КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

«Позвони, мне позвони» па-беларуску

Роберт Раждзественскі (?)
Пазвані мне пазвані...

(з к/ф "Каранвал")

Пазвані мне, пазвані…
Пазвані мне, дзеля бога.
Праз віхуры працягні
Голас ціхі і глыбокі.
Зоркі чэзнуць над Масквой.
Пэўна, я забыла годнасць.
Як хачу пачуць я голас,
Як хачу пачуць я голас,
Шмат чаканы голас твой.
Пазвані мне, пазвані…

Без цябе мінаюць дні.
Што са мною, я не знаю.
Калі ласка, пазвані,
Пазвані мне, заклінаю.
Дасягні мяне здалёк.
Хай над гэтай зорнай прорвай
Азавецца раптам громам,
Азавецца раптам громам
Тэлефонны твой званок.
Пазвані мне, пазвані…

Калі ў лёсе я тваім
Анічога ўжо не значу,
Знікне вобраз твой, як дым.
Я сцярплю, я не заплачу
Гэты вытрываўшы боль,
Дыхаць я не перастану,
Ўсё адно шчаслівай стану,
Ўсё адно шчаслівай стану,
Калі нават не з табой…
Пазвані мне, пазвані…

1981 (?) г.

Пераклад паводле: karaoke.ru

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.