартны варыянт» зрабіў працяг «Паветранага шару» (+mp3)

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» гурт Нестандартны варыянт прадстаўляе сваю песню «У неба». У беларускім варыянце яна раптоўна стала асацыятыўным працягам рэп-версіі «Паветранага шару», запісанай колісь «Нестандай» разам з IQ48 і Лявонам Вольскім.
8.09.2009

«Чароўны трусік» – меркаванне перакладчыка Сяргея Балахонава

Зорка беларускага сеціва 2009 Юра Дземідовіч з песняй «Волшебный кролик» выступіць у беларускім адборы на дзіцячае «Еўрабачанне» 10 верасня. З'яўленне песні проста скаланула беларускую інфармацыйную прастору. У юнага спевака з'явіліся дзесяткі тысяч прыхільнікаў. У супольным праекце «Тузін. Перазагрузка» песня запісаная ў беларускамоўным перакладзе. Карэспандэнт «Будзьма разам!» Таццяна Печанко апавядае пра аўтара перакладу «Волшебного кролика» – Сяргея Балахонава.
7.09.2009

«Кролік», які не пажадаў быць «трусікам» (+mp3)

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Юры Дземідовіч прадстаўляе галоўны беларускі інтэрнэт-хіт у новай інтэрпрэтацыі. Дзякуючы літаратару Сяргею Балахонаву «Волшебный кролик» загучаў на роднай мове, толькі вось «кролик» застаўся «кролікам» і аніяк не пажадаў пераўвасабляцца ў «трусіка».
4.09.2009

Пад уплывам «Ганебных збяёдкаў» (+mp3)

Пад уражаннем ад фільма Квенціна Таранціны «Inglourious Basterds» («Ганебныя збяёдкі») і пад уплывам мелодыі Дзміртыя Цёмкіна «The Green Leaves of Summer», якой гэты фільм распачынаецца, я напісаў верш «Каруселі». Адразу ж паспрабаваў яго праспяваць. З гэтай спробы атрымаўся мой новы музычны падкаст.
1.09.2009

Garbage і зацесны свет

На сайце змяшчаецца пераклад тэксту песні гурта Garbage «The World is not Enough». У беларускай версіі ён атрымаў назву «А свет зацесны нам».
31.08.2009

«Серебряная свадьба»: пяшчотна, пранізьліва і па-беларуску (+mp3)

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» гурт «Серебряная свадьба» прадстаўляе сваю першую беларускамоўную песьню «Новы мост» — прысьвячэньне фільму Лео Каракса «Каханкі з Новага маста». Над яе тэкстам працавалі адразу тры паэты — Сяргей Балахонаў, Вікторыя Дашкевіч і ўласна вакалістка гурта Сьвета Бень. «Мне было важна пры перакладзе захаваць у тэксьце атмасфэру наіўнасьці, прастадушнасьці, пяшчотнасьці і жаноцкасьці. Хацелася вельмі простага, блізкага да народнага тэксту, але не бязглуздага і не пахабнага. І ён атрымаўся», — кажа Сьвета Бень...
25.08.2009

«З падмосьця лезе гэты жах...»

На сайце зьмяшчаецца пераклад песьні гурта Rammstein «Mein Herz brennt»...
23.08.2009

Балахон Балахонавіч і Злая Вавёрыца

На сайце публікуецца казка Анкі Упалы «Балахон Балахонавіч і Злая Вавёрыца»...
21.08.2009

«Я порвал трыбунальский наказ...»

З нагоды публікацыі ў сеціве новай песьні гурта Ляпис Трубецкой «Болт» на «Тэзэі» зьмяшчаецца верш старабеларускага паэта Ляпісмонта Трубчэўскага «Желуд»...
17.08.2009

Гомельскі вальс для чароўнага трусіка

Хтосьці збірае маркі, хтосьці — дыскі, а вось аўтар постмадэрнісцкага раману пра Менск сярэдзіны ХІХ стагоддзя «Імя грушы» Сяргей Балахонаў калекцыянуе пераклады поп-песняў. Да яго збору ўжо дадаліся беларускія версіі нашумелага «Чароўнага трусіка» Юрыя Дземідовіча, нарвежскай «Казка» Аляксандра Рыбака, а таксама расейска-шансоннай «Уладзімірскі цэнтрал» і савецка-класічнай «Не думай о секундах свысока» (бел. «З пагардаю секунды не ўспрымай»). Як празаік дакаціўся да перакладу поп-тэкстаў? Карэспандэнт НН заклікаў гомельскага літаратара да адказу. Карэспандэнт «Нашай Нівы» заклікаў гомельскага літаратара да адказу...
8.01.2009

Веляслава Менская – пісьменьніца Старое Беларусі

Ураньні мне патэлефанаваў Якаў Пятровіч Стывенсан і агаломшыў пытаньнем: «Серёжа, ты знаешь писательницу Велеславу Менскую?» Спрасоньня падумалася, што гэта ўсяго толькі нядзельны жарт вядомага гомельскага калекцыянэра старасьвеччыны, каб ня даць мне адаспацца ў апошні дзень законнага адпачынку...
16.08.2009

«Пацалуй крадком...»

Тэкст знакавай песьни гурта J:МОРС «Прынцэса» перакладзены мной на беларускую і публікуецца на сайце...
15.08.2009

Чароўныя трусікі Заміроўскай

Што б хто ні казаў, але беларуская медыйная прастора глядзіцца дзіўна. Возьмем хаця б той яе сегмент, што нейкім бокам тычыцца культурнага жыцця. Калі адразу адкінуць паразітаванні на інфармацыйных плынях, што ідуць з Расіі, то ўласна беларуская карціна выглядае досыць мізэрна, дарма што з прэтэнзіяй на пэўную стракатасць...
10.08.2009

«Зпочаткуй королевскую моц»

Паэтычная містыфікацыя на тэму верша Марыйкі Мартысевіч «Нарадзі прэзыдэнта» прапануецца ўвазе наведнікаў сайта...
10.08.2009

«Калі да губ тваіх...»

На сайце зьмяшчаецца пераклад верша ўкраінскага паэта Грыгорыя Чубая «***Калі да губ тваіх ня далей, чым паўподыху». Арыгінал верша – «Коли до губ твоїх» – добра вядомы ва Ўкраіне, дзякуючы песьні гурта Плач Єремії...
8.08.2009

Адмысловая вечарынка і інш.

На сайце зьмешчаны тры сучасныя сагі рознай тэматыкі...
7.08.2009

«А яна...» (+mp3)

На сайце зьмяшчаецца пераклад верша ўкраінскага паэта Канстанціна Маскальца «Яна». Арыгінал верша – «Вона» – шырока вядомы ва Ўкраіне, дзякуючы песьні гурта Плач Єремії. Спроба выкананьня мною беларускага варыянта песьні ўвасоблены ў чарговым падкасьце...
7.08.2009

Аўтамабільныя сагі

На сайце зьмешчаны тры сучасныя сагі аўтамабільнай тэматыкі...
7.08.2009

Шматкроп'е з фоташэрагам

Верш «Шматкороп'е» у аўтарскім выкананьні спалучаны з фоташэргам...
6.08.2009

«Бо плакаць ня мусяць мужчыны...»

На сайце зьмяшчаецца жорсткі гарадзкі романс «Чырвоная мазда»...
5.08.2009

«Ты кахала адно Брэда Піта...»

На сайце зьмяшчаецца жорсткі гарадзкі романс «Брэд Піт»...
4.08.2009

«Ты сказала: "Хадзем на фрысьбі"»

На сайце зьмяшчаецца жорсткі гарадзкі романс «Фрысьбі»...
30.07.2009

Чаруем зь «Нястандай»

Навіны праекту «Тузін. Перазагрузка». Праект «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» паступова падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня. Дакота запісала ўжо свой «фабрычны» гіт «Запалкі», «Нестандартны варыянт» чаруе разам зь Сяргеем Балахонавым над прыпевам трэку «Да неба»...
29.07.2009

«У вырай ледаколамі...»

На сайце зьмяшчаецца пераклад песьні групы J:МОРС "Ледаколы"...
26.07.2009

«Здаць Ватэрлоо...»

На сайце зьмяшчаецца пераклад песьні групы J:МОРС "Ватэрлоо"...
25.07.2009

«Мела ложе з паном войтом...»

Другая падборка старабеларускіх чатырохрадкоўеў (прыпевак) канца XVII–XVIII стагодзьдзяў...
21.07.2009

Між новым мастом і чароўным трусікам

Навіны праекту «Тузін. Перазагрузка». Гурт «Серебряная свадьба» выбралі ўрэшце час між пастаяннымі гастролямі і канцэртамі, каб запісаць сваю песьню «Новы мост», якую перакладалі сумеснымі высілкамі вакалістка гурта Сьвета Бень і літаратар Сяргей Балахонаў...
18.07.2009

Перавагі акупацыйнага рэжыму

На сайце зьмяшчаецца пераклад верша сучаснга ўкраінскага паэта Сяргія Жадана "Перавагі акупацыйнага рэжыму"...
15.07.2009

І мы не ў адной пасьцелі.

На сайце зьмяшчаецца беларускі пераклад песьні Зямфіры Рамазанавай "Не пошлое"...
13.07.2009

Жыць паза сцэнарам

Зьмяшчаецца пераклад апавяданьня брытанскага пісьменьніка Стыва Айлета "Jawbreaker"...
3.07.2009

10 прыказаньняў скамароха

Як ці не апошні беларускі скамарох прапаную дзесяць скамарошых прыказаньняў (запаведзяў)...
1.07.2009

Падарожжа ў ХІХ стагодзьдзе

Прапаную дзесяць лімэрыкаў, героямі якіх сталі дзеячы культуры ХІХ стагодзьдзя...
26.06.2009

Дзяўчынка, што падасьць гранатамёт

Новы, так бы мовіць, верш называецца "Яркая". Прысьвечаны вельмі добрай дзяўчынцы...
22.06.2009

Паўстань, краіна волатаў!

