КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Rammstein па-беларуску

БЕЗЬ ЦЯБЕ
Пайду ў гушчар затканы мглою,
туды, дзе быў я калісь з табою.
Летні вечар ахінуў зямлю,
абрысы лесу вокам ледзь лаўлю.
Лес счарнеў, пазбавіўся красы.
Боль. Каб ён скіс...
Змоўклі птушак галасы.

Безь цябе мяне няма.
Безь цябе.
А з табой самоты шмат.
Безь цябе.
Безь цябе лічу гадзіны.
Безь цябе.
А з табой час быццам стыне.
Хай сабе.

У капцах пад гольлем соснаў
Абшар маўклівасьці нязноснай.
Дыхаць цяжка, хоць ты галасі.
Боль. Каб ён скіс...
Змоўклі птушак галасы.

Безь цябе мяне няма.
Безь цябе.
А з табой самоты шмат.
Безь цябе.
Безь цябе лічу гадзіны.
Безь цябе.
А з табой час быццам стыне.
Хай сабе.
Безь цябе.

Безь цябе.

Дыхаць цяжка, хоць ты галасі.
Боль. Каб ён скіс...
Змоўклі птушак галасы.

Безь цябе мяне няма.
Безь цябе.
А з табой самоты шмат.
Безь цябе.
Безь цябе лічу гадзіны.
Безь цябе.
А з табой час быццам стыне.
Хай сабе.
Безь цябе.

Безь цябе.
Безь цябе.
Безь цябе.
Безь цябе.

AMOUR
Каханьне – гэта дзікі зьвер,
Цябе ўпільнуе, вер, ня вер.
Гнёзды ўе ў разьбітых сэрцах
З пацалункамі пры сьвечцы.
Сьсе няшчадна з тваіх вуснаў,
Б'е па рэбрах бес распусны.
Белым сьнегам пне на дол.
Спачатку жар,
Там лёд,
Урэшце толькі боль.

Amour, Amour...
Кожны кажа чур, я зьверху.
Amour, Amour...
Урэшце руйнуеш хціўцам Ты ўсю ўцеху.

Каханьне – гэта хіжы зьвер
Укусіць, глянь які ашчэр
Мяне абгорне мноствам рук
Ў гняздо зацягне, і каюк.
Зьесьць дашчэнту з трыбухом.
Зрыгне пасьля. Лад гэткі век вяком.
Белым сьнегам пне на дол.
Спачатку жар,
Там лёд,
Урэшце толькі боль.

Amour, Amour...
Кожны кажа чур, я зьверху.
Amour, Amour...
Урэшце руйнуеш хціўцам Ты ўсю ўцеху.
Amour, Amour...
Кожны кажа чур, я зьверху.
Amour, Amour...
Урэшце руйнуеш хціўцам Ты ўсю ўцеху.

Каханьне – гэта дзікі зьвер,
Цябе ўпільнуе, вер, ня вер.
Гнёзды ўе ў разьбітых сэрцах
З пацалункамі пры сьвечцы.
Зьесьць дашчэнту з трыбухом.
Зрыгне пасьля. Лад гэткі век вяком.
Белым сьнегам пне на дол.
Спачатку жар,
Там лёд,
Урэшце толькі боль.

Amour, Amour...
Кожны кажа чур, я зьверху.
Amour, Amour...
Урэшце руйнуеш хціўцам Ты ўсю ўцеху.

Каханьне – гэта дзікі зьвер,
У пастку звабіць, вер, ня вер,
Паглядам зьдзейсьніць свой намер,
Напусьціць чараў - не зірнуць...

Каханьне – гэта дзікі зьвер,
У пастку звабіць, вер, ня вер,
Паглядам зьдзейсьніць свой намер,
Напусьціць чараў – не зірнуць...

Маеш ласку, дай мне труць!
Маеш ласку, дай мне труць!
Маеш ласку, дай мне труць!
Маеш ласку, дай мне труць!

Пераклад 2006 г.

