КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

«Песня кракадзіла Гены» па-беларуску (+mp3)

Аляксандр Цімафееўскі
Песня кракадзіла Гены (podcast), 1,62 Мб Песня кракадзіла Гены

Хай бягуць, як няўклюды
мінакі між калюгаў,
а вада, быццам плыня ракі.
І не ўцяміць нікому,
для чаго ў дожджык з дому
выйшаў я ды й вясёлы такі.

Эх, іграй жа, мой гармонік,
каб дзівіўся пешаход.
Не зашкодзіць – дзень народзін
толькі раз на год.

Чараўнік завітае
ў гелікоптэры сінім
і бясплатна пакажа кіно,
павіншуе са святам
і, напэўна, дасць рады
падарыць мне пяцьсот эскімо.

Эх, іграй жа, мой гармонік,
каб дзівіўся пешаход.
Не зашкодзіць – дзень народзін
толькі раз на год.

1971 (?) г.

Пераклаў з расійскай 21 лістапада 2009 г. Сяргей Балахонаў паводле тэксту «Песня Крокодила Гены»

Сцягнуць падкаст: Сяргей Балахонаў - Песня кракадзіла Гены (podcast) [1,62 Мб]


Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.