КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ПРОЗА: АПАВЯДАНЬНІ, САГІ, ЭСЭ, АРТЫКУЛЫ

PULP FICTION

Аўтар сцэнару і рэжысэр – Квэнцін Таранціна
Сюжэт: Квэнцін Таранціна і Роджэр Робертс Эйвэры
Скрыпт перавярнуў у беларускую Сяргей Балахонаў
Каштоўныя парады па амэрыканшчыне: wolny
Арыгінальны тэкст узяты з www.godamongdirectors.com

ТРЫ ГІСТОРЫІ...
ПРА АДНУ ГІСТОРЫЮ...


Травень 1993 г.:
апошні чарнавік.


PULP (pulp) наз. 1. Мяккая, вільготная бясформенная маса або рэчыва.
2. Часопіс або кніга плюгкага зьместу, якія зазвычай друкуюцца на грубай, недарагой паперы.

American Heritage Dictionary
New College Edition

ПРАЦЯГ

2. УН. ШЭЎРАЛЕ 74 ГОДА (РУХАЕЦЦА) – РАНІЦА

Дабітая брудная Шэўра Нова, чмыхаючы выхлапамі, ІМЧЫЦЬ празь бядняцкія кварталы Галівуда. На пярэднім седзіве два маладых фацэты – адзін белы, другі чорны – абодва апранутыя ў танныя чорныя гарнітуры з тонкімі чорнымі гальштукамі пад даўгімі зялёнымі плашчамі. Іх завуць ВІНЦЭНТ ВЭГА (белы) і ДЖУЛЗ УІНФІЛД (чорны). Джулз за стырном.

ДЖУЛЗ. ...ну добра, распавядзеш мне пра гашышавыя бары?
ВІНЦЭНТ. А што менавіта ты хочаш ведаць?
ДЖУЛЗ. Ну, гашыш там тыпу легалізаваны?
ВІНЦЭНТ. Угу, легальны, але ня стопрацэнтова. Значыцца я не магу зайсьці ў рэстарацыю, забіць касяк і пачаць пыхцець. Дазволена паліць адно ў сябе дома і ў адмыслова вызначаных месцах.
ДЖУЛЗ. То бок у гашышавых барах?
ВІНЦЭНТ. Угу, уся мэханіка выглядае гэтак: дазволена купляць, дазволена захоўваць, а калі ты гаспадар такога бару, то дазволена прадаваць. Дазволена насіць з сабою, хоць яно папраўдзе й не прышый пізьдзе рукаў, бо – зацані фішку! – спыняючы цябе, копы ня маюць права на ператрус. Гэта амстэрдамскім копам забаронена.
ДЖУЛЗ. Вось дык так! Дзядзька, мо' хуйнуць туды зараз жа?
ВІНЦЭНТ. Табе там прыпадзе да спадобы. Але ведаеш, што ў Эўропе сама сьмешна?
ДЖУЛЗ. Што?
ВІНЦЭНТ. Дробныя адметнасьці. У іх такое ж самае гаўно, што і ў нас, але з дробнымі адметнасьцямі.
ДЖУЛЗ. Накшталт?
ВІНЦЭНТ. У Амстэрдаме, напрыклад, ты можаш купіць піва ў кінатэатры. Я ня маю на ўвазе папяровыя кубкі. Там даюць сапраўдны шкляны куфаль, нібы ў бары. У Парыжы ты можаш купіць піва ў МакДоналд'з. Дарэчы, ты ў курсах, як там называюць Чвэрцьфунтовы з Сырам?
ДЖУЛЗ. А яны не называюць яго Чвэрцьфунтовы з Сырам?
ВІНЦЭНТ. Не, у іх жа мэтрычная сыстэма, і яны ні мур-мур, што за дабрацень гэты Чвэрцьфунтовы з Сырам.
ДЖУЛЗ. І як жа яны яго называюць?
ВІНЦЭНТ. Раяль з Сырам.
ДЖУЛЗ (паўтараючы). Раяль з Сырам. А як яны называюць БігМак?
ВІНЦЭНТ. БігМак так і будзе БігМак, але кажуць Лё БігМак.
*Ўоппэр – cамы вялікі гамбургер у рэстарацыях БургерКінг. Літаральны пераклад: 1.веліч; 2.вялікая хлусьня.
ДЖУЛЗ. А як яны называюць Ўоппэр*?
ВІНЦЭНТ. Ня знаю, я там не хадзіў у Бургер Кінг. А ведаеш, што ў Галяндыі дадаюць да смажанай бульбы замест кетчупу?
ДЖУЛЗ. Што?
ВІНЦЭНТ. Маянэз.
ДЖУЛЗ. От жа ж ліха!
ВІНЦЭНТ. Сам бачыў. І, што цікава, ня проста капнуць ды размажуць з краю талеркі, а набухторваюць з капутром.
ДЖУЛЗ. Авоечкі!

