КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕСНІ, ПЕРАКЛАДЫ

Рассякаючы межы

Проста
Ты проста пытаеш пра справы.
Я проста маўчу, каб не мовіць галоўнага.
Ты ведаеш – час сёння жвавы,
як чорныя пудзелі рыжага клоуна.
Я крочу адзін да граніцы.
Ты проста стаіш між слупамі памежнымі.
Я можа б хацеў адхрысціцца
ад шызых аблок над драўлянымі вежамі,
аднак ты глядзіш і чакаеш,
што я прывяду разам з тымі аблокамі
вясну-чараўніцу, якая
зноў рэй павядзе над вірамі глыбокімі.
Я ж проста ў зіме па калена,
і кожны мой крок, быццам выклік традыцыі
баяцца бязмежжа арэнаў
і шчыльнасці кухняў за кавай з карыцаю.
Мяне называеш легендай.
Я проста маўчу, каб не бэсціць ілюзіі.
І тысячы сумных сірвентаў
з юцюба пытаюць, ці ўсе шчэ баюся я.
І чырванню на даляглядзе,
над гулам турбін, над азяблаю пожняю,
намёк на паўтор Рагнарадзі –
жаданне герояў, заяўка апошняя…

25-26 снежня 2010 г.

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.