Ці не ўпершыню пераасэнсоўваецца па-беларуску знакамітая "Священная война" у сваёй пашыранай вэрсіі...
20.06.2009

Голая праўда мужыцкая

Ну, вось і выйшаў "Канец словаў" – каляндар з выявамі сучасных беларускіх літаратараў, якіх Марыя Мартысевіч, Дар'я Сітнікава, Максім Жбанкоў і яшчэ нехта спакусілі скінуць зь сябе вопратку і паўстаць перад фотааб'ектывам...
20.06.2009

Мастацтва зьнятых штаноў

Дзясятая відэакарацелька апавядае пра сустрэчу Мыша зь дзіўнаватым Цмачком...
20.06.2009

Анёлы, архангелы, янгалы

Прэзэнтую тэкст "Анёльскай песьні" – варыяцыі на постядравую тэматыку паводле савецкай школьнай "Журавлиной песни"...
19.06.2009

Перамогамі ўсьцешвайся ўласнымі

Прапануецца вашай увазе пераклад тэкста песьні "Говори" расейскай групы Звери. У беларускай інтрэпрэтацыі тэкст атрымаў назву "Прамаўляй"...
19.06.2009

А «Чароўны трусік» на 10!

Адзін з галоўных прэтэндэнтаў на ўдзел ад Беларусі ў «Дзіцячай Эўравізіі» Юры Дземідовіч перасьпявае сваю песьню «Волшебный кролик» па-беларуску. Хлопчык разам з сваім настаўнікам прынялі прапанову «Тузіна Гітоў» узяць пераклад літаратара Сяргея Балахонава...
16.06.2009

Напалм культурнага фаст-фуду

Аглядальніца газэты «СБ-Беларусь Сегодня» Людміла Рублеўская сьцьвярджае, што пэўныя прагнозы Рэя Брэдбэры спраўдзіліся. Вы спытаеце, пры чым тут беларуская літаратура?..
16.06.2009

Варажба на літаратурнай гушчы

Літаратуразнаўца Аксана Бязлепкіна ў сваім артыкуле спрабуе адшукаць чароўныя зёлкі для актуалізацыі беларускай літаратуры ў сучасных умовах, а таксама для зьяўленьня мастоў паміж статычным і дынамічным складнікамі беларускай літаратурнай традыцыі...
4.06.2009

Чароўны трусік

На сайце зьмяшчаецца пераклад песьні "Волшебный кролик", выканаўца якой беларускі падлетак Юры Дземідовіч стаў шалёна папулярным у вашых і нашых інцярнэтах...
2.06.2009

Анталёгія дзівосных супадзеньняў

Дзівосныя супадзеньні ў беларускай гісторыі розных часоў я зьбіраю ў адмысловую анталёгію. На сайце публікуецца першая яе частка.
30.05.2009

Апошні аднарог

На сайце зьмяшчаецца мой верш "Апошні аднарог".
28.05.2009

У Евы

На сайце зьмяшчаецца мой верш "У Евы".
21.05.2009

"Fairytale" стала "Казкай"

Ці ня самым першым перакладам тэкста песьні нарвэскага беларуса пераможца Аляксандра Рыбака стаў мой варыянт пад назвай "Казка".
20.05.2009

Яшчэ пяць гомельскіх лімэрыкаў

Новыя лімэрыкі дадаліся ў гомельскую падборку.
19.05.2009

Ад князя Ігара да Валянціны Г.

Кажуць, што ў англамоўным сьвеце набіраюць папулярнасьць інтэрпрэтацыі клясычнай літаратуры для мікроблогу Twitter, дзе памер паведамленьня абмяжоўваецца 140 знакамі. Сьцьвярджаецца, што на Twitter ушчыльнілі нават 1000-старонкавага «Уліса» Джойса. Вось і я, натхніўшыся магчымасьцямі мікраблогінгу, вырашыў ушчыльніць колькі твораў літаратуры Беларусі розных эпохаў...
18.05.2009

Верш "Дачка" (+ mp3)

На сайце зьмяшчаецца мой верш "Дачка" і хатні аўдыёзапіс з дэклямацыяй гэтага верша...
14.05.2009

Усе аквамарынавыя героі

Праслухаўшы адзінаццаць асноўных песень і тры бонус-трэкі альбому J:МОРС "Аквамарин", мы пастанавілі тэрмінова адшукаць іх галоўных герояў. Справа гэта была не зусім простай, але вельмі цікавай....
22.04.2009

Новы мост Серебряной Свадьбы

У праекце «Тузін. Перазагрузка» бярэ удзел гурт «Серебряная Свадьба». За пераклад паэтычнай часткі кампазіцыі «Новы мост» узяўся літаратар Сяргей Балахонаў...
20.04.2009

Перазагрузка Нестандартнага Варыянта

У праекце «Тузін. Перазагрузка» бярэ удзел гурт «Нестандартный вариант». За пераклад кампазіцыі «В небе» узяўся літаратар Сяргей Балахонаў...
4.04.2009

Птушыным шляхам

На сайце зьмяшчаецца мой стары тэкст да музыкі Дзяніса Міхасёва і мая цяперашняя спроба прасьпявацьпесьню, што атрымала назву "Птушыным шлахам"...
2.04.2009

Маўчаньне. Радзіма. Свабода

Публікуецца мой стары верш пра свабоду і кардонныя мячы...
30.03.2009

З пагардаю сэкунды не ўспрымай

Зьмяшчаецца пераклад верша Роберта Раждзественскага "Імгненьні"...
27.03.2009

Іншыя шматкроп'і

У скарбонку падкастаў дадаецца хатні аўдыёзапіс Натальлі Пуцёвай, якая чытае мой верш "Шматкроп'е" (1.08 Мб).
18.03.2009

Творчыя пляны нашых майстроў

Маленькае апытаньне майстраў нашага краснага пісьменства канца першай чвэрці XVI стагодзьдзя. Нашаму карэспандэнту адказваюць Ян Вісьліцкі, Мікола Гусоўскі і Францішак Скарына...
15.03.2009

Пачварнасьць, мэсіянства і раса божая

Мой парадыйны адказ на эпатажныя выказваньні западнорусского писателя Цима Скарэнкі...
14.03.2009

Ставіў кропку нечакана...

У падкаставую скарбонку дададзена хатняе аўдыё: аўтадэклямацыя верша "Шматкроп'е" (1,09 Мб), прысьвечаны амэрыканскай акторцы і сьпявачцы Джульет Льюіс.
10.01.2009

Кракадзілы ў Валатаве не жывуць

Зь 1 па 8 сакавіка ў маім блогу публікаваліся разьдзелы з альтэрнатыўнага фантастычнага раману "Кракадзілы ў Валатаве не жывуць". Далейшая нэт-публікацыя адбудзецца...
4.03.2009

Сьпісы, маркшэйдэры, падкасты

Сьціслы лютаўскі дайджэст з падзеяў нашага лябірынта...
14.02.2009

Казка пра дзяўчынку звычайную

Жыла на сьвеце адна дзяўчынка. Прыгажосьцю не вылучалася, але і пачваркаю не была. Розумам не блішчэла, але гэтага ў казках і не патрабуецца. Вучылася яна ў школе чараўнікоў. Вучылася безь яўнай мэты. Школа бо толькі па назьве павінна была рыхтаваць чараўнікоў. Але з прычны чысьленных рэформаў ейныя выпускнікі максімум маглі правільна напісаць "трэкс-пэкс-фэкс" і пасаліць...
2.02.2009

«J:морс» узяліся за старое

Упершыню за апошнія два гады гурт «J:морс» вырашыў раскруціць расейскамоўную песьню. Трэк «Серебром» з новага альбома, што выйдзе ў сакавіку, у панядзелак зьявіўся ў інтэрнэце. Аднак прыхільнікі гурта мамэнтальна пераклалі яе на беларускую...
31.01.2009

Срэбны дым

На сайце зьмяшчаецца пераклад новай песьні групы J:МОРС "Серебром". У беларускім ператварэньні аўтарства С.Балахонава тэкст атрымаў назву "Срэбны дым"...
10.01.2009

«Кожнаму б такую Беларусь...»

Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч пра кнігу прозы С.Балахонава...
8.01.2009

«День подойдьот белянок-тех...»

На сайце зьмяшчаецца пераклад на сыбірскую мову верша С.Балахонава "Надыдзе"...
6.01.2009

Скамарошы эпас. Фрагмэнты

Старабеларускія чатырохрадкоўі (прыпеўкі) канца XVII–XVIII стст., выбраныя С.Балахонвым з розных крыніц...
5.01.2009

«Мы не памыліліся»

«А пазаўчора я прачытала "Імя грушы". Прыступала да чытаньня з падазрэньнем, мушу прызнацца, нават шукала спачатку хібы». Паэтка Ксенія Брэчка пра зборнік прозы С.Балахонава...
4.01.2009

Культура пераступнага года

Сяргей Балахонаў прапануе сваю вэрсію культурных вынікаў 2008 года для Беларусі...
27.12.2008

Айбалістыка онлайн

Як яно ў сеціве бывае? У цябе добры настрой, і ты пакідаеш у блогах, форумах і сацыяльных сетках які-небудзь пазытыўны допіс. Табе проста хочацца падзяліцца сваім добрым настроем. Але насуперак чаканьням у камэнтарах цябе пачынаюць лячыць. "Табе б жаніцца!", "Табе б пасталець!", "Табе б на паветры прайсьціся!", "Табе б бабу паймець!" – пачынаюць раіць неспадзяваныя дактары. А ты ж яшчэ ў сярэдзіне 90-х мінулага веку пагадзіўся з патарбурцкім салаўём Аляксандрам Васільевым і дагэтуль паўтараеш, як заклён: "Я умираю от скуки, когда меня кто-то лечит"...
17.12.2008

Боскія рэбусы

На пачатку нулявых гадоў Лявон Вольскі напісаў эсэ з уражаньнямі ад выпадкова сустрэтых людзей. Тады легендарны беларускі рокер прыйшоў да высновы, што ніякага голаса народа не існуе ў прыродзе. Гэтым самым ён агаліў сваю матэрыялістычную істу. Я ж, будучы ідэалістам, бачыў і працягваю бачыць у выпадкова сустрэтых людзях шыфраграмы лёсу ці, калі хочаце, боскія рэбусы...
10.12.2008

А хто там крэкча?