ТВОЙ ФАЙНЫ ПАХ
(Du riechst so gut)

Вар'яцтва –
масток, вузенькая кладка.
А берагі – клёк ды інстынкт.
Мкну за Табой.
Праменьчык сонца бэсьціць дух.
Дзіцё сьляпое прэцца ў шлях,
бо чуе матульчын пах.

Вось сьвежы сьлед, твой пот на кладцы
і кроў гарачая там.
Ня бачу ця',
а чую пах і крочу ўсьлед.
Як зьвер галодны, што раве,
йду на пах твой да цябе.

Твой файны пах.
Твой файны пах.
Я крочу за Табой.
Твой файны пах.
Знайду Цябе .
О, так.
Мкну за Табой.
Твой файны пах.
Вазьму Цябе.

Чакаю покуль прыйдзе ноч
і скуру вогкую схаплю.
Сабе ня здраджу.
Ня бачыш ты – масток гарыць.
Слухай крык, кінь марны супраціў
Табе ад гвалту не зыйсьці.

Твой файны пах.
Твой файны пах.
Я крочу за табой.
Твой файны пах
Знайду Цябе
О, так.
Мкну за Табой.
Твой файны пах.
Вазьму Цябе.

Твой файны пах.
Твой файны пах.
Я крочу за табой.
Твой файны пах
Знайду Цябе.
О, так.
Схаплю цябе.
Твой файны пах.
Я ўзяў цябе.
Твой файны пах.
Твой файны пах.
Я крочу за табой.

МАДЭЛЬКА
Яна мадэлька й выглядае гут!
Я забяру яе ў свой родны кут.
Пагляд халодны – гвалтачкі мае.
Але ж прад камэрай агню дае.

У ночных клюбах мерна п’е шампан,
Адшыты быў ёй ці ня кожны пан,
Пражэктар сьвеціць, зьзяее ейны твар,
Яна красуня, а краса – тавар.

І за тавар выходзіць на агляд,
Вачэй мільён, а можа быць мільярд.
Часопіс зь ёю выйшаў проста цуд,
Пайду зірну шчэ раз, інакш капут...

СОНЦА
Раз.
Два.
Тры.
Чатыры.
Пяць.
Шэсьць.
Сем.
Восем.
Дзевяць.
Крэс.

Кожны прагны да сьвятла.
Вось ён старх. А вось – няма.
З маіх вачэй ліецца сонца.
Сягоньня сонцу не зайсьці.
Лічыць сьвет да дзесяці.

[Раз]
Тут крочыць сонца.
[Два]
Тут крочыць сонца.
[Тры]
Яно найлепшае ў сусьвеце.
[Чатыры]
Тут крочыць сонца.

І сонца з рук маіх ліецца,
Льга асьлепнуць, загарэцца.
З кулакоў імкне сьвятло,
Ажно твары апякло.

Сягоньня сонцу не зайсьці.
Лічыць сьвет да дзесяці.
 
[Раз]
Тут крочыць сонца.
[Два]
Тут крочыць сонца.
[Тры]
Яно найлепшае ў сусьвеце.
[Чатыры]
Тут крочыць сонца.

[Пяць]
Тут крочыць сонца.
[Шэсьць]
Тут крочыць сонца.
[Сем]
Яно найлепшае ў сусьвеце.
[Восем]
Тут крочыць сонца.
 
І сонца з рук маіх ліецца.
Льга асьлепнуць, загарэцца.
З кулакоў імкне сьвятло.
Ажно твары апякло.
Грудзі сьцяў пануры боль.
Ад трываньня – чысты ноль.
Нібы трэба ў грунт зыйсьці.
Лічыць сьвет да дзесяці.
 
[Раз]
Тут крочыць сонца.
[Два]
Тут крочыць сонца.
[Тры]
Яно найлепшае ў сусьвеце.
[Чатыры]
Яму ня ўпасьць на дол. Паверце.

[Пяць]
Тут крочыць сонца.
[Шэсьць]
Тут крочыць сонца.
[Сем]
Яно найлепшае ў сусьвеце.
[Шэсьць]
Тут крочыць сонца.

Пераклад: 2004 - 2005 гг.

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.