Аўтар сцэнару і рэжысэр –
Квэнцін Таранціна
Сюжэт:
Квэнцін Таранціна і
Роджэр Робертс Эйвэры
Скрыпт перавярнуў у беларускую
Сяргей Балахонаў
Каштоўныя парады па амэрыканшчыне:
wolny
Арыгінальны тэкст узяты з
www.godamongdirectors.com
ТРЫ ГІСТОРЫІ...
ПРА АДНУ ГІСТОРЫЮ...
Травень 1993 г.:
апошні чарнавік.
PULP (pulp) наз. 1. Мяккая, вільготная бясформенная маса або рэчыва.
2. Часопіс або кніга плюгкага зьместу, якія зазвычай друкуюцца на грубай, недарагой паперы.
American Heritage Dictionary
New College Edition
ПРАЦЯГ
ЗЬМЕНА КАДРА:
15. ЗВ. ДОМА МАРСЭЛЯСА ЎОЛЯСА – НОЧ
Вінцэнт ідзе па дарозе, што вядзе яго да галоўнага ўваходу сядзібы Марсэляса Ўоляса. Наблізіўшыся, ён чуе МУЗЫКУ ўсярэдзіне дома, заўважае цыдулку прылепленую на дзьверы і зрывае яе.
БП - ЦЫДУЛКА
"Здароўкі Вінцэнт,
я апранаюся. Дзьверы адчыненыя. Праходзь. Можаш чаго-небудзь выпіць.
Мія".
Вінцэнт ахайна складвае цыдулку, кладзе яе ў кішэню і, цяжка ўздыхаючы, бярэцца за дзьярную ручку.
16. УН. ДОМ МАРСЭЛЯСА ЎОЛЯСА – НОЧ*
|
*У фільм гэтая сцэна ўвайшла часткова: адсутнічаюць эпізод з паўаголенасьцью Міі, яе "гульня" зь відэакамэрай і пытаньні да Вінцэнта.
| |
Вінцэнт ступае ў дом, і гук МУЗЫКІ, якую ён чуў кагадзе, УЗРАСТАЕ. Трымаючы рукі ў кішэнях, Вінцэнт ідзе і аглядае харомы свайго гаспадара.
ВІНЦЭНТ (крычыць). Прывітаньне! Я тут!
Мы чуем, як АДЧЫНЯЮЦЦА ДЗЬВЕРЫ. Вінцэнт паварочваецца ў той бок.
17. УН. РАЗЬДЗЯВАЛЬНІ – НОЧ
Мы ў пакоі, дзе ГУЧЫЦЬ МУЗЫКА. На першым пляне сьпінай да нас – аголеная МІЯ ЎОЛЯС, якая размаўляе зь Вінцэнтам праз прачыненыя дзьверы. Дзьверы хаваюць ад Вінцэнта перад ейнага цела.
МІЯ. Вінцэнт Вэга?
ВІНЦЭНТ. Я Вінцэнт. А вы Мія?
МІЯ. Так, я. Прыемна пазнаёміцца. Я яшчэ апранаюся. Зьлева ад цябе, каля кухні, бар. Можа б ты наліў сабе чарачку ды пасядзеў у гасьцёўні, а я за адным цягам аб'яўлюся.
ВІНЦЭНТ. Не сьпяшайцеся.
Мія зачыняе дзьверы. Перад тым яна паварочваеццца і паказвае на свой твар…
ЗЬМЕНА КАДРУ
ВЯРТАЕМСЯ ДА ВІНЦЭНТА, які стаіць там, дзе і стаяў, паглядаючы на зачыненыя дзьверы. МУЗЫКА працягвае гучаць. Мы павольна НАЯЖДЖАЕМ на дзьверы.
|
**Сюзана Вэга (Suzanne Vega) – амэрыканская сьпявачка і складальніца песьняў, вядомая вытанчанай лірыкай і эклектычнай музыкай, зьвязанай з фолькавымі матывамі.
***"Хеўра Банч" ("The Brady Bunch") – амэрыканская тэлевізійная камэдыя становішчаў (1969-1974), дзея якой разгортваецца вакол вялікай мяшанай сям'і.
"Сямейка Пэртрыдж" ("The Partridge Family") – амэрыканская тэлевізійная камэдыя становішчаў (1970-1974) пра аўдавелую маці і яе пяцёх дзіцях, якія жывуць у выдуманым мястэчку Сан Пуэбла.