У адной патэльні смажу бульбу. У другой запякаю два кавалкі курынага мяса з сырам. Думаю пра сусьветны эканамічны крызіс. Думаю і разумею, што крызіс для мяне пакуль знаходзіцца ў сфэры ідэальнага. Усе інфармацыйныя паведамленьні аб крызісных зьявах у краінах сьвету, аб масавых звальненьнях і банкруцтвах не ўспрымаюцца чымсьці рэальным. Яны выглядаюць для мяне ня больш рэчаісна, чым казка пра Івана Сучкінага сына Залатыя пугавіцы або чародны фільм пра Джэймса Бонда...
2.12.2008

Песьні вайны. Песьні каханьня

Цэлы год мне нагадваюць пра вайну. Я і сам ня менш рэгулярна мушу казаць пра яе. Гэта прафэсійнае. Цэлы час мне кажуць пра каханьне. Я і сам пэрыядычна мушу нагадваць сабе пра яго. Гэта клінічнае. Іншым разам здараюцца мэнтальныя землятрусы, і мяжа між выпрабаваньнем вайной і каханьнем робіцца не зусім выразнай. Гэта чароўнае...
26.11.2008

Шматкроп'е

Начны верш Сяргея Балахонава прысьвечаны акторцы Джульет Льюіс (Juliette Lewis), вядомай беларускаму гледачу найперш па фільму Квэнціна Таранціны "Ад зьмярканьня да сьвітаньня"...
22.11.2008

Акт[у]альнае мастацтва

У чарговай відэкарацельцы Мыш сустракаецца з геніяльным пэрформэрам, якога завауць Ні Певень Ні Курыца Ні Бродзкі Ні Кустурыца...
15.11.2008

Мыш і Ўладзімірскі цэнтрал

Восьмая сэрыя гісторый з жыцьця ляляк па сутнасьці зьяўляецца кліпам: Мыш Культуртрэгерскі Шыш выконвае беларускамоўную вэрсію песьні Міхаіла Круга "Уладзімірскі цэнтрал"...
13.11.2008

Каніфоляў родапачынальнік

Лялечны відэаэпас аўтарства Сяргея Балахонава выклікае розныя рэакцыі. Блогер volat зьняў парадыйны ролік, у якім галоўнымі героямі зьяўляюцца Паяльнік і Мядзьведзік...
10.11.2008

Правільны беларускі шансон

Блогер arshanski зьмясьціў у сваім сеціўным дзёньніку экспэрыментальны тэкст – узор беларускамоўнага шансону з адмысловым прысьвячэньнем...
9.11.2008

Очынна замячацельны фільм

У сёмай відэакарацельцы Зайчаня хваліць вялікі айчынны кінематограф, згадвае пра месца дыслякацыі спадароў і выконвае песьню Яна Фрэнкеля...
1.11.2008

Сьціплая зваба starых знаёмцаў

У шостай відэакарацельцы поп-зорка Ружовая Сьвіньня гутарыць з пісьменьніцай Сіняй Кветачкай пра раўнівага бой-фрэнда, Маскву і кніжкі-малышкі...
26.10.2008

Беллит дот ком

На сайце зьмяшчаецца агляд, прысьвечаны сеціўнай літаратуры Беларусі, аўтарам якога зьяўляецца Алесь Сухадолаў...
25.10.2008

Тэма лялькавода

Новая відэакарацелька закранае праблему ілюзорнасьці быцьця лялек...
21.10.2008

Лялькі абсурду

Тэзэеўскія відэакарацелькі пра Мыша і кампанію трапілі ў поле ўвагі сайта "Нашай Нівы" ...
20.10.2008

Пракляцьце Вешчага Баяна?

Кароткая гісторыя ідэі беларускага літаратурна-эратычнага календара: ад невядомага менскага перапісчыка ХІ ст. да чырвоных беларусізатараў сярэдзіны 1920-х гадоў...
18.10.2008

Інтэлектуальныя войны

У чарговай відэакарацельцы Мыш Культуртрэгерскі Шыш дапытваецца, чаму Маленькі Прынц не ажаніўся зь вялікай інтэлектуалкай Кветачкай Адмысловай Какетачкай...
17.10.2008

Наўздагон дажджыстым коням

На сайце зьмяшчаецца пераклад культавай кампазіцыі расейскасьпеўнай гомельскай каманды Rainhorse "Слёзы и розы"...
16.10.2008

Схованка файлаў на Літрадыё

Падборка сучасных сагаў і ўрыўкаў з эсэ Тэзэя разьмесьцілася на асобнай старонцы сеціўнага праекта Літрадыё...
15.10.2008

Абмен лімэрыкамі

Надоечы магілёўскія творцы Віталь Рыжкоў і Дзьмітры Дзьмітрыеў падарылі таварышу Балахонаву лімэрыкі...
13.10.2008

Наступит день некрашеных блондинок...

Верш Тэзэя "Надыдзе..." перакладзены на расейскую мову. На сайце гэты пераклад запачаткоўвае рубрыку "Чисто по-русски"...
11.10.2008

Інтэрвію без канца

У чарговай відэакарацельцы журналіст Зайчаня Памаранчавая Мазгаўня бярэ інтэрвію ў пісьменьніка Зайчыка З Боку Банціка, пытаючы пра крыніцы творчасьці і іншую трасцу...
4.10.2008

Мыш і кампанія

Тэзэй распачаў аматарскі відэапраект, прысьвечаны болевым агмяням сучаснай беларускай літаратуры і культуры цалкам...
4.10.2008

Дзьве вайны Слота

Новае ўпадабаньне Тэзэя – расейскі гурт Слот. На сайце зьмяшчаецца пераклад-інтэрпрэтацыя песьні "2 войны"...
3.10.2008

Аголенасьць цёмных бакоў

Абмеркаваньне ідэі Марыйкі Мартысевіч выдаць каляндар з фатаграфіямі аголеных беларускіх літаратараў спрычынілася да скандалу, агаліўшы ня самыя прывабныя моманты нораваў пэўнай часткі беларускага калялітаратурнага бамонду...
3.09.2008

Кніжная палата №6: full version

На сайце зьмешчана поўная вэрсія літаратурных замалёвак, аб'яднаных назвай "Кніжная палата №6"...
1.09.2008

Адбіткі веры пракаветнай

Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу...
12.08.2008

"Не аддацца мне прычын няма!"

Зьдзейсьнілася! У беларускім сеціўным чарце "Тузін Гітоў" вызначылася дванаццатка лепшых беларускіх песень 2007/2008 музычнага года...
5.08.2008

Культавыя сьненьні

Сваімі надзвычай дзіўнюткімі сьненьнямі падзяліўся homielanin: пачвара з рамана Любка Дэрэша раіць чытаць творы Балахонава...
3.08.2008

Дзесятка старажытных жартаў

Навукоўцы брытанскога ўнівэрсітэта Валвэргемптан абвесьцілі сваю вэрсію дзесяці самых старажытных жартаў сьвету. Сяргей Балахонаў падрыхтаваў іх беларускамоўныя інтэрпрэтацыі...
26.07.2008

Літаратурнае радыё онлайн

Хадановіча, Глёбуса, Жыбуля, Балахонава, Сёмуху ды мноства іншых літаратараў цяпер можна слухаць хоць сярод ночы. У сеціве пачало вяшчаньне Літаратурнае радыё...
24.07.2008

Атракцыён "Літарацкія горкі"

Публікуецца падборка лімэрыкаў, прысьвечаных сучасным беларускім літаратарам...
22.07.2008

"Чароўны мур" і мэгатур

Стартаваў мэгатур беларускага інтэрнэт-чарта "Тузін Гітоў". У выніку экспэртнага адбору ў агульны сьпіс была ўключана і песьня "Чароўны мур" гурту Termin X. Гэтая песьня з'яўляецца кавэр-версіяй славутай камапазіцыі "Wonderwall" брытанскай каманды Oasis. Да зьяўлення кавэра спрычыніўся і Сяргей Балахонаў...
9.07.2008

Спакушэньне Трышчана

"Спакушэньне Трышчана" – новы верш Сяргея Балахонава...
8.07.2008

Гульня ў Альбарутэнію

Пісьменьніца Людміла Рублеўская ў творы "Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію" вуснамі галоўнай гераіні прыгадала раман "Імя грушы"...
6.07.2008

Mp3 – хадзі і бяры!

На сайце зноў адкрыты разьдзел "Mp3", дзе можна спампаваць запісы асобных твораў Сяргея Балахонава, а таксама песьні, у стварэньні якіх пісьменьнік браў удзел...
27.06.2008

Канструктар "Тытанік"

На сайце разьмяшчаецца колькі недапаэтычных твораў Сяргея Балахонава, якія ўзьніклі як рэакцыя на творчасьць і творчыя погляды некаторых беларускіх аўтараў...
26.06.2008

Гумовыя харомы

Сяргей Балахонаў пераўвасобіў песьню "Резиновый домъ" гурту NeuroDubel...
24.06.2008

Сэрца Жыве

З 24 чэрвеня і цягам усяго лета на сайце serca.tut.by беларускія рок і поп музыкі разьмяшчаюць свае эксклюзіўныя запісы...
21.06.2008

Пра Бахарэвіча і Балахонава

Музыка Макс Івашын у сваім блогу дзеліцца рэфлексіямі з нагоды прачытаньня кніг Альгерда Бахарэвіча і Сяргея Балахонава...
6.06.2008

А я недарэчнасьць...

Тэкст знакамітай песьні "Creep" культавага гурту Radiohed перакладзены на беларускую мову...
11.05.2008

"Пятля зацятасьці" цяпер і тут

Аповесьць С.Балахонава "Пятля зацятасьці" нарэшце разьмяшчаецца на гэтым сайце.
10.05.2008

Пятля перамогі

Аповесьць Сяргея Балахонава "Пятля зацятасьці" перамагла ў літаратурным конкурсе "Адзін дзень у БНР"...
30.04.2008

Ой, ты полечка-trashуха!

