Перачытаў
і я славутую “Пятлю зацятасьці” Сяргея Балахонава. Адразу скажу,
пачутых раней ацэнак не падзяляю. Хіба што прызнаюся напачатку – чытаць
можна, асабліва прасунутым тынэйджэрам ды пэтэвушнікам. І можна, і
нават карысна…
Аднак абурыла самавызначэньне жанру: калі Клімковіч
з Ахроменка называе сваіх “Янак…” кінараманам-фарсам, на што можна яшчэ
павесьціся, дык Балахонаў задачу спрашчае – “комікс”. Аднак якраз
коміксу тут і не бачна, ані мастацкага, ані літаратурнага. Лепей было б
назваць гумарэскай, ці гратэскай.
Не ўцяміў я структуру Бэнээрыіі,
настолькі цьмяна і неакрэслена яна падаецца… Разумею, так задумана…
але, на маю думку, недадумана да нейкіх канкрэтніх арганічных драбніц,
якія вымагалі б фэнтазійных патугаў чытачаў і светлых мараў пра будучае
беларусаў. А можа гэта і не трэба рабіць?
Адной з прычынаў маёй
цікавасьці да “Пятлі…” сталі хваласьпеўныя водгукі наконт мовы твору.
Маўляў дасьціпная і пекная лексіка. Няпраўда! Русізмаў там на кожнай
старонцы хапае. Мала таго: твор проста не вычытаны, часам узнікае
адчуваньне, што за аўтарам гналіся галодныя паляшуцкія ваўкі і таму
бракавала часу выправіць банальныя памылкі… Рэдактара якога б не
замінала пусьціць у гэты агарод! Бо, пагадзіцеся, гэта зніжае асалоду
ад прачытаньня. Аднак заўважце – асалоду! Прызнаюся, рэч цікавая і
некаму патрэбная. Таму – рэкамендую!
Вось і
спачылачка!
Retshyz, 1.04.2008 г.