КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Placebo па-беларуску

Каб поўз
(The Crawl)

Суцішыць боль яно,
цябе ж не спыніць зноў.
Ушчэнт разбіты шлях
не склеіць больш ніяк.

Легчы дай, ілжы цэлы плёс.
Легчы дай, каб поўз.

Дзе смех твой, быў мой чых,
Блізняткі мы ўдваіх.
Чароўная красой,
вярнуць бы тое ўсё.

Легчы дай, ілжы цэлы плёс.
Легчы дай, каб поўз.

Застанься, будзь сабой
у прыстані чужой.
Ты дыхай там глядзі.
Заплоціш і ідзі.

Легчы дай, ілжы цэлы плёс.
Легчы дай, каб поўз.
Легчы дай, ілжы цэлы плёс.
Легчы дай, каб поўз.

1998 (?) г.

Пераклаў на беларускую Сяргей Балахонаў 12-14 лістапада 2009 г. паводле арыгінальнага ангельскага тэксту Placebo - The Crawl Lyrics

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.