Выходная арыя Містэра Х.(hybrid version)Зноў у сьвятло агнёў залатых!
Зноў мусіш быць вясёлым для ўсіх!
Блазен дый годзе, прыпудраны твар,
Грош адпрацуй, ты сабе не ўладар!
Ты лёсам гуляеш, лёс гуляе табой!
Блазен, давай жа, пакажы талент свой!
Зробіш належна, будзе воплескаў шмат.
Зробіш памылку – сьмешак град.
Сёньня рэч, заўтра ў сеч, бывае!
Сёньня ў пір, заўтра ў вір, бывае!
Калі шчасьце за крок, хай сабе і ў віры,
Яго шпарка, штукар, бяры.
Калі жыцьцё разгледзіць праз шампану келіх,
яно зазьзяе, яно зайграе.
Паўстане вобраз з успамінаў заімглелых,
Бель рук пяшчотных і вуснаў жарсьць,
З трымценьнем будзеш зьзяньне назіраць
Вачэй чароўных, быццам зоркавы сьпеў,
Вачэй чароўных, што аднойчы сустрэў!
Зіхоткі позірк,
Незямное цяпло,
Забыць ня ў змозе,
Шчасьце зьнікла, сплыло.
Каханьня мроя,
Як цябе я згубіў
Пяшчоты мара,
Як цябе я забыў.
О, мілы прывід,
мая радасьць, мой боль,
Салодкай казкі
Ня будзе больш.
Пераклад: 2007 г.
Паводле: "Zwei Maerchenaugen"