|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
Гарадзкі раманс
Чырвоная мазда жорсткі гарадзкі раманс
1. Мне 21 год, табе – 25. Я лепшы студэнт палітэха. Табе ж трэба дзетак дваіх гадаваць, быць мужу апорай і ўцехай.
Аднак жа нябёсы зьмяняюць расклад: мы цягай гарым узаемнай. І я забываю зусім супрамат у справе бясконца прыемнай.
Прыпеў: Чырвоная мазда дзевяностага года стаіць у двары, значыць дома твой муж. Ты проста хацела любоўных прыгодаў. А я думаў, муж твой аб'еўся ігруш. 2. Ты мужа на працу справодзіш ізноў, у сад адвядзеш мілых дзетак, каб мы распачалі нарэшце любоў пад зьдзіўлены шэпт хатніх кветак.
Ты кажаш мне словы пяшчот незямных, а я штось са школьнай праграмы. Я прагна фіксую твой кожны уздых, мяне ты завеш самым-самым.
Прыпеў: Чырвоная мазда дзевяностага года стаіць у двары, значыць дома твой муж. Ты проста хацела любоўных прыгодаў. А я думаў, муж твой аб'еўся ігруш.
3. Ад шчасьця сузор'і зазьзялі ўваччу, развага ў ружовым тумане. З табой ажаніцца я вельмі хачу і ўжо абнаявіў webmoney.
Але ты гаворш: «Пацанчык, прабач, я мужа ніколі ня кіну». Я прочкі іду, ледзь таймуючы плач, бо плакаць ня мусяць мужчыны.
Прыпеў: Чырвоная мазда дзевяностага года палае ў двары, хутка ўбачыць твой муж. Ты проста хацела любоўных прыгодаў. А я думаў, муж твой аб'еўся ігруш.
6 жніўня 2009 г.
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|