КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

«По полю танки грохотали» па-беларуску

Па полі панцыры імчалі

«Па полі панцыры імчалі» (home audio), 2,91 МбПаводле і на матыў савецкай ваеннай песні, што лічыцца народнай

Па полі панцыры імчалі,
Жаўнеры йшлі ў апошні бой.
А маладога камандзіра
З прабітай неслі галавой.

У панцыр стукнула пабойня.
Эх, Ян, Бутрым, Скіргайла, Від…
Чатыры трупы зранку сёння
Аздобяць змрочны краявід.

Агонь каля боезапасу,
Уся машына ўжо ў агні.
А жыць жа хочацца без спасу,
Ды сіл, на жаль, няма ані.

Нас возьмуць з-пад крушні зацята,
Каркас падымуць на руках.
І грукат вежавых гарматаў
Нас правядзе ў апошні шлях.

І паляцяць тут тэлеграмы
Радзімым, крэўным вестку даць,
Што сын не вернецца ваш болей
І не прыедзе гасцяваць.

Заплача ў покуці матуля,
Упусціць бацька з рук карэц,
І не дазнацца ўжо дзяўчынцы,
Які ў малойца быў канец.

І фотакартка запыліцца
Ў серванце між пажоўклых кніг.
Жаўнер па форме, пры пагонах,
Цяпер ёй болей не жаніх.

Адаптавана ў 2010 г. паводле розных расійскіх варыянтаў песні

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.