Новая аповесьць Сяргея Балахонава
"Пятля зацятасьці" бярэ ўдзел у конкурсе "Адзін дзень у БНР", абвешчаны беларускай службай радыё "Свабода". Паводле конкурсных умоваў дзеяньне твора мусіла адбывацца ў альтэрнатыўнай гістарычнай прасторы, дзе Беларуская Народная Рэспубліка існавала б і па сёньняшні дзень. Дванаццаць аўтараў прапанавалі на спабор свае тэксты розных жанраў.
Твор С.Балахонава вылучаецца сярод іншых конкурсных тэкстаў ня толькі вялікім аб'ёмам і традыцыйнай для аўтара сакавітай мовай, але і дынамічнасьцю захапляльнага апавяданьня. Аповесьць становіць сабой трагічную гісторыю каханьня маладога музыкі Рамуальда Манцкевіча і гімназісткі Мальвіны Крантоўскай, якія патрапляюць у вір ліхога непаразуменьня, карані каторага сягаюць у часы грамадзянскай вайны ў БНР сярэдзіны 50-х гг. ХХ ст.
З нагоды сеціўнай публікацыі "Пятлі зацятасьці" аўтар адцеміў наступнае:
Прадчуваю, што мая новая аповесьць выкліча дужа неадназначную рэакцыю чытацкае аўдыторыі. Абмаляваная мною ў творы Беларуская Народная Рэспубліка ўзору 2008 года ёсьць вельмі далёкай ад будзь-якіх рамантычных ідэалаў. Рэальнасьць жа герояў "Пятлі зацятасьці" нябольшая, чым рэальнасьць герояў якой-кольвек кампутарнай гульні. Комікс – гэта комікс.
Аповесьць можна прачытаць на старонках сайта беларускай службы радыё "Свабода". Калі твор Вам спадабаецца, заклікаем аддаць за яго свой голас, адправіўшы адпаведны ліст на
электроную адрэсу радыёстанцыі. На сайце творчасьці Сяргея Балахонава твор будзе разьмешчаны толькі ў канцы красавіка, калі ўжо будуць падведзеныя вынікі названага конкурса.
Super Mario, 27.03.2008 г.