Што такое "трэш" і ці ёсьць ён у беларускай літаратуры, сайт Uff-by.org дапытваўся ў некаторых айчынных літаратараў. Надзвычай цікавая падборка меркаваньняў.
29.04.2008

Яшчэ трохі wiki

Нечакана ў другой беларускай Вікіпэдыі (той, што трымаецца афіцыйнага правапісу) зьявіўся артыкул пра Вашага пакорлівага а найніжэйшага служку...
27.04.2008

Трапеча плоць Эманюэль

Тэкст песьні з клясычнага эратычнага фільма "Эманюэль" перакладзены на беларускую мову.
25.04.2008

І аб большым ня мару я

На сайце зьмешчаны пераклад тэкста песьні "Супермарио" з рэпэртуару групы J:МОРС.
24.04.2008

Чысты чацьвер

23 красавіка, напярэдадні дня народзінаў Сяргея Балахонава, пісьменьніца і літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна апубліквала ў сваім блогу жартаўлівае эсэ "Чысты чацьвер", якое, нібыта, ня мае ніякага дачыненьня да асабістага сьвята Тэзэя. Але толькі "нібыта"...
14.04.2008

Красавіцкае паспалітаваньне

Цягам двух апошніх красавіцкіх тыдняў Вы можаце задаць Сяргею Балахонаву свае каведныя і падступныя пытаньні...
3.02.2008

Улез у “Пятлю зацятасьці”

Блогер retshyz рэфлексуе з нагоды прачытаньня аповесьці С.Балахонава "Пятля зацятасьці"...
1.04.2008

У палоне сацыяльных сетак

Цяпер Сяргея Балахонава можна знайсьці ў папулярных сёньня сацыяльных сетках...
29.03.2008

Выхаваньне дзяўчат у БНР

Ці ня самай першай публічнай рэакцыяй на новую аповесьць С.Балахонава "Пятля зацятасьці" стаўся водгук пісьменьніцы і дасьледчыцы літаратуры Аксаны Бязлепкінай...
27.03.2008

У бой з новай аповесьцю

Новая аповесьць Сяргея Балахонава "Пятля зацятасьці" бярэ ўдзел у конкурсе...
1.03.2008

Усьмешкі зь цені анёла

У №2 часопіса "Маладосць" працягваецца публікацыя прыгодніцкага рамана "Цень анёла", аўтарамі якога зьяўляюцца Максім Клімковіч і Уладзімер Сьцяпан. На старонках чарговай часткі твора нечакана ўсплыло прозьвішча Балахонаў...
25.02.2008

Бліц-апытаньне Міі Ўоляс

Пасьля даволі доўгай паўзы працягваю пераклад сцэнару "Pulp Fiction". Вашай увазе прапануюцца 15-17 эпізоды, якія ўвайшлі ў фільм толькі часткова.
17.02.2008

Нацыянальна чысты прадукт

Аніякага пастмадэрну, шалберства і адвядзеньня зроку! 21 лютага а 18-00 (чацьвер). Плошча Свабоды, 5, заля Саюза Кампазітараў. Уладзіслаў Ахроменка і Максім Клімковіч запрашаюць пакаштаваць нацыянальна чысты прадукт "Янкі, альбо астатні наезд на Літве"...
16.02.2008

Цярэшка і пацалункі

Моладзевы партал Uff-by.org у дзень сьвятога Валянціна зьмясьціў тэкст "Зеўсава пакаранне, ці Як любяць цалавацца вядомыя беларускія мужчыны"...
12.02.2008

Сьпіс Вішнёва

"Наш король постмодернизма" Зьміцер Вішнёў разьмясьціў у сваім дзёньніку аглядны артыкул, прысьвечаны сучасным тэндэнцыям у беларускім літаратурным жыцьці...
18.01.2008

Ордэн жоўтага дзятла

Гэтым разам я бяруся падзяліцца з Вамі, мае родненькія, уласным бачаньнем пэўных зьяваў культуры Беларусі 2007 года, якія – круці, не круці – маюць налёт жаўціні, бульварнасьці, скандалёзнасьці...
12.01.2008

Буш аб'еўся груш

У разьдзеле альбомнай лірыкі апублікаваны экспромт volat, прысьвечаны ўсім, хто ў ружовым празрыстым танку...
7.01.2008

Кагадзе

Адзіны на сёньня беларускі пераклад ці ня самай знакамітай бітлоўскай песьні "Yesterday"...
3.01.2008

Фэнтэзійна-фантастычныя густы

Можна пераглядзець “Салярыс” ці перачытаць “Уладальніка пярсцёнкаў”. Што яшчэ можна пачытаць-паглядзець-паслухаць, журналістка Uff-by.org запыталася ў пісьменьнікаў, паэтаў, крытыкаў...
31.12.2007

Віславухая Прынцэса

Будучы фанатам лірычнага шэдэўру гурту J:МОРС "Вислоухая принцесса", я пэрыядачна заганяю гэтае спалучэньне ў пошукавік, каб адсачыць чарговую рэакцыю шырокіх народных інтэрнэт-гушчаў...
24.12.2007

Адцінак альтэрнатыўнага шчасьця

Югася чытае кнігу "Судебные речи известных русских юристов". Так трэба. Гэта для натхненьня і для творчай, не пабаюся гэтага слова, патэнцыі...
17.12.2007

Зьдзіўленьне як стыль жыцьця

Яна ўвесь час зьдзіўляецца. А можа быць гіпназыуе нас, каб нам здавалася, што яна зьдзіўляцца?
10.12.2007

Сёстры

Зіма. Самы час захутацца ў вязаны шаль (па адным на сястру) і сесьці перад фотааб'ектывам...
4.12.2007

Нарэшце паза глямурам

Некалькі гадоў я чытаю ейны дзёньнік, і ўсё ніяк не магу зразумець, дзе яна...
29.11.2007

Час вяртацца дамоў: уражаньні ад новага альбома J:МОРС

Не патрапіць пад выніковую лявіну мог толькі той гарадзкі беларус сярэдняга веку, які цікавіцца адно фрэзіровачнымі станкамі, віном ружовым моцным ардынарным і праграмай "Субботний вечер" на канале "Россия"...
27.11.2007

Насьцёнаў многа не бывае

У рубрыцы "Дзяўчына тыдня" юная бляндынка – натуральная, ненатуральная ці сьветапоглядная ня ведаю...
25.11.2007

Залом рашучасьці

Чарговая падборка сучасных сагаў месьціць гісторыі пра добрага аптэкара і нерашучага падлетка, злодзейку ў мясным аддзеле, а таксама пра вясёлага хлопца, што любіў катацца на лыжах улетку.
20.11.2007

Неяк дзяўчаты каля Лябірынту...

На фатаграфіі дзьве дзяўчыны, і адна зь іх – Таня – ставіць віртуальныя рожкі другой – Агніі...
19.11.2007

Вясельны сюрпрыз

Публікуюцца чародныя тры сучасныя сагі: пра сэксуальныя нягоды бэтмана, небясьпечнае выпрабаваньне парфумы і калектыўны прагляд адмысловых фатаграфіяў на вясельнай урачыстасьці.
15.11.2007

Біяграма па-немяцку

На сайце разьмечаны нямецкамоўны варыянт біяграмы Сяргея Балахонава.
13.11.2007

Не баліць галава ў дзіцёнка

Разьмяшчаюцца тры чарговыя сучасныя сагі пра засьцярожаны тынэйджарскі сэкс, хітрыкі на цэнтралізаваным тэставаньні і дзіўнае сабачае ўдушша.
12.11.2007

Дзеўкі з Хатаевіча

Што за нагода прымусіла сабрацца цэлую дзявочую аргаду каля 27-га дома на гомельскай вуліцы Хатаевіча?..
9.11.2007

Гарбатка для расейцаў

Разьмяшчаюцца тры чарговыя сучасныя сагі пра немцаў і расейцаў, сабакаў і мядзьведзікаў, паслужлівасьць і машынальнасьць.
8.11.2007

Паміж пірсынгам і гераінам

Вашай увазе прапануецца пераклад 13 і 14 эпізодаў сцэнара фільма Квэнціна Таранціна "Pulp Fiction": "Белыя хлопцы, што ўмеюць адрозьніць добрую чмуту ад кепскай, яны заўсёднікі ў гэтай хаце".
8.11.2007

Мокрымі запалкамі

Усё запозьнена і нестабільна. Нядаўна дождж. А зараз нешта інакшае. Толькі Масква ў галаве застаецца...
6.11.2007

Блізкая "Адлегласць"

20 лістапада група J:МОРС выпусьціць першую ў сваёй гісторыі беларускамоўную кружэлку. Яна атрымала назву "Адлегласць"...
4.11.2007

Новымі сагамі па крэольскім маразьме

Я даўно не зьвяртаўся да жанру сучаснай сагі. І здавалася, што чарговага звароту ніколі ня будзе. Але само жыцьцё дыктуе патрэбу ў фіксаваньні і публікаваньні легендаў цяпершчыны, пагатоў у той час, калі квітнее маразм крэольшчыны, увасабляючыся ў выблюдкавыя праекты, накшталт "Наша Белараша". Публікацыя сагаў мае быць рэгулярнай – не радзей за аднаго разу на два тыдні (прынамсі, да канца 2007 г.). Піяр вітаецца.
1.11.2007

Паўнамёкі ў інтэр'еры стрыптыз-клюбу

Праект перакладу на беларускую мову сцэнара фільма Квэнціна Таранціна "Pulp Fiction" працягваецца: "Хутка ў бой, і магчыма ты адчуваеш, што нешта цябе зьлёгку джаліць. Гэта цябе гордасьць баламуціць. На сухі лес яе! Ад гордасьці толькі шкода і ніякай карысьці. З гэтай трасцай трэба змагацца".
1.11.2007

Аладка ідэальных парамэтраў

Каб дужа ня парыцца з выбарам, спынемся на ідэальных парамэтрах мінулага тыдня: 90-60-90...
22.10.2007

Золата наша і ваша

Вы пэўна будзеце сьмяяцца, але J:МОРС выпусьціў чарговы інтэрнэт-сынгл...
22.10.2007

Дзяўчына зь леспрамгасу

Разьвялося на белым сьвеце размаітых конкурсаў прыгажосьці, што й ня ведаеш, ці ёсьць нагода цешыцца з тых-сіх перамогаў беларускіх паненак на іх...
15.10.2007

Вясна народу

Выйшла новая кніга "Вясна народу". Гэта зборнік "нашаніўскай" эсэістыкі 1991-2007. Сьпіс аўтараў папросту ўражвае...
15.10.2007

Танцы з туалетным качанём

Як і абяцалася раней, на сайце разьмяшчаецца палемічны артыкул "Танцы з туалетным качанём, або Што замінае кепскаму баксэру?". Аб'ектам рэдкасных кпінаў стаецца рэдакцыйная правакацыя сталічнага альманаха "Тэксты".
15.10.2007

(-)_(-) з забытай тэчкі

Калі трэба па-рыхламу адшукаць чарговую фотку для рубрыкі "Дзяўчына тыдня", а лазіць па сеціве і хочацца, і колецца, і мама не вяліць, тады прыходзіцца прачэсваць...
10.10.2007

Песьня ў чарце. Голас аддайце!

