Аўтар сцэнару і рэжысэр –
Квэнцін Таранціна
Сюжэт:
Квэнцін Таранціна і
Роджэр Робертс Эйвэры
Скрыпт перавярнуў у беларускую
Сяргей Балахонаў
Каштоўныя парады па амэрыканшчыне:
wolny
Арыгінальны тэкст узяты з
www.godamongdirectors.com
ТРЫ ГІСТОРЫІ...
ПРА АДНУ ГІСТОРЫЮ...
Травень 1993 г.:
апошні чарнавік.
PULP (pulp) наз. 1. Мяккая, вільготная бясформенная маса або рэчыва.
2. Часопіс або кніга плюгкага зьместу, якія зазвычай друкуюцца на грубай, недарагой паперы.
American Heritage Dictionary
New College Edition
ЗЬМЕСТ
1. ПРАЛЁГ
2. ВІНЦЭНТ ВЭГА І ЖОНКА МАРСЭЛЯСА
3. ЗАЛАТЫ ГАДЗІНЬНІК
4. ДЖУЛЗ, ВІНЦЭНТ, ДЖЫМІ І ВУЛФ
5. ЭПІЛЁГ
1. УН. КАВЯРНІ – РАНІЦА
Самая звычайная кавярня ў Лос-Анджэлес.
Блізу 9:00 раніцы. Вольнага месца дастаткова, прысутныя наведнікі п'юць каву, уплятаюць бэкон і ядуць яйкі.
Сярод наведнікаў ёсьць пара – ДЗЯЦЮК і ДЗЯЎЧЫНА. Дзяцюк размаўляе зь лёгкім ангельскім акцэнтам і падобна сваім землякам паліць цыгарэты досыць спэцыфічна.
Адкуль, хто такая і якога веку Дзяўчына сказаць немагчыма; яе кожнае новае дзеяньне кантрастуе з папярэднім. Хлапец і дзяўчына сядзяць у кабінцы. Іх дыялёг вельмі жвавы, проста-ткі "ў тэмпе вальса".
ДЗЯЦЮК. Не, ні ў якім разе. Гэта занадта рызыкоўна. Досыць зь мяне гэтага гаўна.
ДЗЯЎЧЫНА. Ты шторазу кажаш тое ж самае: больш ніколі, зь мяне даволі, задужа небясьпечна.
ДЗЯЦЮК. Я ведаю, што я так кажу заўсёды. І я заўсёды маю рацыю, але ж...
ДЗЯЎЧЫНА. ...але ж празь дзень другі ты забываеш гэта...
ДЗЯЦЮК. ...сапраўды так. Але часы, калі я забываў, мінулі. Насталі дні, калі я буду ўсё дакладна памятаць.
ДЗЯЎЧЫНА. Калі ты кажаш нешта накшталт гэтага, то ведаеш, каго нагадваеш?
ДЗЯЦЮК. Нагадваю ня пальцам зробленага разважлівага дзядзьку. Во як.
ДЗЯЎЧЫНА. Ты, як шыза вуціца крачаш. (імітуе качку) Крак, крак, крак, крак, крак, крак, крак...
ДЗЯЦЮК. Не пераймайся дужа, бо ты ўжо болей не пачуеш гэта. А як што я больш не зраблю гэтага, ты больш і не пачуеш, як я буду казаць, што я больш не зраблю гэтага.
ДЗЯЎЧЫНА. Пераначуем, болей пачуем.
Хлопец і дзеўка сьмяюцца, іх сьмех то перапыняецца, то пачынаецца зноў.
ДЗЯЦЮК. (з усьмешкай) Стопудняк. Я буду крачыць сёньня да апоўначы.
Да іх падыходзіць АФІЦЫЯНТКА з імбрыкам
АФІЦЫЯНТКА. Я магу вам прапанаваць яшчэ трохі кавы?
ДЗЯЎЧЫНА. Угу. Дзякуй.
Афіцыянтка налівае Дзяўчыне каву. Дзяцюк прыпальвае яшчэ адну цыгарэту.
ДЗЯЦЮК. Мне дастаткова.
Афіцыянтка зыходзіць. Дзяцюк пускае колцы дыму. Дзяўчына шчодра дадае вяршкі і цукар у сваю каву.
Дзяцюк вяртаецца да размовы.