ЗЬМЕНА КАДРА:

3. БЛ. ШЭЎРАЛЕ (БАГАЖНІК) – РАНІЦА

Багажнік Шэўры АДЧЫНЕНЫ, Джулз і Вінцэнт цягнуць туды рукі, бяруць два аўтаматычныя пісталеты 45-га калібру, набіваюць іх і трымаюць напагатове.

ДЖУЛЗ. Мы мусілі б стрэльбы для гэтай справы прыхапіць.
ВІНЦЭНТ. Колькі іх там?
ДЖУЛЗ. Тры або чатыры.
ВІНЦЭНТ. З нашым дзядзькам?
ДЖУЛЗ. Няўпэўнены.
ВІНЦЭНТ. Дык там можа быць і пяць чалавек?
ДЖУЛЗ. Верагодна.
ВІНЦЭНТ. Мы мусілі б усё-ткі тыя стрэльбы загуменныя з сабою прыхапіць.

Яны ЗАЧЫНЯЮЦЬ багажнік

ЗЬМЕНА КАДРА:

4. ЗВ. ДВОР ЖЫЛОГА ДОМА – РАНІЦА

Вінцэнт і Джулз, крысьсе плашчоў якіх практычна цягнуцца па зямлі, ідуць праз двор жылога дома ў галівудзкім стылі "сумесь ранча і бунгала".

Мы ПІЛЬНУЕМ іх абыкрок

ВІНЦЭНТ. Як яе зваць?
ДЖУЛЗ. Мія.
ВІНЦЭНТ. Як Марсэляс пазнаёміўся зь ёю?
ДЖУЛЗ. Я ня знаю. Знаёмяцца ж неяк людзі. Яна была акторкаю.
ВІНЦЭНТ. А іграла дзесьці, што я мог бачыць?
ДЖУЛЗ. Здаецца, яе зорным часам быў удзел у нейкім пілёце.
ВІНЦЭНТ. Што за "пілёт"?
ДЖУЛЗ. Ну вось, ведаеш, па тэлевізары паказваюць сэрыялы.
ВІНЦЭНТ. Я тэлевізар не гляджу.
ДЖУЛЗ. Ясна. Але ж ты пэўна знаёмы з вынаходкай пад назвай тэлебачаньне, з дапамогай якога й паказваюць сэрыялы?
ВІНЦЭНТ. Ыгы.
ДЖУЛЗ. Вось жа сэрыялы для тэлебачаньня выбіраюцца такой калейкай: здымаюць адну сэрыю, яна і ёсьць "пілёт", паказваюць яе людцам, якія выбіраюць сэрыялы, і залежна ад моцы уражаньняў, вырашаюць ці здымаць сэрыял далей. Бывае, што здымкі ўхваляюць і сэрыял патрапляе ў тэлеэфір, а бывае, што ўсё кіно сканчаецца "пілётам". Акурат у гэткім зарэзаным "пілёце" яна й мела ролю.

Яны заходзяць у будынак.

5. УН. ЖЫЛОГА ДОМА (ВЭСТЫБЮЛЬ) – РАНІЦА

Вінцэнт і Джулз ідуць праз вэстыбюль і спыняюцца, чакаючы ліфта.

ДЖУЛЗ. Памятаеш Антуана Ракамору? Такі сабе мяшанец – троху мурын, троху самаанец. У яго яшчэ паганяйла было Тоні Ракам-Пора.
ВІНЦЭНТ. Мабыць помню. Такі пузан?
ДЖУЛЗ. Ды я б не назваў яго пузаном. Але клопаты з вагой ён меў. У нэграў такое здараецца, а тут 'шчэ й самаанскі дамешак.
ВІНЦЭНТ. Я скеміў пра каго ты вядзеш. Дык што зь ім?
ДЖУЛЗ. Знаеш, Марсэляс яму някепска ў сраку ўкінуў. І пайшла пагалоска, што гэта нейк зьвязана з жонкай Марсэляса Ўолеса.

