КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Richard Sanderson па-беларуску

Рэчаіснасць
Як цябе спаткаў – ні ведаў, ні гадаў,
Што жыццё маё ты зменіш.
На цябе глядзеў без словаў, без надзей.
Водар навальнічны ўкрыў той дзень.

Сны – свет рэчаісны мой,
Свет здольны падарыць безліч мрой.
Ілюзій адмысловы лад.
Спрабую жыць у снах.
Здаецца, так павінна быць.

Сны – свет рэчаісны мой.
Свет дасканалых мар і мноства мрой.
Каханне мрою ў ззянні зор –
І вось жа яго ўзор.
Ды зрэшты, гэта толькі сон.

Як ты існуеш, любая, найперш,
Падкажы мне шлях да зорак.
І пераканай,
Пэўнасці мне дай.
Пачуццё асветліць небакрай.

Сны – свет рэчаісны мой,
Свет здольны падарыць мноства мрой.
Мо’ глупствы сыдуць у нябыт,
Мо’ скончыцца іспыт,
І ўбачу рэчаіснасць я.

Сны – свет рэчаісны мой,
Цудоўны свет, дзе я жыву красой.
Цябе я мрою ў ззянні зор.
Не зробіш мне дакор
У гэтай рэчаіснасці.

Як цябе спаткаў – ні ведаў, ні гадаў,
Што жыццё маё ты зменіш.
Ты пераканай
Ці намёк хоць дай.
Пачуццё асветліць небакрай.

Сны – свет рэчаісны мой,
Цудоўны свет, дзе я жыву красой
Ілюзій адмысловы лад.
Спрабую жыць у снах.
Ды зрэшты, гэта толькі сон.

Сны – свет рэчаісны мой.
Люблю я марыць, што ты са мной.
Каханне мрою ў ззянні зор –
І вось жа яго ўзор
У гэтай рэчаіснасці.

1987 (?)

Перастварыў з ангельскай у чэрвені 2010 г. Сяргей Балахонаў

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.