ДЗЯЦЮК. Я маю на ўвазе, што зараз гэта няхуйская рызыка, амаль як рабунак банку. Нават большая. Банкі лягчэй! Калі ты намылішся абрабаваць фэдэральны банк, дык ніхто і ня возьмецца цябе супыняць. Яны маюць страхоўкі, дык чаго ім пераймацца? Табе н'ат пістуля ў фэдэральным банку не спатрэбіцца. Я чуў пра дзядзьку, што прыпёрся ў фэдэральны банк з мабілкай, перадаў яе касіру, а нейкі біцюк са слухаўкі яму й кажа: "У нас дачка гэнага дзядзькі, і калі вы не аддасьцё яму ўсе вашы грошы, мы яе заб'ём".
ДЗЯЎЧЫНА. Падзейнічала?
ДЗЯЦЮК. Гамон, як падзейнічала, я ж пра гэта і вяду! Якісьці даўбаёб прыцёгся ў банк з тэлефонам – не зь пістуляй, не са стрэльбай, а зь ябаным мабільным тэлефонам, абчысьціў ушчэнт, а яны нават сракай не паварушылі.
ДЗЯЎЧЫНА. А дзяўчынку замардавалі?
ДЗЯЦЮК. Трасца яго разьбярэ. Мо' ніякай дзяўчынкі і не было – понт гісторыі ня ў ёй. А ўвесь понт у тым, што банк грабанулі з дапамогай мабільніка.
ДЗЯЎЧЫНА. Ты хочаш рабаваць банкі?
ДЗЯЦЮК. Я не кажу, што хачу рабаваць банкі. Я толькі тлумачу – гэта значна прасьцей за тое, што мы рабілі з табою.
ДЗЯЎЧЫНА. Дык ты ня хочаш быць рабаўніком банка?
ДЗЯЦЮК. Не-а, у гэтых кексаў выключна пакручастая дарожка: ці сьмерць, ці на дваццаць год за краты.
ДЗЯЎЧЫНА. І віна-гарэлачныя больш не рабуем?
ДЗЯЦЮК. Ну а пра што я ўрэшце кажу? Больш ніякіх віна-гарэлачных. Няма таго, што раньш было. Занадта шмат іншаземцаў маюць сёньня віна-гарэлачныя. Віетнамцы, карэйцы... Яны на'т размаўляць па-ангельску ні халеры ня могуць. Скажаш такому: "Адчыняй сенцы", а ён, трасца яму ў бок, і не дагоніць пра што гаворка. І можа асабістаю абразай палічыць. Калі мы ня спынімся, дык нехта з гэтых апоўзлых задрыпаў абавязкова калі-небудзь патрапіць нам на гарачы зуб.
ДЗЯЎЧЫНА. Я не хачу нікога забіваць.
ДЗЯЦЮК. І я таксама не хачу. Але можа стацца так, што выбар будзе – ці яны, ці мы. А калі ня гэтыя апоўзьлікі, дык які-небудзь паджылы жыдок, што краму трымае во ўжо пятнаццаць пакаленьняў. Ці які дзед-барадзед Ірвінг, што сядзецьме за прылаўкам з лэбскім фаўст-патронам. Завітай-ка ў адну з такіх крамак, ня маючы пры сабе ніхуютанькі, апроч мабільніка, пабачым, ці шмат толку з таго атрымаецца. Забудзьма пра гэта, нам ужо досыць, хай яно ўсё колікам ябецца.
ДЗЯЎЧЫНА. Добранька, а што тады наўзамен? Пралетарскія будні?
ДЗЯЦЮК (сьмяецца). Ня ў гэтым жыцьці.
ДЗЯЎЧЫНА. Добранька, а што тады?
Ён гукае Афіцыянтку.
ДЗЯЦЮК. Гарсон! Кавы!
Потым глядзіць на сваю дзяўчыну
ДЗЯЦЮК. Сама тое месца.
Афіцыянтка падыходзіць і налівае яму яшчэ кавы.
АФІЦЫЯНТКА (гугнява). "Гарсон" – гэта хлопчык.
Яна сыходзіць.
ДЗЯЎЧЫНА. Сама тое? Гэта ж кавярня.
ДЗЯЦЮК. Ну дык што? Людзі не рабуюць рэстарацыі, а дарма. Бары, віна-гарэлачныя, бэнзакалёнкі – усюдых табе могуць раскулешыць мазгаўню, толькі выткніся. Іншая рэч – рэстарацыі, тутака іх ловіш ледзьве ня ў сподніках. Яны зусім не чакаюць рабунку, ці прынамсі мала чакаюць.
ДЗЯЎЧЫНА (уцягваецца ў ідэю). І, б'юся аб заклад, у падобных месцах амаль не сустрэнеш фактар геройства.