Прыходзіць ліфт, адчыняюцца дзьверы, мужчыны заходзяць.

6. УН. ЛІФТА – РАНІЦА

ВІНЦЭНТ. Дык што за коніка ён выкінуў – адклосьціў яе хіба?
ДЖУЛЗ. Не-не-не. Ня ўсё так занядбана.
ВІНЦЭНТ. Ну а што тады?
ДЖУЛЗ. Ён зрабіў ёй масаж ног.
ВІНЦЭНТ. Масаж ног?

Джулз ківае галавой: "Так".

ВІНЦЭНТ. І ўсё?

Джулз ківае галавой: "Так".

ВІНЦЭНТ. І што зрабіў Марсэляс?
ДЖУЛЗ. Паслаў пару арлоў к яму на хату. Папаўся, жучку, у панскую ручку – за сраку і ў вакно. Чатыры паверхі праляцеў, крапіўнае племя. А там на падворку зімні сад, зашклёны такі, накшталт аранжарэі – акурат туды і сьвістарэзнуўся. Ад тых часоў з маўленьнем у яго надта ж пагана.

Дзьверы ліфта адчыняюцца, Джулз і Вінцэнт выходзяць.

ВІНЦЭНТ. Але ж гідоцьце.

7. УН. ЖЫЛОГА ДОМА (КАЛІДОР) – РАНІЦА

НЕРУХОМЫ КАДАР перад Джулзам і Вінцэнтам, калі яны прастуюць па калідоры.

ВІНЦЭНТ. Праўда, як ні круці: хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу.
ДЖУЛЗ. Што ты маеш на ўвеце?
ВІНЦЭНТ. Ня трэба рабіць масаж ног ненаглядцы Марсэляса Ўолеса.
ДЖУЛЗ. А табе не здаецца, што Ўолес дабрэнна кія перагнуў?
ВІНЦЭНТ. Напэўна Антуан не чакаў ад Марсэляса такой рэакцыі на свой учынак, але ён мусіў быць гатовым да любой рэакцыі.
ДЖУЛЗ. Аднак гэта быў толькі масаж ног. Масаж ног і нічога больш. Я во раблю масаж ног маёй матухне.
ВІНЦЭНТ. Хапаць рукамі жоначку Марсэляса Ўоляса – гэта ж чыстая беспардоншчына. Мо' яно й ня так кепска, як, напрыклад, пабуськаць ёй куньку, але пэўна ж з той самай курваблядзкай опэры.

Джулз спыняе Вінцэнта.

ДЖУЛЗ. Вось табе і гацаца... Пачакай. Бамбануць якой цёлцы лакоту і зрабіць ёй масаж ног – гэта ж хуйвед якія розныя рэчы.
ВІНЦЭНТ. Рэчы розныя, але з той самай опэры.
ДЖУЛЗ. Зусім розныя рэчы. Слухай сюды, мо' твой спосаб масажу адрозьніваецца ад майго, але дакранацца да ног жанкі – гэта адна опэра, а гуляць языком на ўлоньні ейнай прыроды – ня тое, што іншая, гэта нават ня опэра, а хутчэй які-небудзь распраябаны балет! Масаж ног ані трасцы ня значыць.
ВІНЦЭНТ. А ты калі займаўся масажам ног?
ДЖУЛЗ. Авой, толькі ня нада песень! У масажы ног я будзь здароў які профі.
ВІНЦЭНТ. Шмат разоў рабіў?
ДЖУЛЗ. Да халеры й трошкі. Дзядзька, у мяне ж дасканалая тэхніка: ні козыту, ні гаўнёзыту.
ВІНЦЭНТ. А ты мужыку калі-небудзь рабіў масаж ног?

Джулз пэўны час незадаволена глядзіць на яго.

ДЖУЛЗ. Каб ця' кадук.

Ён ідзе па калідоры. Вінцэнт, усьміхаючыся, ідзе троху ззаду.