****"Багацей, жабрак" ("Rich Man, Poor Man") – амэрыканскі сэрыял (1976) па матывах раману Ірвіна Шаў, у цэнтры якога гісторыя дачыненьняў двух братоў Тома і Рудзі Джордаш, якія вядуць радыкальна процілеглы лад жыцьця.
Пітэр Штраўс (Peter Strauss) – амэрыканскі тэле- і кінаактор, які стаў найбольш вядомым пасьля здымак у некалькіх сэрыялах 1970-х гг. У фільме "Багацей, жабрак" іграў Тома Джордаша – гэткага няздары і няўдахі, які меў праблемы з законам і здолеў стаць адно "сінім каўнерыкам", то бок тыповым рабочым.
Нік Нолт (Nicholas King Nolte) – амэрыканскі актор і прадусар. У фільме "Багацей, жабрак" іграў Рудзі Джордаша – узорнага чалавека, які дасягае выршыні посьпеху на ўсіх нівах, за якія бярэцца.
******"Зачараваная" ("Bewitched") – верагодна маецца на ўвазе амэрыканская камэдыя становішчаў 1964-1972 гг.
"Джыні"- маецца на ўвазе амэрыканская камэдыя з элемэнтамі фантастыкі "Я мару пра Джыні" ("I Dream of Jeannie") (1964-1970), у якой астранаўт знаходзіць судзіну з жанчынай-джынам, якая ў яго закохваецца і ўрэшце выходзіць замуж.
Лары Хэгмэн (Larry Hagman) – амрэыканскі актор, які ў фільме "Я мару пра Джыні" граў астранаўта.
*******Арчы (Archie Andrews) – падлетак, герой папулярнай амэрыканскай сэрыі коміксаў, вядомай з 1941 г. Бэці (Betty Cooper) і Вэроніка (Veronica Lodge) – ягоныя сяброўкі.
********Маецца на ўвазе ангельскі сэрыял "Мсьціўцы" ("The Avengers") аб прыгодах сакрэтных агентаў Брытанскай выведкі Джона Стыда і Эмы Піл (1961-1969). Эму Піл, якую згадвае Вінцэнт, у гэтым фільме грала Даяна Рыг (Dianna Rigg).
Тут вядзецца пра сэрыял 1989 г. "Энцыкляпэдыя Браўн" ("Encyclopedia Brown"), галоўным героем якога зьяўляецца дзесяцігадовы геній, што выкарыстоўвае таленты для змаганьня са злачыннасьцю ў мястэчку Айдавільле (Idaville). "Няўрымсьлівая дзяўчынка" – яго сяброўка Салі ў выкананьні Лёры Брыдж (Laura Bridge).
| |
Павольным НАЕЗДАМ зьмяняем СЯРЭДНІ ПЛЯН і бярэм БУЙНЫМ ПЛЯНАМ Вінцэнта, які спрабуе ўявіць, што адбываецца па той бок дзьвярэй. Калі мы дасягаем БУЙНОГА ПЛЯНУ, ён ПАКІДАЕ КАДАР, чары зьнікаюць.
Вінцэнт ідзе ў бар і налівае сабе пітво.
ПАПЕРАМЕННАЯ КАРЦІНКА. МУЗЫКА не змаўкае.
Сукенка, якую выбрала Мія, выцягваецца з шафы.
Вінцэнт са шклянкай у руках ідзе ў гасьцёўню.
Мія, стоячы сьпінай да камэры, апранае сваю прыгожую сукенку і глядзіцца ў люстра. КАМЭРА РУХАЕЦЦА да яе. Ейны твар крыху заценены.
БП ПАРТРЭТ МІІ, які вісіць у гасьцёўні на сьцяне – гаспадыня ў пачуцьцёвай паставе адкідаецца на канапу.
ВЫГЛЯД ЗЬВЕРХУ – Вінцэнт глядзіць на карціну.
БП Мія, якая з дапамогай крэдытнай карткі разьмяркоўвае на туалетным століку добрую дозу какаіна.
Вінцэнт сядзіць на мягкай утульнай канапе.
БП НОС МІІ, які ўцягвае ў сябе какаін праз скручаную ў трубачку банкноту.