ДЗЯЦЮК. Стопудова. Гэтыя месцы страхуюцца акурат, як і банкі. Мэнэджэрам па хую ўвесь дым, яны толькі спрабуюць справадзіць цябе за дзьверы перш, чым ты пачнеш куёчыць наведнікаў. Афіцыянтачкі ж, знаеш, ня будуць лезьці пад кулі дзеля ратунку касы. А ўсялякім спадручнікам-місалізам, якія за гадзіну маюць паўтары даляры, чыста да пізды, што ты рабуеш іх гаспадара. Кліенты сядзяць сабе з напханымі ежай ратамі, ня цямячы, што ўвогуле дзеіцца. Вось ты ясі дэнверскі амлет, а вось ужо нехта тыцкае табе ў пысу пістулю.
Дзяўчына відавочна ўхваляе ідэю. Дзяцюк працягвае ціхім голасам.
ДЗЯЦЮК. Ведаеш, гэтая ідэйка ўзьнікла ў мяне, калі мы апошні раз рабавалі віна-гарэлачны. Прыгадай: пакупнікі прыходзілі безупынна.
ДЗЯЎЧЫНА. Ну.
ДЗЯЦЮК. І табе прыйшла мысьля забраць ва ўсіх лапатнікі.
ДЗЯЎЧЫНА. Угу.
ДЗЯЦЮК. Гэта была добрая мысьля.
ДЗЯЎЧЫНА. Дзякуй.
ДЗЯЦЮК. Мы ўзялі тады з лапатнікаў значна больш, чымся з касы.
ДЗЯЎЧЫНА. Так і было.
ДЗЯЦЮК. Багата людзей ходзяць у рэстарацыі.
ДЗЯЎЧЫНА. Багата лапатнікаў.
ДЗЯЦЮК. Ці ж не разумна? Га?
Успрыняўшы пачутае, Дзяўчына аглядае кавярню. Яна бачыць, як, перамаўляючыся, ядуць астатнія НАВЕДНІКІ. Стомленая АФІЦЫЯНТКА бярэ замовы. ПАСУДАНОШЫ сноўдаюць туд-сюд, зьбіраючы талеркі. МЭНЭДЖЭР скардзіцца на нешта КУХАРУ. На твары Дзяўчыны раптоўна зьяўляецца ўсьмешка.
ДЗЯЎЧЫНА. Але ж разумна. (наважыўшыся) Я гатова. Давай тут і зараз.
ДЗЯЦЮК. Памятай – усё, як і раней, ты кантралюеш натоўп, я разьёбваюся з работнікамі.
ДЗЯЎЧЫНА. Ясна.
Яны дастаюць свае пісталеты 32-га калібру і кладуць іх на стол. Ён глядзіць на яе, а яна на яго.
ДЗЯЎЧЫНА. Я кахаю цябе, Гарбузочак.
ДЗЯЦЮК. Я кахаю цябе, Салодзенькая Заенька.
Па тым Гарбузочак і Салодзенькая Заенька хапаюць сваю зброю, падымаюцца і пачынаюць рабунак кавярні. Гарбузочак – прафэсійны рабаўнік, здатны кантраляваць сябе. Салодзенькая Заенька – неўраўнаважаная псыхапатка, якая можа зусім лёгка страціць над сабой кантроль.
ГАРБУЗОЧАК (крычыць да прысутных). Просьба ўсім захоўваць спакой, гэта рабунак!
САЛОДЗЕНЬКАЯ ЗАЕНЬКА. Хай толькі хоць адзін халерны падкілаш паварухнецца – я пакладу тут вас усіх, зьбяёдкі!
ЗЬМЕНА КАДРА.
ЦІТРЫ: PULP FICTION
[працяг перакладу]
Выказваньні чытачоў
shtolik 22.02.2007. 12:20файна.
цікава будзе з "афіцыйным" перакладам параўнаць.
Балахонаў 27.02.2007. 20:26
2shtolik:
Дзякуй. Сам сьпяшаюся пабачыць "шэдэўр ад белгольфстрыма". Кажуць, што ім Макс Шчур асноўную частку перакладаў (вядомы, напрыклад, беларускім увасабленьнем "Алесі ў дзівоснай краіне" Кэрала).
дзяучынка 27.02.2007. 13:12у беларускай мове няма мату
Балахонаў 27.02.2007. 20:31
2дзяучынка:
і галоўнае: ніякага сэксу!
паўлік 1.03.2007. 23:36найс, найс, гад лаўз іт, містэр Балахон!
Балахонаў 2.03.2007. 22:10
2паўлік:
дас іст я пріма!
href 4.03.2007. 14:23продолжайте в том же духе. у вас есть шанс перещеголять вечерку энд ко. успехов
Балахонаў 4.03.2007. 20:20
2href:
Дзякуй! Гэта проста нейкі бальзам!