Песьня "Чароўны мур" у выкананьні гурту Termin X зьявілася ў 77-м туры сеціўнага чарту "Тузін Гітоў"...
10.10.2007

Оо!

Зазірнеце ў гэтыя вочы. Паглядзеце на гэтыя вусны. Падзівіцеся гэтаму пірсінгу. Магчыма жыцьцё стане на колькі хвілін весялейшым...
1.10.2007

Між "Спартаком" і "Камунаркай"

А вы зьвярнулі ўвагу на тое, што мноства дзяўчат на абсягах інтэрнэту абіраюць сабе мянушкі, якія так ці інакш зьвязаныя са слодычамі? Якія падставы яны маюць для гэтага часьцяком невядома. Іншым разам здаецца...
29.09.2007

За чароўным мурам

Творчая супраца Сяргея Балахонава і менскага гурту Termin X прынесла плён – па-беларуску загучала песьня "Wonderwall" брытанскае каманды Oasis...
29.09.2007

Пісьменьнікі і склад

Над праблемамі сучаснага беларускага літаратурнага працэсу ў артыкуле "Літаратар, які працуе на… склад" разважае Зьміцер Дзядзенка.
24.09.2007

Някепская альтэрнатыва

Ты чакаеш глянцу? Ты прагнеш глямуру? Яго сёньня ня будзе. Зусім. Гэта табе кажу нават ня я. Гэта прамаўляе са здымку...
23.09.2007

Ніка Ліс

Здавалася, што рубрыка "Дзяўчына тыдня" беззваротна кане ў Лету ўжо на гэтым тыдні. Аднак, мабілізаваўшы тыя-сія сілы, хоць і запозьнена прэзэнтуем фатаграфію...
23.09.2007

Я Tokio Hotel перакласьці

Апублікаваны на днях у блогу Сяргея Балахонава пераклад песьні нямецкае групы Tokio Hotel выклікаў у некаторых жж-юзэраў падозраньні, што перакладчык сабраў усе свае манаткі і падаўся ў эмо...
23.09.2007

Беларускае золата

У кастрычніку мяркуецца выданьне беларускамоўнага дыску групы J:МОРС...
15.09.2007

Віртуальная карыда

Для тых, хто паленаваўся спампаваць сёлетні пяты нумар маладзёвага pdf-часопісу "КАКАVО", разьмяшчаем тэкст Сяргея Балахонава "Віртуальная карыда з вэб-казламі", які быў апублікаваны тамака.
11.09.2007

Нехтачка

Верасьнёўская каляіна зноў не дазваляе супыняцца на нюансах...
4.09.2007

Бяз слоў

На жаль, зараз няма асабліва часу велягурыстыя глаголы ўносіці...
27.08.2007

Кантэкст каляровых усьмешачак

А вось ёсьць дзяўчаты, якія маюць фантастычную здольнасьць чароўна ўсьміхацца...
20.08.2007

Музэй дзяўчатаў

Я адно магу здагадвацца, хто гэтая таямнічая Ксюша, якую Андрэй Хадановіч прадставіў публіцы як аматарку...
20.08.2007

Дзяўчына ў кепцы

Захаваў у адмысловую тэчку фотку. Захаваў, але імя/нік адлюстраванай на ёй дзяўчыны не занатаваў...
13.06.2007

Прыўкраснае барока

Звычайна яно як бывае? Чувак зьмяшчае ў сваім блогу фота дзяўчыны і падпісвае "Маё дзяўчо", "Мая жонка", "Мая сяброўка" ці штось падобнае. А тут разгортваю фрэндстужку, і – бац! – фатаграфія сястры...
10.08.2007

Варажба на Kakavo'ай гушчы

У сеціве зьявіўся чарговы нумар беларускага маладзёвага pdf-часопісу "КАКАVО" (№5). Сярод аўтараў выпуску значыцца і Ваш пакорлівы а найніжэйшы служка – Сяргей Балахонаў...
10.08.2007

Жнівеньскія журавінкі

Лета хіліцца да свайго завяршэньня. На дварэ жнівень, які ўжо здолеў пакрасавацца і навальніцамі, і неверагоднай сьпёкай. Апошняя даймае акурат зараз і гоніць на бліжэйшы пляж. Але пэўныя цікавосткі, якімі пасьпеў падзяліцца жнівень, прымушаюць да часу заставацца за клявіятурай...
6.08.2007

Вольга, смоль і вінаградзінка

Калі мне кажуць "Luckra_", я ведаю, што гэта Вольга Афіцэрава, хоць і пацзамком, как гаварат у нас ф ЖЖ...
31.07.2007

Люстэрка для гераіні

Бывае глядзіш на фатаграфію незнаёмага чалавека, і міжволі ўзьнікаюць неспадзяваныя асацыяцыі. Так было і з гэтым фота...
23.07.2007

Штучная зваба

На вачах цёмныя акуляры. Прыхаваны погляд ня выдасьць фальшы. Складзеныя ў робленым пацалунку губкі створаць ілюзію шчырасьці адно для выпадковых нэт-мінакоў...
18.06.2007

Розбрыкі ў пакоі №49

Пасьля досыць працяглага перапынку на "Тэзэі" працягваецца публікацыя сцэнару фільма Квэнціна Таранціны "Pulp Fiction" у перакладзе С.Балахонава...
16.07.2007

Жыві!

У нашым шчасным Дацкім каралеўстве кожная дзяўчына можа марыць ня толькі пра ўласнага прынца, але і пра змрок, адкуль прыходзяць прывіды...
12.07.2007

Silent Hill 5 не за гарамі

Кампанія Konami афіцыйна анансавана Silent Hill 5 для Xbox 360 и PlayStation 3, гульня выйдзе ў 2008 годзе...
11.07.2007

Эх, скручу я дудку

На сайце разьмяшчаецца падборка прыпевак падрыхтаваная на аснове публікацыяў, зробленых карыстальнікамі папулярнага блог-сэрвісу Livejournal.com зь ліку фрэндоў Сяргея Балахонава.
9.07.2007

Дзяўчынкі гуляюць у іншае

Пакуль украінскія прымаскаленыя інтэлектуалы нема равуць, што "лолита умерла", простыя беларускія дзяўчаты бязьлітасна крамсаюць усе стэрэатыпы...
5.07.2007

Запалка пры камлі грушы

Менская перакладчыца, блогерка, публіцыстка і прочая, прочая, прочая Марыйка Мартысевіч, уразіўшыся апошняй публікацыяй С.Балахонава ў часопісе "ARCHE", зьмясьціла ў сваім блогу цікавы візуальны шэраг, дапасаваны да пэўных фрагмэнтаў памянёнай публікацыі. На "Тэзэі" гэты крэатыў разьмяшчаецца з ласкавай згоды аўтаркі.
5.07.2007

Паляваньне на пачварную вавёрку

Магілёўская пісьменьніца, блогерка і журналістка Анка Упала разьмясьціла ў сваім інтэрнэт-дзёньніку своеасаблівы фотакомікс, на аснове здымкаў зробленых у часе вечарыны С.Балахонава "Грушавы бальзам у Машэкі". На "Тэзэі" комікс разьмяшчаецца з ласкавай згоды аўтаркі.
5.07.2007

Пяроспар на конт WC-літаратуры

У чарговым нумары часопісу "ARCHE" (№6, 2007) апублікаваны палемічны артыкул Сяргея Балахонава "WC-літаратура альманаху «Тэксты»"...
2.07.2007

Магілёўскі бальзам

29 чэрвеня ў Магілёве адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы"...
2.07.2007

Не тупі, гэта ня Брытні

Ну, якая табе Брытні Сьпірс?! Гэта зноў жа гомельская дзяўчынка...
28.06.2007

Прэзэнтаваны дыск "Начная чытанка"

Учора ў фальварку "Добрыя мысьлі" прайшла першая з трох заплянаваных прэзэнтацый дыску "Начная чытанка"...
26.06.2007

Яна і Сож...

Я адразу сказаў: гомельскі тыпаж. Можа й памыляюся, але прынамсі дзьве мае знаёмкі падобныя на яе...
20.06.2007

Грушавы бальзам у Машэкі

29 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца літаратурна-музычная вечарына – прэзэнтацыя кнігі прозы С.Балахонава «Імя грушы»...
18.06.2007

Фотачка – гэта гучыць!

Ёсьць фотаблогі, у якіх мы можам убачыць масу розных рэчаў – ад кароўкі багоўкі да прэзыдэнта Ірана, але ніколі ня ўбачым самога аўтара прэзэнтаваных здымкаў. Іншая рэч блог фатаграфіні Юліі Дарашкевіч...
18.06.2007

"Фрашкі да пляшкі"

На мінулым тыдні ў сеціве зьявілася пэрсанальная старонка Севярына Квяткоўскага...
11.06.2007

Дзяўчына з плюшавай малпай

– Што значыць Uhntiss?
– Па ходу ня знае ніхто.
– Можа спытацца ў самой уладальніцы гэтага ніку?
– А раптам нас пашлюць агародамі...
4.06.2007

Бляндынка ў пагонах

Я вагаўся. Я вельмі вагаўся, гледзячы на гэтую фатаграфію. Аматарскі здымак, зроблены камэрай прыхаванага мабільнага целяхона...
1.06.2007

Наша часіна маўчаньня

2 чэрвеня Вы ня ўбачаце звыклых галоўных старонак "Тэзэя" і "Імя грушы"...
28.05.2007

Сьвецкая львіца Таня

Таня, Таня, Таня... Стоп, хіба яе так завуць? Здаецца, што так. Зрэшты ўдзельнікам беларускае блогасфэры яна больш знаёмая пад нікам Lionellia...
28.05.2007

Сеткі, Груша і Чорны Доктар

Энтузіясты беларушчыны з 16 па 20 траўня праводзілі на форумах вэб-праекту Сеткі.com адмысловую акцыю пад назвай "Тыдзень беларускай мовы"...
26.05.2007

Rydel23 памёр

Учора ўвечары ў Празе Чэскай пасьля амаль гадавой глыбокай комы памёр адзін зь піянэраў беларускага сеціва Ўладзімер Каткоўскі...
22.04.2007

Яшчэ адзін лепшы

Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, спакусіўшыся модай апошніх гадоў, завёў інтэрнэт-дзёньнік...
22.04.2007

Сайт для Арлова!

