з досьведу службы ва ўнутраных войсках-Р-
РАЗВОД
Урачыстае шыхтаваньне вайскоўцаў неўзабаве пасьля ранішняга
прыйма ежы. Камандзіры правяраюць зьнешні выгляд саладат, уменьне рапартаваць, элемэнты шыхтавой (страявой) падрыхтоўкі, маршыраваньне зь песьняй.
Разводам гэтае мерапрыемства называецца таму, што на ім абвяшчаецца дзённая задача для асабовага складу ўвогуле і для асобных салдат у прыватнасьці. А гэта альбо заняткі, альбо размаітыя работы, на якія і разводзяць саладат. Паколькі на
разводах практыкуецца дакалупваньне з розных нагод, ён мае і нефармальную (слэнгавую) назву: "раз'ё*".
РАСПАЛАГ (рас. "располаг")
Разьмяшчэньне. Ад расейскага "расположение", як зараз называюць казармы. У залежнасьці ад велічыні батальёну
распалаг можа быць рознай велічыні, мець колькі карпусоў. У нашым
вясёлым батальёне ён уяўляў сабой двухпавярховы будынак, галерэяй зьвязаны са сталоўкай. На першым паверсе месьціліся: пост днявальнага, памывачная і прыбіральня, пакой захаваньня спэцсродкаў (гумавыя дручкі, шчыты і інш.), пакой захаваньня зброі, дзяжурка з тэлефонамі (адзін быў у сэйфе), кабінэт намесьніка камбата па маральна-псыхалягічнаму забесьпячэньню (здаецца, так; тое, што за саветамі называлася
зампаліт), дзьве навучальныя клясы, інфармацыйны пакой. На другім паверсе: пакой дзяжурнага,
капцёрка старшыны, сушылка, мэдпункт і мэдыцынскі пакой-ізалятар, бытоўка, спальнае памяшканьне,
качалка.
Распалаг быў адрамантаваны і аздоблены большай часткай сайдынгам, псаваньне якога не дапускалася ў прынцыпе. Калі ён ламаўся і вінаватых вылічвалі, яны мусілі аднаўляць паламаны фрагмэнт за свой кошт.
2000 і 2006 г.
Cтаронкі слоўніка:
А Б В Г Д Е Ё Ж
З І Й
К Л М Н О
П Р C