ВІНЦЭНТ. Колькі разоў?
ДЖУЛЗ. Каб ця' кадук.
ВІНЦЭНТ. Можа зрабіў бы і мне масаж ног, а то я здарожыўся трохі.
ДЖУЛЗ. Мо' до' плявузгаць, дзядзька? А то я зара' ўскаляхую. Во й тыя дзьверы.

Яны спыняюцца перад дзьвярыма з нумарам "49" і пераходзяць на шэпт.

ДЖУЛЗ. Колькі гадзінаў?
ВІНЦЭНТ (глядзіць на гадзіньнік). 7:22. ДЖУЛЗ. Ранавата. Варта крыху адыйсьці.

Яны трохі аддаляюцца ад дзьвярэй, стаяць адзін насупраць другога, размаўляюць па-ранейшаму шэптам.

ДЖУЛЗ. Уцям, тое, што я не вазьмуся рабіць масаж ног мужыку, зусім не даказвае права Марсэляса шпурляць Антуана зь верхатуры на шкляную абасранжарэю і тым самым зьбяёдаць яму балбаталку. Гэта ж, дзядзька, няправільна. Калі б які пацяробак падкінуў мне такую шостку, дык мяне мусіў бы паляруш узяць, каб я не ўмундохаў гэтага паскудніка.
ВІНЦЭНТ. Я не кажу, што ён меў права, але ты кажаш, што зрабіць масаж – гэта як нічога ніякага, а я кажу – яшчэ якое! Мільёнам жанчынаў мільёны разоў я рабіў масаж ног, і штораз гэта штось азначала. Кажучы, што гэта нічога ня значыць, мы чыста шыемся ў дурні. Во дзе загваздка. Гэта ж штука пачуцьцёвая, пра тое не крычаць на ўсю юрыздыку, але разумеюць, як ты, як яна, як бык Марсэляс, і як мусіў бы датумкаць недалэга Антуан. Жонка ж, трасца тваёй матары, чужая. Да ўсёру наіўна было б спадзявацца, што мужанёк гэта стрэне з гумарам.
ДЖУЛЗ. Цікава дзейкаеш, але давай да працы.
ВІНЦЭНТ. Дык як яе там завуць?
ДЖУЛЗ. Мія. А што табе да жонкі гаспадара?
ВІНЦЭНТ. Ды так, Марсэляс звальвае ў Флорыду, а мне наказаў, пакуль яго ня будзе, паклапаціцца пра Мію.
ДЖУЛЗ. Паклапаціцца?

Выстаўляе палец, нібы пісталетную рулю, і прытуляе яго да скроні.

ВІНЦЭНТ. А не! Схадзіць зь ёй куды. Прабавіць добра час. Ня даць ёй адчуць адзіноту.
ДЖУЛЗ. І ты наважышся прызначыць спатканьне зь Міяй Уолес?
ВІНЦЭНТ. Ды ну якое там! Гэта ўсё адно, як ты пайшоў бы з жонкай свайго дружбака ў кіношку ці 'шчэ кудысь. Яно... знаеш... падтрымаць кампанію.

Джулз глядзіць на яго.

ВІНЦЭНТ. Ну не спатканьне гэта.

Джулз глядзіць на яго.

ВІНЦЭНТ. Я буду харошым мальчыкам.

Джулз матляе галавой і мармыча сабе пад нос.

ДЖУЛЗ. Бяз стуку, бяз груку падкінулі суку.
ВІНЦЭНТ. Чаго?
ДЖУЛЗ. Нічога. Давай да працы.
ВІНЦЭНТ. Але што ты сказаў?
ДЖУЛЗ. Ні халеры не казаў. Хадзем ужо.
ВІНЦЭНТ. Не віхляй. Ты нешта сказаў. Што менавіта?
ДЖУЛЗ (маючы на ўвазе працу). Ты гэта будзеш рабіць?
ВІНЦЭНТ. Я хачу, каб ты паўтарыў прамоўленае табою.
ДЖУЛЗ. Праз трыццаць сэкунд дзьверы адчыняцца, мы мусім быць напагатове...
ВІНЦЭНТ. ...я напагатове...
ДЖУЛЗ. Ані званьня ты не напагатове. Досыць грузіцца гэным гаўном. Сканцэнтруйся, як і належыць адмыслоўцу.

[працяг перакладу]

Пераклады папярэдніх частак: [1] [2]


Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.