Юныя фанаткі пісьменьніка Ўладзімера Арлова стварылі сайт, прысьвечаны яго жыцьцю і творчасьці...
21.05.2007

Ню-ню!

Усё-ткі гамяльчанкі жгуць. І калі ім успрагнецца кагосьці зьдзівіць, яны гэта зробяць, не міргнушы вокам...
14.05.2007

Яна выкінула каленку

Яна выкінула каленку. Дакладней не каленку, а цэлых дзьве каленкі. І ня проста дзьве каленкі, а...
7.05.2007

Быцьцё або Нябыт...

Сусьветна вядомы маналёг прынца дацкага з трагедыі Вільяма Шэксьпіра "Гамлет" перакладзены на беларускую мову Сяргеем Балахонавым.
7.05.2007

Без перабольшваньняў

Хто яна найперш? Блогерка? Пісьменьніца? Журналістка? Ці проста прывабная дзяўчына?...
4.05.2007

Лiючаяся форма ў "Імя грушы"

У пятым выпуску "Беларускага літаратуразнаўства" (2007) апублікаваны артыкул магістранткі катэдры замежнай літаратуры БДУ Натальлі Харытанюк "Дыскурс і ўлада: філасафема ліючайся формы ў рамане Сяргея Балахонава «Імя грушы»". Тэкст разьмяшчаецца на сайце з ласкавай згоды аўтаркі.
2.05.2007

Васямнаццатая лінія Ліны

Лідэрка гомельскага падпольнага фэн-клюбу творчасьці С.Балахонава "Грушавы Фэнікс", пра існаваньне якога мы дазналіся зусім нядаўна, адзначае сёньня свой дзень народзінаў...
1.05.2007

Містэр Х.

Публікуецца пераклад "Выходнай арыі Містэра Ікс" з апэрэты Імрэ Кальмана "Прынцэса цырка". Пераклад выканаў Сяргей Балахонаў.
1.05.2007

Дзе ў Балахонава рогі?

Адзін з карыстальнікаў расейскага блог-сэрвісу Liveinternet.ru дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад пачатага чытаньня кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы"...
30.04.2007

Іра трохі ўсьміхаецца...

Рубрыку "Дзяўчына тыдня" сёньня ўпрыгожвае Іра. У сваім блогу яна пазыцыянуе сябе дзяўчынай, якая журыцца...
24.04.2007

30 хадоў у лябірынце

Сяргею Балахонаву сёньня споўнілася 30 гадоў...
23.04.2007

Яна – Аня...

Дзяўчынай мінулага тыдня стала Аня, чыю фатаграфію...
18.04.2007

Дзяўчо, што хацела шчасьця

Зь дзяўчынай тыдня на сайце зноў адбылася прамаруда. Не да дзяўчын было ў той час, калі шаноўны пісьменьнег ляжаў...
17.04.2007

Маркерам у нішу

Прэзэнтуючы слухачам РС адзінаццаты нумар альманаху "Калосься", рэдактар Алесь Аркуш выказаўся між іншым і з нагоды апублікаванага на старонках гэтага выданьня твора Сяргея Балахонава...
16.04.2007

Макс Шчур шчыруе па максімуму

Беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, стваральнік сеціўнага альманаху "Невідочнае места" Макс Шчур апублікаваў артыкул, прысьвечаны творчасьці Сяргея Балахонава...
10.04.2007

Я веру ў сілу каханьня

Публікуем гутарку журналісткі Вольгі Караткевіч зь Сяргеем Балахонавым, якая адбылася 6 красавіка ў эфіры беларускай службы РС...
9.04.2007

Цанавальніцы мастацтва

У рубрыцы "Дзяўчына тыдня" сёньня – незнаёмкі, пайманыя пільным фатографам ля адной са скандальных карцінаў Алеся Марачкіна...
6.04.2007

Жыцьцё паміж школай і блогам

Сяргей Балахонаў даў інтэрвію газэце "Наша Ніва".
4.04.2007

"Тэзэй" у ліку пераможцаў!

Сёньня – у дзень сьвятога Ісыдора Сэвільскага, заступніка Інтэрнэту – былі абвешчаны пераможцы 5-га Конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў...
2.04.2007

"Начная чытанка" Балахонава

Цягам гэтага тыдня (па пятніцу ўключна) голас Сяргея Балахонава можна пачуць у праграме "Начная чытанка"...
2.04.2007

Nea ды Antia – агульная сымпатыя

У рубрыцы "Дзяўчына тыдня" – дзьве харошыя паненкі, чые імёны мы хоць і ведаем, але пэўна ж...
27.03.2007

Беларуская рэзь ад Wikimedia

У беларускую Вікіпэдыю я пісаў даволі рэдка, але магу зразумець тую горыч, якую перажылі сёньня...
27.03.2007

Вікіпэдыя тарашкевіцай зьнішчаная

У аўторак з раніцы наведнікі беларускай старонкі Вікіпэдыі былі нямала зьдзіўленыя, не пабачыўшы на рэсурсе аніводнага матэрыялу...
26.03.2007

Князёўна Эўразьвязу

"Дзяўчына тыдня" сёньня не адна, а зь целаахоўнікамі...
23.03.2007

Дробныя адметнасьці

Сяргей Балахонаў працягвае перакладніцкі праект: увасабленьне сцэнару культавага фільму Квэнціна Таранціны "Pulp Fiction" у беларускай мове...
19.03.2007

Сакавіцкая Купалінка

Калі шчыра, то гэты запіс робіцца заднім чыслом...
18.03.2007

Дзень унутраных войскаў

Сёньня дзень унутраных войскаў Рэспублікі Беларусь. Як гэта зьвязана зь Сяргеем Балахонавым?..
17.03.2007

Хадановіч прыйшоў!

Наша блогасфэра паўспоўнілася пазітывам – найзырчэйшы паэт сучаснае Беларусі Андрэй Хадановіч запачаткаваў уласны інтэрнэт-дзёньнік...
14.03.2007

У падарунак прызыўніку

Усьлед за падарожнай і жаночай, у сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва» зьявілася вайсковая кніга...
12.03.2007

Юльчэла!

Гэтым разам я запрапанавала Балахонаву абраць для рубрыкі "Дзяўчына тыдня" пераможцу конкурсу "Міс Гомель 2007". Але Сяргей рэзка заматляў галавой...
8.03.2007

Сьнег капітана Мантгомэры

Сёньня на сайце публікуецца фрагмэнт аповесьці Сяргея Балахонава "Сьнег капітана Мантгомэры". Твор прысьвечаны падзеям...
7.03.2007

Памерацца кантэнтамі

Толькі пасьпеў партал Tut.by абвесьціць аб пачатку 5-га Конкурсу беларускіх контэнт-праектаў, як Сяргей Балахонаў прыняў рашэньне...
6.03.2007

Biшнёў у ЖЖ. Па вушы?

Ведамы сваімі экстравагантнымі паводзінамі пісьменьнік, мастак, пэрформэр і прочая, прочая, прочая Зьмiцep Biшнёў завёў віртуальны дзёньнік на папулярным блог-сэрвісе Livejournal.com...
5.03.2007

Усьмешка абаяньня

У рубрыцы "Дзяўчына тыдня" здымак пад назвай "Усьмешка". Хто так чароўна ўсьміхаецца мы ня знаем...
27.02.2007

Анастасія Менская

Абвяшчаючы чарговую дзяўчыну тыдня па вэрсіі нашага сайта ня будзем шматслоўнымі...
22.01.2007

Перавяртаньне "Pulp Fiction"

Сяргей Балахонаў узяўся за пераклад сцэнару фільма Квэнціна Таранціны "Pulp Fiction"...
20.02.2007

Ціхі кампраміс

Каб выбраць і абвесьціць байнэтаўскую Дзяўчыну тыдня паводле вэрсіі "Тэзэя беларускага постмадэрнізму" давялося паламаць трохі дзідаў і аўтаматаў Калашнікава...
19.02.2007

Насуперак прагнозам

Ляўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2006 г. – за кнігу «Дыялёгі з Богам» – стаў філёзаф і пісьменьнік Валянцін Акудовіч...
14.02.2007

Воранава гняздо

Пачаў работу сайт літаратара, перакладчыка, выдаўца Віталя Воранава...
14.02.2007

«Байцоўскі клюб» перакладзены на беларускую

21-гадовы студэнт Сяржук Мядзьведзеў скончыў на гэтым тыдні пераклад на беларускую мову культавага рамана амэрыканскага пісьменьніка Чака Паланюка (Chuck Palahniuk) «Байцоўскі клюб»...
12.02.2007

Антыглямурнае трыё

Рубрыка "Дзяўчына тыдня" сёньня ў нас двойчы незвычайная. Чаму? Ды таму, што дзяўчына не адна, а тры, і выглядаюць яны, так бы мовіць, трохі спэцыфічна, але ўсё ж сымпатычненька...
10.02.2007

Он-ляйн з Андрэем Скурком

Он-ляйнавая канфэрэнцыя з галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Андрэем Скурком адбудзецца ў пятніцу 15 лютага з 13.00 да 15.00. Пытаньні задаваць можна ўжо зараз...
8.02.2007

У Залюстроўі магчыма ўсё

На працягу двух тыдняў у кавярні "Лондан", што ў Менску, можна паглядзець фотаздымкі Андрэя Лянкевіча з сэрыі "У Яго жаночае імя"...
7.02.2007

Блуканьні па містыфікатах

Вы ня ведаеце, хто такі Эдды Клонц? Эдды Клонц быў ці ня самым буйным містыфікатарам апошніх дзесяцігодзьдзяў. Магчыма, вы сапраўды ніколі ня чулі гэтага імя, але хутчэй за ўсё знаёмыя з прадуктамі яго фантазіі і фантазіі супрацоўнікаў "Weekly World News"...
6.02.2007

Ку-ку! Красаўчэг!

