|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ
Рассякаючы межы
Перламутравае порна Вочы прагнуць Персіяд, ды чамусь у небе чорна. Ты сказала: "Спі, салдат". Перламутравае порна б'ецца ў шыбку матыльком і гарыць у пекле лямпы. Сэрца тахкае крадком, бо не мае праў на залпы. І таму без кананад сэрца бавіць гэты вечар, п'е халодны ліманад, назірае думак веча. Думкі страцілі імпэт, думкі вянуць перад плошчай, праўда, маюць піетэт да тэматыкі любошчаў у кантэксце ўсіх эпох, у разрэзе пэўных ложкаў. Ты сказала: "Спі, мой бог". Твой маленькі б'ецца ножкай у легендзе пра сябе для саплівага татулі, што пакуль яшчэ не збег рваць у іншым садзе дулі. Ты ўсміхаешся скрозь сон. Паміж намі дзесяць вёрстаў і малочны Рубікон з навігацыяй няпростай.
12-13 жніўня 2010 г.
Выказацца з нагоды прачытанага
|
| 


|