Вінцэнт на канапе са шклянкай у руцэ. ПЕСЬНЯ раптоўна СПЫНЯЕЦЦА.
БП рука Міі АДЧЫНЯЕ CD-ПЛЭЕР і выцягвае кружэлку.
КАМЭРА рухаецца за босымі нагамі Міі, пакуль яна выходзіць з разьдзявальні, ідзе праз сталовы пакой і кухню ў гасьцёўню.
КАДАР ПРАЗЬ ВІДЭАКАМЭРУ – Мія трымае відэакамэру ў руках і здымае Вінцэнта, які сядзіць на канапе. Ён падымае вочы і заўважае яе.
МІЯ (ЗА КАДРАМ). Усьмешачку, вы ў аб'ектыве Міі!
ВІНЦЭНТ. Ідзем ужо?
МІЯ (ЗК). Пакуль не. Для пачатку я вазьму ў цябе інтэрвію. Ты маеш якое-небудзь дачыненьне да Сюзаны Вэга**?
ВІНЦЭНТ. Так, яна мая кузіна.
МІЯ (ЗК). Фольк-сьпявачка Сюзана Вэга твая кузіна?
ВІНЦЭНТ. Сюзана Вэга – мая кузіна. Калі яна і выбілася ў зоркі, дык я пра тое нічога ня чуў. Зрэшты, мы рэдка бачымся. На Дзяды, дый не ўсягды.
МІЯ (ЗК). Цяпер я зьбіраюся зрабіць бліц-апытаньне, якое мне дапаможа збольшага зразумець, што за чалавек павядзе мяне сёньня ў рэстарацыю. У мяне ёсьць тэорыя: калі справа тычыцца чагось важнага, чалавека можна выпрабаваць выбарам з двух варыянтаў адказу. Прыкладам, у нашым сьвеце ёсьць дзьве пароды людзей: прыхільнікі Элвіса і прыхільнікі бітлоў. Ясна, што прыхільнікам Элвіса могуць падабацца бітлы, а прыхільнікам бітлоў можа падабацца Элвіс. Але абодва яны ня могуць ім падабацца аднолькава. Дзе-небудзь дый мусіш рабіць выбар. І гэты выбар дакладна скажа, хто ты такі.
ВІНЦЭНТ. Вытрымаю, мабыць.
МІЯ (ЗК). Думаю, што вытрымаеш. Першае пытаньне: "Хеўра Банч" ці "Сямейка Пэртрыдж"***?
ВІНЦЭНТ. Толькі "Сямейка Пэртрыдж" і ня йнакш.
МІЯ (ЗК). У фільме "Багацей, жабрак" табе больш падабаўся Пітэр Штраўс ці Нік Нолт?*****
ВІНЦЭНТ. Нік Нолт, канечне.
МІЯ (ЗК). Табе падабаецца "Зачараваная" або "Джыні"?
ВІНЦЭНТ. Безумоўна "Зачараваная". Зрэшты мяне заўжды торкала ад таго, як Джыні называла Лары Хэгмэна****** "ўладаром".
МІЯ (ЗК). Калі б ты быў Арчы, то каго адклосьціў бы найперш: Бэці ці Вэроніку*******?
ВІНЦЭНТ. Бэці. Вэроніка ніколі мне красуняй не здавалася.
МІЯ (ЗК). Ты калі-небудзь мроіў, каб цябе адлупцавала дзяўчынка?
ВІНЦЭНТ. Але.
МІЯ (ЗК). Хто яна?
ВІНЦЭНТ. Эма Піл з "Мсьціўцаў". Тая няўрымсьлівая дзяўчынка, што сябравала з Браўнам Энцыкляпэдыяй********. Ну й Арлін Моціка.
МІЯ (ЗК). Хто такая Арлін Моціка?
ВІНЦЭНТ. Дзяўчынка з шостае клясы. Вы ня будзеце яе ведаць.
БП: МІЯ прыбірае камэру, і мы ўпершыню можам убачыць ейны твар цалкам. Пабачыўшы яе, мы пачынаем здагадвацца, як мусіць пачувацца Марсэляс. Яна асьляпляльна ўсьміхаецца.
МІЯ (ЗК). Стоп. Зьнята. Хадзем паямо.
[працяг перакладу будзе]
Пераклады папярэдніх частак: [1] [2] [3] [4] [5]