Сяргей Балахонаў урываецца ў конкурс "Ты+Я=Каханьне", які ладзіцца парталам Tut.by...
5.02.2007

Вочы анёла

Гэтую дзяўчыну я ведаю асабіста. Яна ўручыла мне два дыскі з фатаграфіямі і сказала...
31.01.2007

Бязьлітасны Панкавец

Як вядома, супрацоўнік газэты "Наша Ніва" Зьміцер Панкавец, зьяўляецца ня проста адданым прыхільнікам творчасьці Сяргея Балахонава, але і своеасаблівым летапісцам-балахоназнаўцам...
30.01.2007

Балахонаў у "Калосьсях"

Выйшаў у сьвет #11 нумар легендарнага літаратурна-мастацкага альманаха "Калосься". Сяргей Балахонаў прадстаўлены ў нумары...
28.01.2007

Сум у фармаце ч/б...

Як кажа мая занёмка: "На чорна-белых здымках і я добра атрымліваюся". І хоць у гэтых словах дзяўчына, бадай, баламуціць, чорна-белая фатаграфія валодае пэўнай магічнай сілай...
22.01.2007

Вікторыя Махота! Як ні круці

Было б дзіўным, калі б дзяўчынай прабеглага тыдня на сайце "Тэзэй беларускага постмадэрнізму" сталася нейкая іншая паненка, а не Вікторыя Махота...
21.01.2007

Тук-тук! Дзед твой друг

Дзед пасьля адбою стукае па тумбачцы, а духі павінны голасна адказаць, колькі дзён засталося дзядам да загаду аб звальненьні ў запас. Таму духам непалаген засынаць раней дзядоў...
18.01.2007

Прэтэндэнты на "Гліняны Вялес"

Старшыня таварыства вольных літаратараў паэт Алесь Аркуш апублікаваў у сваім інтэрнэт-дзёньніку шорт-ліст прэтэндэнтаў на атрыманьне літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес-2006"...
17.01.2007

Машынка vs клявіятура

Людміла Рублеўская, працягваючы ў чарговым нумары газэты "Беларусь Сегодня" рубрыку "Три вопроса критику", адказвае на пытаньне віртуальнага стварэньня па імені ALESJA пра айчынную сеціратуру...
16.01.2007

Смаляціч, Колас ды "Імя грушы"

Заўсёды цікава назіраць на жыцьцё зь літаратурай хоць бы ў простым прыкладзе: студэнтка здае іспыт па даўняй беларускай літаратуры, сумняваецца ў запасе трываласьці, ідзе ў кнігарню, дзе апроч абавязковых клясыкаў яна набывае для душы "Імя грушы"...
16.01.2007

Гомельская красуня

Дзяўчынай тыдня абрана незнаёмка, чыю фатаграфію шаноўны Ad Minataurus адшукаў...
15.01.2007

Балахонаў вачыма дзяцей

У разьдзел "Выявы" дададзена невялічкая галерэя вучнёўскіх шаржаў на Сяргея Балахонава.
12.01.2007

У дарогу з Like a Gossamer

У гіт-парадзе «Тузін Гітоў» сёньня дэбютуе гурт Like a Gossamer зь песьняй «Дарога». Сяргей Балахонаў прапануе...
11.01.2007

Балахонаў і фэнтэзі

На старонках газэты "Беларусь Сегодня" зьявілася новая, спадзяемся, што сталая, рубрыка "Три вопроса критику". Літаратурны аглядальнік выданьня пісьменьніца Людміла Рублеўская адказвае на пытаньні чытачоў...
10.01.2007

Разьюшаныя ананімы атакуюць

Дайшла і да нашага сайта вестка пра тое, што ў кастрычніцкім нумары (2006 г.) студэнцкай газэты "Перья", якая выдаецца на факультэце журналістыкі БДУ быў апублікаваны ананімны тэкст пад назвай "Ліст раз’юшанага чытача да спадара крытыка", дзе робяцца спробы ацаніць раман Сяргея Балахонава "Імя грушы"...
8.01.2007

Зямлячкі-красуні на Тэзэевым сайце

З гэтага тыдня на "Тэзэі" стартуе яшчэ адзін праект – уводзіцца рубрыка "Дзяўчына тыдня", у якой будуць прадстаўленыя фатаграфіі прыгажуняў-беларусак...
4.01.2007

У імжы між застаў:
беларускія культурныя вынікі 2006 г.

Я ня першы, хто ўзяўся падводзіць нейкія вынікі мінулага 2006 г. Размаітасьць поглядаў і разьбежнасьць ацэнак тых ці іншых падзеяў уражвае... Я таксама дазволю сабе раскошу быць скрайне суб'ектыўным, не заўважаючы, ігнаруючы многае зь леташняга культурнага даробку, што можа іншым "бухгальтарам культуры" здалося самым значным, адметным...
1.01.2007

"Сокал на сувязь ня йдзе"

Зь першым днём новага 2007 года Сяргей Балахонаў вітае сваіх чытачоў перакладам песьні гурту БИ-2 "Сокол"...
27.12.2006

"V generaci spisovatelů středního věku"

На чэскім сайце www.iliteratura.cz зьмешчаны агляд "Běloruská literatura v posledních patnácti letech", прысьвечаны асноўным тэндэнцыям разьвіцьця беларускае літаратуры апошняга пятнаццацігодзьдзя. Паказальна, што ў адрозьненьні ад беларускіх выданьняў Сяргей Балахонаў тут характарызуецца як...
27.12.2006

"Смирно! Ещё смирнее!"

Нестатутная каманда, якую цяжка перакласьці на беларускую. Падаецца стараслужнікамі для духаў. Духі мусяць неймаверным чынам задраць угору галаву і адмысловым чынам пастукаць падэшвамі...
22.12.2006

Песьня "Калябаранцкая калядная"

Нямецка-беларуская народная песьня, пра злыя парадоксы ваенных часоў, калі, напрыклад, калядная ялінка суседзіць з шыбеніцамі.
21.12.2006

Распалаг

Распалаг быў адрамантаваны і аздоблены большай часткай сайдынгам, псаваньне якога не дапускалася ў прынцыпе. Калі ён ламаўся і вінаватых вылічвалі, яны мусілі аднаўляць паламаны фрагмэнт за свой кошт...
20.12.2006

Парука па колу

Адказнасьць усіх за правіну аднаго і наадварот у войску квітнее і пахне. Як у стылі паводзін камандзірскага склду, так і ў сыстэме нестатуцыі. Шчыльна зьвязана з сындромам траханага даміно...
19.12.2006

НН і НН

Непалаген – табу, забарона, тое, што не дазваляецца ("неположено") салдату ў сыстэме нестатутных дачыненьняў. Адначасова гэта і той прадмет ці зьява, якая забараняецца, своеасаблівы забаронены плод. Зрэшты, салдаты імкнуцца ўсе забароны неяк абыходзіць...
18.12.2006

"Гэй, малы, давай скарэй!"

Малы – традыцыйны зварот стараслужнікаў да салдат з маладога папаўненьня, не зважаючы на фізычны ўзрост некаторых з апошніх. То бок 19-цігадовы дзед можа называць малым 25-цігадовага духа...
17.12.2006

Армейскі лось — жывёла злая

"Выхавальнік" камандуе: "Зараджай!" "Выхаванец" складвае на лобе корхі рук далонямі вонкі. Гэткі выгляд вельмі аддалена нагадвае рогі. "Выхавальнік" кулаком б'е па сярэдзіне "рагоў". Такое дзеяньне завецца прабіваньне лася...
16.12.2006

Як казка: чым далей, тым страшней

Што праўда, падрыхтоўка кухараў можа быць дужа своеасаблівай. Калі ў повара Куксы спыталі, як яго рыхтавалі да кухарскай справы ён сказаў літаральнае наступнае: "Вучылі укладываць афальт"...
15.12.2006

Пакой інфармацыі і нестатуцыі

Крэслы ў інфармацыйным пакоі займаюцца адпаведна зь нестатутнай гіерахіяй: бліжэй да тэлевізару сядзяць дзяды, далей чэрапы і яшчэ далей духі...
14.12.2006

Залачэньне салдат

Адмыслова вайсковая варажба, калі на просьбу стараслужніка "Пазалаці ручку" салдат малодшага прызыву падстаўляе далонь, а варажбіт б'е спражкай савецкай армейскай папругі...
13.12.2006

Самотны ефер

Калі верыць вайсковаму фальклёру, у некаторых частках унутраных войскаў камандзіры наўмысьля практыкавалі наданьне еферства усёй масе шарагоўцаў...
12.12.2006

Дзяды і ўсе, усе, усе

"У войску куды ня ткніся, то ўсюль беларуская клясыка: як не дзяды, дык залёты".
11.12.2006

Тры словы на "Г"

Рэаліі войска ў выглядзе слоўніка. Сёньня на літару "Г".
10.12.2006

Вось і дзень прайшоў!

Зьявы вайсковага рэальнага быцьця. Сёньня на літару "В".
9.12.2006

Ад "банды" да "бялугі"

Працягваем публікацыю "Слоўніка рэальнага вайсковага быцьця". Сёньня гэта армейскія зьявы на літару "Б": банда, берцы, бігус, бульбулятар, бутэрбродзік, бытоўка, бялуга.
9.12.2006

J:МОРС — па бруку басанож

Альбом успрымаецца як своеасаблівы цыкл сагаў гарадзкога беларуса, які здымае зь сябе дасьпехі паўсядзённага цынізму і прагматычнасьці, каб на сорак зь нечым хвілін стаць трохі дзіваком і рамантыкам. Гэткі "байцоўскі клюб" навыварат, калі галоўным жаданьнем робіцца прага заспакаеньня і кунегі пасьля баёў у бітвах за першапачатковае назапашваньне капіталу...
8.12.2006

Антынастальгія па войску

Сяргей Балахонаў зараз піша прадмову да кнігі вайсковых нататкаў нашаніўца Сямёна Печанка. Праца прабіла пісьменьніка на ўспаміны, і ён зьвярнуўся да аднаго з сваіх армейскіх блякнотаў, дзе з 2000 г. засталіся накіды "Слоўніка рэальнага вайсковага быцьця". "Гэта не настальгія па войску, – тлумачыць пісьменьнік, – гэта чарговая спроба адстароненага погляду на зьявы армейскае службы, якія давялося назіраць і зазнаваць на собскай скуры ў далёкім 2000 годзе". Мы пачынаем публікаваць гэты слоўнік, памяшчаючы штодня на сайце артыкулы са словамі на тую ці іншую літару.
1.12.2006

Вішнёвая катаракта ў Сеціве!

