|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСНІ
Віртуальнае і зямное
Рамштайн
Ты мне сказала: "Найн". Падумаў я: "Гітлер капут", гучна ўрубіў Рамштайн, трываючы цяжар пакут.
Немцы вялі свой рэй, каб фаеру даць і дыхту, раілі: "Не дурэй", калі рыхтык вёрз я лухту.
Зрывала каханне дах, і гонты ляцелі ўсе прэч, і справы былі спрэс швах, і цяжар не падаў з плеч.
Немцы вялі свой рэй, каб фаеру даць і дыхту, раілі: "Не дурэй", калі рыхтык вёрз я лухту.
Сонца, не грэўшы больш (стомлены бог накшталт), брала ахвяры ўсё ж, бо ўпадабала гвалт.
люты 2010 г.
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|