Адзін з самых адыёзных водгукаў гэтага году на кнігу Сяргея Балахонава "Імя грушы" нарэшце апублікаваны ў Сеціве. Маецца на ўвазе артыкул Зьмітра Вішнёва "Катаракта пані Грушы, альбо Шпацыр па целе адной інсінуацыі", які ўвесну друкаваўся ў часопісе "Дзеяслоў".
29.11.2006

Сьціслая правакацыя Дубаўца

Колішні рэдактар газэты "Наша Ніва", аўтар радыёпраграмы "Вострая Брама" Сяргей Дубавец пакінуў у сваім інтэрнэт-дзёньніку допіс "Імітацыя", які ёсьць сьціслай рэфлексіяй па прачытаньні кнігі Сяргей Балахонава...
28.11.2006

Балахонаўшчына на Podcasting.by

27 лістапада Сяргей Балахонаў улучыўся ў шэрагі падкастэраў: на беларускім падкастынг партале Podcasting.by быў адкрыты акаўнт "Балахонаўшчына"...
25.11.2006

Сто гадоў "Нашай Ніве"

У гонар сотай гадавіны першай беларускай газэты з рысункамі Сяргей Баоахонаў зьвярнуўся да працаўнікоў выданьня са словамі віншаваньня...
24.11.2006

Наша раптоўная Амэрыка

У сваіх ляктронных архівах Сяргей Балахонаў адкапаў тэкст 2004 г. пад назвай "Наша Амэрыка". Аўтар сьцьвярджае, што твор нідзе не публікаваўся раней, хоць і гучаў некалькі разоў у сяброўскай талацэ. Ня доўга думаючы, мы вырашылі разьмясьціць гэтую містыфікацыю на нашым сайце. Калі ласка.
23.11.2006

Пакаленьне, што чытае з манітора

На старонках газэты "Беларусь Сегодня" апублікаваныя вынікі круглага стала, прысьвечанага праблемам сучаснай чытацкай практыкі і звужэньня кола чытачоў...
22.11.2006

Салодкае слова рэдыз

Як ужо заўважылі сталыя наведнікі нашага сайту, цягам лістапада памянялася яго дызайнавае ўвасабленьне...
10.11.2006

Порах Балахонава

Карэспандэнт газэты "Наша Ніва" Зьміцер Панкавец апублікаваў у сваім інтэрнэт-дзёньніку "Маленечкі цытатнік рэдакцыі "Нашай Нівы" пра Сяргея Балахонава"...
3.11.2006

Грушавы дэсант у Буда-Кашалёва

2 лістапада адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы" ў Буда-Кашалёўскім аграрна-тэхнічным каледжы...
1.11.2006

Чаканьне "Калосьсяў"

Падрыхтаваны да друку другі сёлетні нумар легендарнага часопіса "Калосься" (праект Алеся Аркуша). У нумары будуць апублікаваны тэксты Сяргея Балахонава...
21.10.2006

"Адкажы, чаму змутнеў душы крышталь?!"

Сяргеем Балахонавым быў перакладзены тэкст тужлівай песьні ўкраінскай сьпявачкі Ані Лорак "Розкажи". "Я ня ведаю, ці шмат хто ў Беларусі чуў ўкраінскі арыгінал. Але він мене вразив", – адкамэнтаваў літаратар. У перакладзе песьня атрымала назву "Адкажы".
20.10.2006

Алесь Аркуш: "Беларуская эзатэрыка гомельскага разьліву"

Знаны беларускі пісьменьнік і выдавец Алесь Аркуш у сваім інтэрнэт-дзёньніку пакінуў водгук з нагоды прачытаньня "Імя грушы"...
7.10.2006

Наш Каратынскі

Літаратуразнавец Людміла Рублеўская ў артыкуле "Перекрёстки Винцеся Каратынского", прысьвечаным загадкам жыцьця і творчасьці беларускага паэта ХІХ ст., прыгадвае эсэ Сяргея Балахонава...
4.10.2006

Лімэрык пра Балахонава

Карыстальнік "Жывога Журналу" nutranyburatina зьмясьціў у сваім блогу падборку лімэрыкаў, суправаджаючы іх наступнай рэмаркай: "Карацей, лімэрыкі пра мясцовых, вядомых у вузкіх колах знакамітасьцяў, пераважна акалялітаратурнага сьвету. Можа, хоць апасьля гэтага паста у каго-небудзь узьнікне жаданьне набіць мне твар, бо неяк сумна жывем, камарадзішы". Героем аднаго з дасьціпных пяцірадкоўяў стаў і Сяргей Балахонаў.
30.09.2006

"Раман Балахонава — запрашэньне да гульні"

У галіновым часопісе для настаўнікаў беларускае мовы і літаратуры "Роднае слова" ( апублікаваны аглядны артыкул Ганны Кісьліцынай "Мадыфікацыя празаічных жанраў у сучаснай беларускай літаратуры". Немалая ўвага ў гэтым аглядзе аддадзена раману С.Балахонава "Імя грушы"...
24.09.2006

Гомельскія глюкі Linkin Park

Сяргей Балахонаў пераклаў тэкст песьні гурту Linkin Park "With You". "Творчасьць гэтай каманды сталася для мяне адкрыцьцём толькі сёлета, – адзначае перакладчык. – Песьня "With You" мяне вельмі ўразіла, удала легшы на настрой майго восеньскага раздарожжа поўнага невутлумачальных клінаў і глюкаў". Беларуская вэрсія песьні атрымала назву "З табой".
20.08.2006

Пайду ў гушчар затканы мглою

Тэкст яшчэ адной песьні гурту Rammstein быў пераствораны Сяргеем Балахонавым на беларускую. Гэтым разам пад пільную ўвагу спадара Сяргея патрапіла песьня "Ohne dich" ("Безь цябе"). "Некаторыя знаўцы называюць гэны рамштайнаўскі твор папсовым, зважаючы на павольную лірычную мэлёдыю і кліп аля фільм "Вэртыкаль" ("если друг оказался вдруг"). Але ж у нямецкім тэксьце прыкмячаецца брутальная іронія, якую я спрабаваў перадаць у беларускай вэрсіі, спэкулюючы, напрыклад, на вядомай патрыятычнай песьні Даньчыка і самай знакамітай беларускай калыханцы", – адзначыў перакладнік.
10.08.2006

Хто народны?

Сяргей Балахонаў удзельнічаў у апытаньні"Нашай Нівы". На пытаньне карэспандэнта газэты Зьмітра Панкаўца "..." спадар Сяргей адказаў...
10.08.2006

Каго чытае Андрэй Федарэнка?

Пісьменьнік Андрэй Федарэнка даў абсяжнае інтэрвію газэце "Наша Ніва". Закранаючы ў размове праблему сучаснага літаратурнага працэсу карэспандэнт не прамінуў пацікавіцца: "Каго зь цяперашніх беларускіх аўтараў Вы чытаеце з асалодай?" На што аўтар культавай "Смуты" адказаў...
8.08.2006

"Давай сюды Балахонава!"

Магілёўскія майстры паэтычнае кухні Віталь "Вожык" Рыжкоў ды Алена "Анка Упала" ўдзельнічалі ў паэтычным фэсьце "Парадак слоў 2006". Іхняя вандроўка, напоўненая камічнымі выпадкамі, была апісана спадарыняй Аленай у іскрамётнай справаздачы па выніках. Што цікава, аўтарка прымудрылася згадаць у сваім допісе і Сяргея Балахонава, які ўдзелу ў названай імпрэзе ня мог браць паводле вызначэньня...
7.08.2006

Эстэтыка дыстанцоркі

На старонках газэты "Літаратура і Мастацтва" зьявіўся крытычны водгук Натальлі Якавенка "Эстэтычная дыстанцыя", прысьвечаны кнізе С.Балахонава "Імя грушы"...
25.07.2006

Легенда зь пяску ў Гомелі

З 21 па 23 ліпеня ў Гомелі адбыўся VI пленэр пясчанай скульптуры зь нізкі пленэраў "Легенда зь пяску". У нядзелю прайшла прэзэнтацыя скульптуры пясчанага гомельскага цмока.
19.07.2006

У Беларусі зьявіцца свой Пялевін

На сайце беларускай службы Радыё Свабода адбылася онлайнавая канфэрэнцыя з удзелам крытыка і літаратуразнаўцы Ганны Кісьліцынай...
16.07.2006

Матэрыялізацыя: як гэта было

Урэшце інфармацыйным сайце "Імя грушы" і часткова на "Тэзэі" зьмешчаны матэрыялы, зьвязаныя зь менскай прэзэнтацыяй кнігі. Гэта, па-першае, даволі падрабязная аўтраская справаздача "Мая матэрыялізацыя ў Менску: як гэта было". Па-другое...
12.08.2006

Двухаблічны Балахонаў

Як адміну гэнага сайту мне прыходзіцца часьцяком займацца вэб-сёрфінгам з выкарыстаньнем розных – вядомых і маргінальных – пошукавых сыстэмаў, што прыводзіць іншым разам да нечаканых вынікаў. Так надоечы, юзаючы шукалку на tut.by, я натыркнуўся на згадку пра Сяргея Балахонава ў нэтавым дзёньніку нейкага neiman'а на рэсурсе www.cetki.com. Гэты блогер-пачатковец 1 ліпеня 2006 г. вывесіў наступны пост...
19.06.2006

Матэрыялізацыя Балахонава ў Менску

16 чэрвеня ў Менску ў асадах Галерэі Б. адбылася літаратурна-тэатралізаваная вечарына – прэзэнтацыя кнігі Сяргея Балахонава "Імя грушы".
 МЫ РЭКЛЯМУЕМ
Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.